Докшыцкая батлейка Патупчыка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дублікат
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Докшыцкая батлейка Патупчыка''' — вядомы ў пачатку 20 стагоддзя ў г.[[Докшыцы]] і ў наваколлі тып народнага прафесійнага лялечнага тэатра [[батлейка]]. Канструкцыя батлейкі Патупчыка была зроблена па прынцыпе пашыранага на Віцебшчыне ''жлоба''.
#REDIRECT [[Докшыцкая батлейка Патупчыка]]
 
== Апісанне Батлейкі ==
Батлейка Патупчыка — гэта простая вялікая двух'ярусная скрыня з двума аддзяленнямі для сцэн. Памеры яе былі прыкладна 1,5 х 1,5 метра. Знешна скрыня была замыславата ўпрыгожана. Мела дзве заслоны, старанна вышытыя жонкаю Патупчыка і аздобленыя ніткамі «караляў». У верхняй частцы скрыні размяшчаліся два пеўні. Прадстаўленне пачыналася бойкай і спевамі пеўняў, і толькі пасля гэтага на сцэну выходзілі персанажы.
Скрыня ілюмінавалася васковымі свечкамі, якія знаходзіліся на ўстаўных планках у бакавінах батлейкі. У мэтах перасцярогі ад пажару ў скрыні былі зроблены дзве бакавыя вузкія камеры, сценкі якіх з аднаго боку былі абабіты бляхай. Другая сценка камеры, больш блізкая да месца дзеяння лялек, была са шкла, абклеенага са знадворнага боку тонкай паперай. У камерах, дзе былі запалены свечкі, уверсе ўстаўляліся вузкія палоскі люстэркавага шкла, якія ўзмацнялі і рэгулявалі святло.
 
== Рэпертуар Батлейкі ==
Пастаноўкі Патупчыка мелі дваякі характар. Калі яго запрашалі ў дамы начальства — а гэта бывала ў дні фэстаў, — дык ён дэманстраваў рэпертуар на тэмы біблейскіх і евангельскіх падзей. Біблейскія персанажы апраналіся бедна, і усё зводзілася да цудаў Майсея, які шчасліва вывеў вандруючых па Егіпту. Такія спектаклі абыходзіліся без эксцэсаў.
Крыху інакш успрымаліся начальствам пастаноўкі на тэмы евангелля. Патупчык гэтых персанажаў капіраваў з лубачных малюнкаў. не абыходзілася і без кур'ёзаў. Апосталаў і вешчуноў ён ствараў па «вобразе і падабенстве» мясцовага служкі культа і тых свяшчэннікаў, якія прыязджалі на фэст.
 
Выкарыстоўваліся звычайныя ў батлейцы шпянёвыя лялькі, часам пяльчаткавыя. З лялькамі працавалі жонка і сын, сам Патупчык ажыццяўляў усю размоўную частку паказу і суправаджаў яго ігрой на [[скрыпка|скрыпцы]]. Паказы адбываліся на [[Каляды]], у час іншых свят, фэстаў, на [[кірмаш]]ах, [[вяселле|вяселлях]] і вечарынках.
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|6}}