Прачысценскі сабор (Вільнюс): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Юзэф → Юзаф (2) using AWB
clean up, replaced: 1840 рок → 1840 год, — 21 чэрвеня 2009 → — {{ДС|21|6|2009}}, а у → а ў, Берасцейск → Брэсцк, двума → дзвюма, і у → і ў, міні| using AWB
Радок 45:
 
=== Кафедральны сабор ===
Ужо на працягу ўсяго [[14 стагоддзе|XIV ст.]] адбываўся працэс фактычнага падзелу Кіеўскай мітраполіі на дзве часткі заходнюю і ўсходнюю. Пры [[Вітаўт|Вітаўце Вялікім]], які дамагаўся [[Літоўская мітраполія|Літоўскай праваслаўнай мітраполіі]], у [[1415]] годзе на саборы рускіх епіскапаў у [[Навагрудак|Наваградку]], у чарговы раз абраны паралельны кіеўскі мітрапаліт для земляў не залежных ад [[Залатая Арда|Залатой Арды]] [[Перамышльская епархія, да 1691|Перамышльскай]], [[Холмская епархія|Холмскай]], [[Уладзімірская епархія|Уладзімірскай]], Луцкай, Тураўскай, [[Чарнігаўская епархія|Чарнігаўскай]], Полацкай і Смаленскай епархіі.<ref>о. Ю. Федорів. Історія Церкви в Україні.Львів:Свічадо 2007р.</ref> Новаабраны мітрапаліт [[Рыгор Цамблак]] пераносіць сваю рэзідэнцыю ў Вільню і ператварае Успенскі Прачысценскі храм у [[кафедральны сабор]] кіеўскай мітраполіі. Пасля таго як у [[1435]] годзе ўсходнія мітрапаліты страцілі тытул кіеўскіх і з [[1448]] года сталі называцца маскоўскімі, віленскі сабор стаў адзінай кафедры кіеўскіх прадстаяцеляў з тытулам мітрапалітаў «Кіеўскіх, Галіцкіх і ўсяе Русі»
 
У лютым [[1495]] года ў храме адбыўся шлюб вялікай князёўны [[Алена Іванаўна|Алены Іванаўны]] з вялікім князем літоўскім [[Аляксандр Ягелон|Аляксандрам]]. Набажэнства здзейсніў архімандрыт [[Макарый I, мітрапаліт Кіеўскі|Макарый]], які пасля зведаў пакутніцкую смерць ад татараў і прылічаны да ліку святых. У яго гонар асвячоны правая прыбудоўка сабора. Алена Іванаўна пахавана ў саборы (пам. [[1513]]). <!--На [[франтон]]е надпіс: «Храм пабудаваны пры Вялікім князю Альгердзе ў 1346 годзе… і положиша цела яго ў цэрквыцаркве НайсвяцейшайПрасвятой Багародзіцы ў Вільні, юже сам созда».-->
 
[[Выява:Orthodox Cathedral of the Dormition of the Theotokos in Vilnius1.JPG|thumb|''Рэшткі старажытнага [[Готыка|гатычнага]] муру'']]
Радок 55:
У 1589 годзе сабор наведаў [[Патрыярх Канстанцінопальскі|канстанцінопальскі патрыярх]] [[Ерамія II]]. Разам з мітрапалітам манемвасійскім Ерафеем, епіскапамі дыманіцкім Арсеніем, ўладзімірскім Мялеціем і львоўскім [[Гедэон Балабан|Гедэонам]] ён высвяціў тут новага мітрапаліта [[Міхаіл Рагоза|Міхаіла Рагозу]], які стаяў ля вытокаў Берасцейскай уніі і стаў першым уніяцкім кіеўскім мітрапалітам. У [[1609]] яго пераемнік мітрапаліт [[Іпацій Пацей]] адслужыў у саборы малебен за злучэнне цэркваў і ўспомніў імя рымскага папы падчас набажэнства.
 
[[Файл:Vilnia, carkva. Вільня, царква (XVII).jpg|мініthumb|злева|Сабор з інвентару XVII паводле перамалёўкі У. Гразнова]]
Прыкладна да таго часу — мяжы XVI-XVII стагоддзяў — адносіцца і адзін з першых малюнкаў збудавання на гравюры Тамаша Макоўскага. Яно ўяўляе сабой масіўны будынак у гатычным стылі з трохвугольным франтонам, што мала адрозніваецца ад навакольных рымарымска-каталіцкіх храмаў.
 
