Авіяцыя: Розніца паміж версіямі
Новая старонка: 'thumb|Планёр '''Авія{{subst:націск}}цыя''' ({{lang-fr|aviation}}, ад {{lang-la|avis}} — птушка) — тэоры...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 19:13, 8 сакавіка 2015
Авія́цыя (фр.: aviation, ад лац.: avis — птушка) — тэорыя і практыка палёта па паветры на лятальных апаратах, якія цяжэй паветра.
Лятальныя апараты
Вядомыя наступныя тыпы лятальных апаратаў:
- Ракета,
- Паветраны шар,
- Дырыжабль,
- Самалёт (у т.л. гідрапланы),
- Аўтажыр,
- Верталёт
А таксама: планёр, дэльтаплан, БПЛА.
Гісторыя
Авіяцыя пачала развівацца ў пачатку XX стагоддзя. Першы паспяховы палёт на самалёце з рухавіком унутранага згарання ажыццявілі 17 снежня 1903 г. амерыканскія механікі браты Уілбур і Орвіл Райт.[1] Услед за гэтым будуюць самалёты Альберта Сантас-Дюмон, Ф. Фербер, Я. М. Гаккель, Д. П. Грыгаровіч, Ігар Сікорскі.
З сярэдзіны 1920-х у самалётабудаванні пачалі выкарыстоўваць дзюралюміній; да сярэдзіны 1930-х адбыўся пераход ад біплана да манаплана. У канцы 1930-х з'явіўся рэактыўны рухавік. З пачатку 1950-х рэактыўныя самалёты сталі выкарыстоўваць і ў грамадзянскай авіяцыі, у ваенна-паветраных сілах з'явіліся звышгукавыя самалёты.
Да пачатку 1990-х серыйныя самалёты дасягнулі хуткасці 3000-3500 км / г, максімальнай вышыні палёту больш за 30 км і дальнасці да 15 тыс. км.
Гл. таксама
Партал «Авіяцыя» | |
Авіяцыя ў Вікіслоўніку | |
Авіяцыя ў Вікіпадручніку | |
Авіяцыя на Вікісховішчы | |
Праект «Авіяцыя» |
Зноскі
- ↑ Telegram from Orville Wright in Kitty Hawk, North Carolina, to His Father Announcing Four Successful Flights, 1903 December 17 . World Digital Library (17 снежня 1903). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2013. Праверана 22 ліпеня 2013.