Галіцка-Валынскае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 4:
 
== Гісторыя ==
Раман вёў няспынныя войны з суседзямі і міжусобныя войны на Русі, у [[1203]] захапіў [[Кіеў]] і прыняў тытул [[Вялікі князь кіеўскі|вялікага князя кіеўскага]]. Яго княжанне праходзіла ў вострай барацьбе з галіцкімі баярамі. Пасля смерці Рамана (1205) Галіцка-Валынскае княства распалася, частку земляў захапілі венгры і палякі, запрошаныя галіцкімі баярамі. Засілле [[Баяры|баяраў]], нашэсці іншаземных захопнікаў выклікалі народнае абурэнне, таму ў 1219 быў пакліканы [[Мсціслаў Удатны]], які ў 1221 годзе выгнаў з Галічыны [[венгры|венграў]]. Тады жа на Валыні прыйшоў да ўлады сын Рамана — [[Даніла Раманавіч|Даніла]], які ў 1229 пасля смерці Мсціслава Удатнага (1228) зноў аб'яднаў Галічыну з Валынню, але канчаткова падпарадкаваў сабе галіцкіх баяраў толькі ў 1238 годзе. Даніла Раманавіч як і яго бацька завалодаў Кіевам і пасля цяжкай барацьбы з іншымі князямі, [[Каралеўства Венгрыя|Венгрыяй]] і [[Каралеўства Польшча|Польшчай]] аб'яднаў (1245) пад сваёй уладай усю Паўднёва-Заходнюю Русь. Данііл праводзіў асцярожную палітыку па дачыненні да [[Залатая Арда|Залатой Арды]], намінальна прызнаўшы сябе яе [[васал|васалам]]ам. Ён выкарыстаў перамовы з [[Рымскі Папа|рымскім папам]] [[Інакенцій IV, Папа Рымскі|Інакенціям IV]] для стабілізацыі становішча на сваіх заходніх межах, прыняў у [[1254]] ад папы тытул караля Русі, але адмовіўся ад [[царкоўная унія|царкоўнай уніі]]. У [[1259]] залатаардынскі [[цемнік]] [[Бурундай]] папраўдзе падпарадкаваў Галіцка-Валынскае княства, на яго загад мясцовыя князі самі знішчылі умацаванні амаль ва ўсіх сваіх гарадах. Пасля смерці Данілы (1264) княства распалася на 4 [[Удзельнае княства|удзелы]], якія намінальна падпарадкоўваліся галіцкаму князю. Галіцкімі князямі паслядоўна былі: [[Шварн Данілавіч]] (1264 −1269), [[Леў Данілавіч]] (1269 −1301), [[Юрый Львовіч]] (1301—1308), [[Андрэй Юр'евіч|Андрэй]] і [[Леў Юр'евіч|Леў Юр'евічы]]ы (1308—1323). У 1323 баяры запрасілі на сталец [[мазавецкі князь|мазавецкага князя]] [[Баляслаў Тройдзенавіч|Баляслава Тройдзенавіча]], які правіў да [[1340]]. Пасля яго баяры на чале з [[Дзмітрый Дзядко|Дзмітрыем Дзядко]], якія трымалі ў сваіх руках фактычную ўладу, запрасілі на сталец [[Любарт Гедзімінавіч|Любарта Гедзімінавіча]]. Галіцка-Валынскае княства апынулася пад уплывам [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. У [[1352]], паводле пагаднення паміж [[польскі кароль|польскім каралём]] [[Казімір III Вялікі|Казімірам]] з [[Вялікі князь літоўскі|вялікім князем]] [[Альгерд|Альгердам]]ам і [[Кейстут|Кейстутам]]ам, Галічына ўвайшла ў склад [[Каралеўства Польшча|Польшчы]], а Валынь у склад Вялікага Княства Літоўскага.
 
Для гаспадаркі Галіцка-Валынскага княства характэрныя развітыя рамёствы, наяўнасць вялікай колькасці гарадоў — у 13 ст. звыш 80, з якіх найважнейшыя: [[Галіч]], [[Уладзімір-Валынскі]], [[Церабоўль]], [[Перамышль]], [[Дарагічын]], [[Луцк]], [[Львоў]], [[Угроўск]]. Важную ролю мела здабыча [[соль|солі]]. Знаходзячыся на скрыжаванні водных і сухапутных дарог, Галіцка-Валынская Русь мела вялікую ролю ў еўрапейскім гандлі, вывозячы [[хлеб]], [[быдла]], соль, рамесныя вырабы. Квітнела мастацтва, былі пабудаваныя саборы, абарончыя збудаванні, будынкі ўпрыгожаныя белакаменным [[разьбярства|разьбярствам]]м і блізкія па тыпе і аздабленню аналагічным пабудовам [[Уладзіміра-Суздальскага княства]] ([[Успенскі сабор, Уладзімір-Валынскі|Успенскі сабор]] ва Уладзіміры-Валынскім (1160), [[Галіцкі замак|палац]], лесвіцы з сенцамі, палацавы храм у [[Галіч, Івана-Франкоўская вобласць|Галічы]] (сяр. 12 ст.)). Галіч быў буйным цэнтрам кніжнай справы.
 
== Гл. таксама ==
Радок 13:
== Літаратура ==
* Крип'якевич I. Галицько-Волинське князівство. 2 вид. Львів, 1999.
 
 
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (862—1236)]]
[[Катэгорыя:Княствы Русі]]
[[Катэгорыя:Галіцка-Валынскае княства| ]]
 
{{Link FA|uk}}
{{Link GA|ru}}
{{Link GA|uk}}