Брусята: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 28:
|Катэгорыя на Вікісховішчы =
}}
'''Брусята''' — [[рака]] ў [[Крупскі раён|Крупскім]] і [[Бярэзінскі раён|Бярэзінскім]] раёнах [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]], левы [[прыток]] ракі [[Бярэзіна]] (басейн [[Дняпро|Дняпра]]).
 
Даўжыня ракі 37 км. Плошча [[вадазбор]]у 340 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Сярэдні [[ухіл ракі|нахіл воднай паверхні]] 0,7 м/км.
Пачынаецца з возера [[Возера Нерыб|Нерыб]] у Крупскім раёне, упадае ў Бярэзіну за 2 км на захад ад вёскі [[Вёска Жураўка|Жураўка]] Бярэзінскага раёна. Цячэ па [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўніне]].
 
[[Даліна]] ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і нізкай плыні трапецападобная, шырынёй да 2 км. [[Абалона, геаграфія|Абалона]] пераважна двухбаковая, яе шырыня 0,3—0,5 км, месцамі да 0,8 км. Рэчышча ў высокай і сярэдняй плынях каналізаванае і выпрастанае на 27 км. Шырыня ракі ў межань 8—10 м. Асноўны прыток — рака [[Рака Плаўня|Плаўня]] (злева).
 
Каля ракі населеныя пункты Міхеевічы, Дзмітравічы, Жураўка.