Пакутаваў ад пажараў, перабудоўваўся, страчваючы рысы ранейшага аблічча. У [[1748]] годзе будынак пацярпеў ад пажару, пасля якога набажэнствы былі перанесены ў малую так званую «цёплую» Спаскую царкву з паўднёвага боку сабора. У той жа час рэзідэнцыя кіеўскіх (уніяцкіх) мітрапалітаў была перанесена ў [[Радамышль]].<ref>І.Скочиляс.Собори київської митрополичої архиєпархії у Радомишлі. Матеріали конференції «Радомишль в історії української Церкви 1682-1840 роки»</ref> Фактычнае функцыянаванне Успенскага Прачысценская храма як мітрапалічнаг сабора спынілася.
[[Файл:Vilnia, carkva. Вільня, царква (XIX, I).jpg|мініthumb|Барочны выгляд сабора пасля перабудовы Я. Смагаржэўскага]]
У [[1785]] годзе мітрапаліт [[Ясон Смагаржэўскі]] аднавіў храм у формах [[барока]] і пераабсталяваў Спаскую царкву пад [[шпіталь]], аднак ужо праз дзесяць гадоў у [[1795]] уніяцкая мітраполія была ліквідаванаяліквідавана уладайўладай Расійскай імперыі, а будынак перадалі [[базыльяне|базыльянскаму]] манастыру Святой Тройцы.
 
=== Заняпад ===
Сістэматычныя пераследы расійскімі ўладамі уніяцкайўніяцкай царквы і базыльянскага ордэна уў прыватнасці прывялі да заняпаду сабора. У [[1806]] годзе будынак быў прададзена за 3000 [[Рубель|рублёў]] ваеннаму ведамству, якое ператварыла яго ў склад хлеба, а двума гадамі пазней у [[1808]] годзе будынак перададзены [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскаму ўніверсітэту]]. У радыкальна перабудаваным архітэктарам [[Міхал Шульц|Міхалам Шульцам]] у духу [[класіцызм]]у будынку былі абсталяваны анатомікум (анатамічны тэатр; [[1815]]), навучальныя аўдыторыі, бібліятэка. Са скасаваннем віленскай медыка-хірургічнай акадэміі ([[1841]]) ізноў пачаліся змены ўладальнікаў і прызначэнні будынка: тут размяшчаліся казармы, архіў, гандлёвыя і гаспадарчыя памяшканні, прыватныя жылыя памяшканні, кузня.
 
=== Адраджэнне ===
Радок 70:
Па ініцыятыве [[Літоўскае генерал-губернатарства|віленскага генерал-губернатара]] [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў|М. М. Мураўёва]] і яго брата [[Андрэй Мікалаевіч Мураўёў|А. М. Мураўёва]] ў [[1864]] з найвышэйшага пажадання быў распачаты ўсерасійскі збор ахвяраванняў на аднаўленне храма. У [[1865]]—[[1868]] храм быў адноўлены па праекце [[Аляксандр Іванавіч Разанаў|А. І. Разанава]] і [[Мікалай Міхайлавіч Чагін|М. М. Чагіна]]. Паводле праекта былі дабудаваны тры бакавыя вежы, надбудавана адна ацалела бакавая вежа і ўладкаваны металічны цэнтральны купал з шатровым завяршэннем. Нягледзячы на відавочную багатую гатычную стылістыку ацалелых арыгінальных фрагментаў сабора, новы храм быў вырашаны ў стрыманай раманскай манеры, а шатровыя завяршэння вежаў і купала зрабілі яго нетыповым для візантыйска-рускай традыцыі і нечакана візуальна наблізілі будынак да традыцый армянскай і грузінскай сакральнай архітэктуры.
 
Асвячоны ў кастрычніку (у лістападзе па [[Грыгарыянскі каляндар|грыгарыянскаму стылю]]) [[1868]] года. Пяціярусны іканастас з 73 абразамі ([[Ефрасіння Полацкая|святая ЕўфрасінняЕфрасіння Полацкая]], [[Аляксандр Неўскі|святы Аляксандр Неўскі]] і іншыя святыя, якія мелі дачыненне да заходнерускіх земляў) выкананы мастаком [[Іван Пятровіч Трутнеў|І. П. Трутневым]], які быў на працягу двух дзесяцігоддзяў старастай храма.
 
У [[1946]] пастаянных вернікаў сабора налічвалася 424. Прыход быў афіцыйна зарэгістраваны ў [[1948]]. У [[1949]] і [[1957]] храм капітальна рамантаваўся, рэстаўраваны ў [[1980]].
Радок 91:
[[Катэгорыя:Віленская і Літоўская епархія]]
[[Катэгорыя:Саборы Літвы]]
[[Катэгорыя:Збудаванні ВКЛВялікага уКняства Літоўскага ў гатычным стылі]]
[[Катэгорыя:Збудаванні Літвы ў гатычным стылі]]