Дэзоксірыбануклеінавая кіслата: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 110:
 
На канцах храмасом могуць утварацца і іншыя структуры: асновы могуць быць размешчаны ў адным ланцужку або ў розных паралельных ланцужках. Акрамя гэтых «стосікавых» структур целамуры ўтвараюць вялікія петлепадобная структуры — Т-завесы, або целамерныя завесы. У іх адналанцужковая ДНК размяшчаецца ў выглядзе шырокага кальца, стабілізаванага целамернымі бялкамі<ref>{{cite journal |author=Griffith J, Comeau L, Rosenfield S, Stansel R, Bianchi A, Moss H, de Lange T |title=Mammalian telomeres end in a large duplex loop | journal=Cell |volume=97 |issue=4 | pages=503–14 |year=1999 |pmid=10338214}}</ref>. У канцы Т-завесы адналанцужковая целамерная ДНК далучаецца да двухланцужковай ДНК, парушаючы спарванне ланцужкоў у гэтай малекуле і ўтвараючы сувязі з адным з ланцугоў. Гэта трохланцужковае ўтварэнне называецца Д-пятля (ад {{lang-en|displacement loop}})<ref name=Burge/>.
 
== Біялагічныя функцыі ==
ДНК з'яўляецца носьбітам [[ген]]етычнай інфармацыі, запісанай у выглядзе паслядоўнасці [[нуклеатыды|нуклеатыдаў]] з дапамогай [[генетычны код|генетычнага кода]]. З малекуламі ДНК звязаны дзве асноватворныя ўласцівасці жывых арганізмаў — [[спадчыннасць]] і [[зменлівасць]]. У ходзе працэсу [[рэплікацыя ДНК|рэплікацыі ДНК]] утвараюцца дзве копіі зыходнага ланцужка, якія атрымліваюць у спадчыну даччыныя клеткі пры дзяленні, такім чынам атрымаўшыяся клеткі аказваюцца генетычна ідэнтычныя зыходнай.
 
Генетычная інфармацыя рэалізуецца пры [[экспрэсія генаў|экспрэсіі генаў]] у працэсах [[транскрыпцыя, біялогія|транскрыпцыі]] (сінтэзу малекул [[РНК]] на матрыцы ДНК) і [[трансляцыя, біялогія|трансляцыі]] (сінтэзу [[бялкі|бялкоў]] на матрыцы РНК).
 
Паслядоўнасць нуклеатыдаў «кадуе» інфармацыю аб розных тыпах РНК: інфармацыйных, або матрычных ([[мРНК]]), рыбасамальных ([[рРНК]]) і транспартных ([[тРНК]]). Усе гэтыя тыпы РНК сінтэзуюцца на аснове ДНК у працэсе транскрыпцыі. Ролю іх у біясінтэзе бялкоў (працэсе трансляцыі) розная. Інфармацыйная РНК змяшчае інфармацыю аб паслядоўнасці [[амінакіслоты|амінакіслот]] у бялку, рыбасамальныя РНК служаць асновай для [[рыбасома|рыбасом]] (складаных нуклеапратэінавых комплексаў, асноўная функцыя якіх — зборка бялку з асобных амінакіслот на аснове іРНК), транспартныя РНК дастаўляюць амінакіслоты да месца зборкі бялкоў — у актыўны цэнтр рыбасомы, якая «паўзе» па іРНК.
 
== Гл. таксама ==