Грамадства спажывання: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Mprach (размовы | уклад)
Радок 16:
Вядучую ролю пачынаюць граць буйныя гандлёвыя цэнтры і супермаркеты, а роля дробных крамаў значна змяншаецца. Шырока распаўсюджваецца "шопінг", які становіцца папулярнай формай баўлення часу і самамэтай - калі тавары набываюцца не ў звязку з практычнай неабходнасцю, а ў нейкай ступені для маральнага задавальнення, "пакупка дзеля пакупкі".
 
З'яўляецца развітая сістэма крэдытавання, банкаўскія карткі, картыкарткі сталых пакупнікоў і г. д. Усё гэта паскарае працэс прымання рашэння пры пакупках.
Сістэма крэдытавання ператвараецца ў аснову кіравання грамадствам, калі дабрабыт засноўваецца на рэчах, набытых у крэдыт, і залежыць ад стабільнага заробку. Апроч сваіх крэдытаў спажывец аплочвае частку крэдытаў вытворцаў і рэалізатараў, закладзеную ў цэны. Згодна з даследаваннямі, праведзенымі супрацоўнікамі сістэмы банкаў JAK (Швецыя), у [[Германія|Германіі]] да [[1993]] году сярэдні "крэдытны" складнік ад агульнага кошту тавараў і паслугаў дасягнуў 50%. У [[2000]] годзе 80% насельніцтва, набываючы тавары, у выніку выплочвалі за "крэдытны" складнік больш за 50% ад сумы. Для 10% гэтая нагрузка склала крыху менш за 50% і толькі для астатніх 10% пакупнікоў дадатковыя накруткі былі менш за 30% ад канчатковага кошту пакупкі.
 
Істотна змяняецца структура цэнаў на тавары і паслугі. Найчасцей яна ўключае сімвалічную цану за гандлёвую марку ("брэнд"), калі тавары вядомых фірм могуць каштаваць у разы даражэй за аналагі, якія нічым ад іх не адрозніваюцца.
 
Становіцца модна быць знешне маладым і здаровым, асабліва сярод эліты. З'яўляецца так званая "індустрыя прыгажосці". Шырока распаўсюджваюцца працэдуры амаладжэння і пластычныя аперацыі. Фізкультура і спорт праходзяць працэс камерцыялізацыі. Прафесійныя спартовыя клубы робяцца вытворцамі відовішчаў і пакупнікамі спартоўцаў. ДасягДоступ да заняткаў фізкультурай робіцца рынкавай паслугай.
 
===Вытворчасць===