Грамадства спажывання: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Вывучэннем і крытыкай грамадства спажывання, у т. л. да з'яўлення самога панятку, займалася вялікая колькасць мысляроў і навукоўцаў. Сярод іх Торстэйн Веблен, Карл Менгер, Вэнс Пэкард, [[Жан Бадрыяр]] (у т. л. ў творы "Грамадства спажывання: міфы і пабудовы" 1970 г.), [[Эрых Фром]], [[Джон Кенет Гелбрэйт|Джон Гэлбрэйт]].
 
З матэрыялістычнага гледзішча грамадства спажывання з'яўляецца ў выніку пашырэння капіталістычных стасункаў, якое суправаджаецца бурным эканамічным і тэхналагічным развіццём. Лічыцца, што [[капіталізм]] выклікае такія сацыяльныя змены, як рост прыбыткаў насельніцтва, які істотна змяняе структуру спажывання; зніжэнне працягласці працоўнага дня і павелічэнне вольнага часу; нарэшце, размыванне класавай структуры і індывідуалізацыя спажывання.
 
З ідэалістычнага гледзішча грамадства спажывання ёсць эканамічнай праекцыяй палітычнай ідэі ўсеагульнай роўнасці. Сама ж ідэя роўнасці, як лічыцца, вынікае са старэння і заняпаду цывілізацыі і згубы ёй якіх-кольвек мараў і мэтаў высокага парадку. Паколькі ў адсутнасць супольных мэтаў натуральная еднасць грамадства немагчымая, то для захавання цэласнасці апошняга пачынаюць ужывацца палітычныя тэхналогіі, найперш прапаганда роўнасці і індывідуалізму.
Радок 15:
=== Гандаль і сфера абслугоўвання, фінансы ===
[[Файл:Boxing Day at the Toronto Eaton Centre.jpg|міні|справа|Калядныя закупкі ў Таронта (Канада)]]
Вядучую ролю пачынаюць граць буйныя гандлёвыя цэнтры і супермаркеты, а роля дробных крамаў значна змяншаецца. Шырока распаўсюджваецца "шопінг", які становіцца папулярнай формай баўлення часу і самамэтай - калі тавары набываюцца не ў звязку з практычнай неабходнасцю, а ў нейкай ступені для маральнага задавальнення, "пакупка дзеля пакупкі".
 
З'яўляецца развітая сістэма крэдытавання, банкаўскія карткі, карткі сталых пакупнікоў і г. д. Усё гэта паскарае працэс прымання рашэння пры пакупках.
Радок 25:
 
=== Вытворчасць ===
Калі пры капіталізме як такім мэтай прадпрыемстваў з’яўляецца атрыманне фінансавага прыбытку і гэтай мэце падпарадкоўваецца ўсё астатняе, то для грамадства спажывання гэта праяўляецца ў крайніхскрайніх формах.
 
Напрыклад, вытворца не зацікаўлены ў тым, каб прадаваць дасканалыя і надзейныя тавары, якія могуць служыць доўгія гады. Чым хутчэй састарэе пакупка — як фізічна, так і маральна – тым хутчэй будзе куплены новы аналагічны тавар. Адпаведна, вытворца больш зацікаўлены ў пастаяннай рэкламе і павярхоўных, знешніх зменах у сваёй прадукцыі, чым у яе сапраўдным удасканаленні. Попыт можа стварацца штучна: распрацоўваецца тавар, які не з’яўляецца сапраўды патрэбным для людзей, але сродкамі рэкламы навязваецца яго збыт. Гэтак "прапанова нараджае попыт", а не наадварот.
Радок 61:
 
Доктар фізіка-матэматычных навук РАН Уладзімір Арнольд пісаў:
{{Цытата|Амерыканскія калегі патлумачылі мне, што нізкі ўзровень агульнай культуры і школьнай адукацыі ў іхняй краіне - свядомае дасягненне дзеля эканамічных мэтаў. Справа ў тым, што, начытаўшыся кніг, адукаваны чалавек уяўляе сабой найгоршага пакупніка: ён менш набывае пральных машын і аўтамабіляў і пачынае аддаваць перавагу Моцарту і Ван Гогу, Шэкспіру ці тэарэмам. Ад гэтага пакутуе эканоміка грамадства спажывання і, найперш, прыбыткі гаспадароў жыцця. Вось яны і імкнуцца не дапусціць культурнасці і адукаванасці, якія, у дадатак, перашкаджаюць ім маніпуляваць насельніцтвам, як пазбаўленым інтэлекту статкам.<ref> http://scepsis.net/library/id_650.html</ref>}}
 
== У Беларусі ==