Аб’яднаная грамадзянская партыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, афармленне
Радок 37:
АГП з'яўляецца апазіцыйнай партыяй і каардынуе сваю дзейнасць з іньшымі апазіцыйнымі партыямі ў рамках Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сіл. Усі асноўныя мерапрыемствы праводзяцца дэмакратычнымі партыямі сумесна. Рашэннем Вярхоўнага Савета створаны Нацыянальны выканаўчы камітэт (НВК, Грамадскі кааліцыйны ўрад) — «ценявы кабінет» апазіцыі. Большасць у НВК — прадстаўнікі АГП. Эксперты адзначаюць інтэлектуальны патэнцыял і прафесійны ўзровень НВК як значна вышэйшы за ўзровень цяперашняга ўрада. Большасць экспертаў лічыць, што пасля змены рэжыма значная частка новага ўрада будзе складацца з прадстаўнікоў АГП, прычым менавіта яны ўзначаляць «эканамічны блок» урада. Гэта звязанае з тым, што сярод сяброў АГП вельмі шмат вядомых у краіне і за мяжою эканамістаў, юрыстаў, арганізатараў вытворчасці, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў. Партыяй распрацаваная Канцэпцыя эканамічных рэформ і пакет заканапраэктаў для яе рэалізацыі. Праца па ўдасканаленню Канцэпцыі і распрацоўка заканапраэктаў працягваецца.
 
АГП — партыя ліберальна-кансерватыўнай палітычнай арыентацыі, асноўнымі каштоўнасцямі якой з'яўляюцца свобода, прыватная ўласнасць, законнасць, прыярытэт правоў чалавека. АГП супрацоўнічае з партыяй «Саюз Свабоды» (Польшча, лідар — Л.Бальцэровіч), Партыяй «Саюз Айчыны — Літоўскія Кансерватары» (лідар — В.Ландсбергіс), Партыяй Isamaaliit («Саюз Айчыны», Эстонія, лідар — прэм'ер-міністр Эстоніі Март Лаар), Партыяй «Рэформы і Парадак» (Украіна, лідар — В.Пінзенік), Саюзам правых сіл (Расія, [[Барыс Нямцоў|Б.Нямцоў]], [[Ягор Гайдар|Я.Гайдар]]), Кансерватыўнай партыяй Вялікай Брытаніі, Еўрапейскім дэмакратычным саюзам (які аб'ядноўвае правацэнтрысцкія партыі еўрапейскіх краін) і іншымі палітычнымі арганізацыямі за мяжою. АГП таксама супрацоўнічае з Міжнародным Рэспубліканскім Інстытутам, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю ЗША.
 
АГП супрацоўнічае з Кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў, Федэрацыяй прафсаюзаў і іншымі прафсаюзамі, а таксама з аб'яднаннямі прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікі падтрымліваюць АГП таму, што ведаюць, што фракцыя «Грамадзянскае дзеянне» распрацавала і дамаглася прыняцця ў парламенце шэрагу законаў, накіраваных на забеспячэнне свабоды прадпрымальніцтва, абмежаванне ўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку, абарону прыватнай уласнасці і стварэнне роўных умоў для дзейнасці прадпрыемстваў розных формаў уласнасці. Прадпрымальнікі таксама ведаюць, што, падтрымаўшы АГП, яны не сутыкнуцца з неабходнасцю ізноўку марнаваць час, сілы і сродкі на тое, каб пераадолець наступствы непісьменных антырыначных рашэнняў улады, як гэта можа адбыцца ў выпадку падтрымкі іньшых палітычных сіл.