Раманскі стыль: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: thumb|190px|Бамбергскі сабор {{вызнч|1=РАМАНСКІ СТЫЛЬ}} - стыль сярэдневяковага еўр...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:BambergDom.jpg|thumb|190px|Бамбергскі сабор]]
{{вызнч|1=РАМАНСКІ СТЫЛЬ}} - стыль [[сярэднявечча|сярэдневяковага]] еўрапейскага мастацтва 10—13 ст. Pаманскі стыль склаўся пад уплывам феадальна-рэлігійнай ідэалогіі, увабраў у сябе элементы старажытна-рымскага і візантыйскага мастацтваў; тэрмін узнік у 1820-я г. Вызначальная роля належала суровай, крапаснога характару архітэктуры ([[замак|замкі]], манастырскія комплексы, цэрквы, гарадскія дамы), якой уласцівы сукупнасць набліжаных адзін да аднаго аб'ёмаў рознай вышыні, канструкцыйна аб'яднаных узаемазвязанасцю апор і перакрыццяў і ўраўнаважаных вежай-ліхтаром ці купалам над сяродкрыжжам. У ранні перыяд у будынках рабілі плоскія драўляныя перакрыцці, пазней цыліндрычныя і, нарэшце, крыжовыя. Найбольш закончаны тып збудаванняў раманскага стылю — манастырская царква ([[базіліка]], крыжападобная ў плане ў [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]], круглая ў плане ратонда ў [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральнай Еўропе]]). Збудаванні вызначаліся манументальнасцю, масіўнасцю канструкцый, аздабляліся абстрактна-геаметрычным арнаментам і скульптурай на тымпанах парталаў, капітэлях апор. У скульптуры і фрэсках пераважалі дагматычнасць, скаваны арнаментальна-плоскасны характар кампазіцыі, умоўная трактоўка фігур у спалучэнні з павышанай экспрэсіяй. Яскравыя ўзоры архітэктуры раманскага стылю створаны ў [[Германія|Германіі]] (сабор у Вормсе[[Вормс]]е, 12—13 стагоддзі), [[Францыя|Францыі]] (царква Нотр-Дам у [[Пуацье]], 12 ст.), [[Італія|Італіі]] (царква Сан-Мікеле ў [[Павія|Павіі]], 12 ст.) і інш.
 
[[Катэгорыя:Архітэктурныя стылі]]