Рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: thumb|250px|Нясвіжскі замак пад час рэстаўрацыі {{вызнч|1=РЭСТАЎРАЦЫЯ}} -...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:300px-Nesvizh_Castle_reconstr.jpg|thumb|250px|[[Нясвіжскі замак]] пад час рэстаўрацыі]]
{{вызнч|1=РЭСТАЎРАЦЫЯ}} - (ад [[лацінская мова|позна лац]]. ''restauratio'' аднаўленне), умацаванне і аднаўленне разбураных, пашкоджаных або скажоных [[архітэктура|архітэктурных]] помнікаў для выяўлення іх гістарычнай і мастацкай каштоўнасці, падаўжэння іх веку і ўключэння ў сучаснае жыццё. Састаўная частка аховы помнікаў гісторыі і культуры. Праводзіцца на аснове спецыяьных даследаванняў іх гістарычнай верагоднасці, дэталёвага дакументальнага даследавання помніка (апісанні, фотафіксацыя, абмерныя чарцяжы, археалагічныя, гістарычныя, інжэнерна-тэхнічныя і інш. даследаванні) і навукова абгрунтаванага праектнага рашэння, узгодненага з органамі аховы помнікаў гісторыі і культуры, з фіксацыяй усіх наступных змен. У працэсе рэстаўрацыі могуць уводзіцца новыя элементы, неабходныя па эстэтычных і канструкцыйных меркаваннях, выкарыстоўвацца матэрыялы і тэхніка, якія адрозніваюцца ад першапачатковых, але не парушаюць цэласнасці помніка, яго гістарычных рыс. Метады і спосабы рэстаўрацыі вызначаюцца характарам далейшага выкарыстання помніка. Метады сучаснай рэстаўрацыі: [[кансервацыя]], аднаўленне (адбудова), прыстасаванне, [[рэканструкцыя]] (згодна з навукова абгрунтаванымі дадзенымі), уласна рэстаўрацыя. Асобныя спосабы рэстаўрацыі: перанясенне (з поўнай разборкай помніка або без яе), [[рэгенерацыя]] (комплекс горадабудаўнічых і рэстаўрацыйных мерапрыемстваў па захаванню гістарычнай забудовы і ансамбляў). Розніца мясцовых умоў, традыцый, мэт і ўзроўню рэстаўрацыі вызначае разнастайнасць тэарэтычных канцэпцый і тэрміналогіі рэстаўрацыі ў розных рэгіёнах.
 
[[Катэгорыя:Рэстаўрацыя]]