Алкіліраванне: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Алкілі{{subst:націск}}раванне''' — хімічная рэакцыя ўвядзення алкілу ў малекулу арган...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:00, 1 сакавіка 2015

Алкілі́раванне — хімічная рэакцыя ўвядзення алкілу ў малекулу араганічнага або неарганічнага злучэння. Ажыццяўляецца з дапамогай каталізатараў, таксама пры высокім ціску і тэмпературы.

Алкіліруючыя рэагенты: галагенвытворныя вуглевадародаў, алкены, эфіры неарганічных кіслот, дыазазлучэнні.

Дае магчымасць сінтэзаваць больш складаныя злучэнні з пажаданамі ўласцівасцямі.

Выкарыстоўваецца для вытворчасці высокаактанавага паліва, паверхнева-актыўных рэчываў, антыаксідантаў, фарбавальнікаў, інсектыцыдаў, лекаў.

Літаратура