Адкрыць галоўнае меню

Змены

1 007 байтаў дададзена ,  4 гады таму
няма тлумачэння праўкі
| бацька = граф [[Ян Тадэвушавіч Завіша]] (1822—1887)
| маці =графіня Марыя Юзафаўна [[род Квілецкіх|Квілецкая]] (пам. у 1910 г.). Шлюб у 1855 годзе.
| муж =1) граф [[Людвік Юзаф Красінскі]] (1833—1895). Шлюб у27 1881красавіка годзе1882 года; 2) князь [[Мікалай Вільгельмавіч Радзівіл]] (1880—1914). Шлюб у 1906 годзе.
| жонка =
| дзеці = ''(ад графа Людвіка Красінскага)'' графіня Марыя-Людвіка Красінская (1883—1958)
[[File:Zaviša Manor in Kuchcičy, N. Orda.jpg|thumb|[[Сядзібна-паркавы комплекс Завішаў, Кухцічы|Палац Завішаў у маёнтку Кухцічы]] Ігуменскага павета Мінскай губерні — на акварэлі [[Напалеон Орда|Напалеона Орды]], 1880-ыя гг.]]
Яе маці графіня Марыя Квілецкая была польскай арыстакраткай-[[касмапалітызм|касмапаліткай]], што ў першую чаргу адлюстроўвалася ў яе захапленні ўсім французскім і англійскім. Маці даверыла выхаванне сваіх дачок (Марыі Евы і Марыі Магдалены) англійскім і французскім гувернанткам, якія прывілі дзяўчынкам цікавасць да [[Французская літаратура|французскай літаратуры]] і культуры, навучылі бездакорным свецкім манеры і [[англійская мова|англійскай]] і [[французская мова|французскай мовам]]<ref>''Маслянiцына, І.'' [http://www.jurnal.by/list/322/z_pakalennya_znesennyh_vetram.html З пакалення «знесеных ветрам»]; ''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. Адначасова з гэтым выхаванне было надзвычай рэлігійным — дзяўчынкі выраслі [[каталіцызм|шчырамі каталічкамі]]<ref>''Łatyszonek, O.'' Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398; ''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. У Магдалены ў дзяцінстве і юнацтве былі залацістыя валасы, прыгожы авал твару, глыбокія шэрыя вочы, надзвычай белая скура і грацыёзная хада<ref>''Маслянiцына, І.'' [http://www.jurnal.by/list/322/z_pakalennya_znesennyh_vetram.html З пакалення «знесеных ветрам»]</ref>.
 
У той жа час на выхаванне Магдалены вялікі ўплыў аказаў яе бацька [[Ян Тадэвушавіч Завіша]], які вызначаўся «мясцовым патрыятызмам». Сярод заможных дваран [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ([[Род Ваньковічаў|Ваньковічаў]], [[Род Вайніловічаў|Вайніловічаў]], [[Род Манюшкаў|Манюшкаў]], [[Род Тышкевічаў|Тышкевічаў]], [[Род Горватаў|Горватаў]] і іншых) у сярэдзіне XIX ст. стала вельмі папулярным цікавіцца гісторыяй роднага края і [[Беларускі фальклор|беларускамоўным сялянскім фальклорам]], што ў Яна Завішы праяўлялася ў прафесійных занятках мясцовай [[археалогія]]й і беларускай этнаграфіяй. Бацька імкнуўся прывіць дочкам любоў да роднай зямлі і сам з'яўляўся для іх прыкладам у гэтай справе. Ён часта браў з сабой Марыю Магдалену і Марыю Еву падчас наведвання вёсак, што размяшчаліся на яго землях (вакол сядзібы ў Кухцічах). З жыхарамі гэтых вёсак (як, дарэчы, даволі часта і дома) бацька размаўляў на [[беларуская мова|беларускай мове]], а яго дочкі ведалі мову сялян, а не толькі [[польская мова|польскую мову]], якую таксама ведалі заможныя каталіцкія маянткоўцы і выкарыстоўвалі пры ліставаннях. Гэта ў многім вызначыла накірунак грамадскай дзейнасці Магдалены.
[[File:Magdalena zavisha.jpg|thumb|150px|Магдалена ў маладосці]]
[[File:Альжбета, Алена Радзівіл sepia.jpg|thumb|Партрэт сясцёр Альжбеты і Алены Радзівіл, якіх раней памылкова ідэнтыфікавалі як Марыю Магдалену з дачкой Людвікай<ref>[[Адам Мальдзіс|Адам Мальдис]]. [http://pda.sb.by/post/115429/ Тайна портрета княгини-«холопоманки»] // «Советская Белоруссия» № 242 (23884), 20.12.2011.''}}</ref>]]
У27 1881красавіка 1882 г. графіня Магдалена Завіша ў [[горад Варшава|Варшаве]] ўзяла шлюб з 49-гадовым польскім графам [[Людвік Юзаф Красінскі|Людвікам Юзафам Красінскім]] (1833—1895), які быў значна старэйшы за яе і вельмі ў яе закаханы<ref>''Łatyszonek, O.'' Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398.</ref>. Яна стала цяпер пісацця як «графіня Марыя Магдалена Красінская». У 1881 г. бацька даў ёй у пасаг маёнтак Жорнаўкі (Жарноўкі) у Ігуменскім павеце — 27 000 дзесяцін зямлі<ref>''Надсан, А.'' Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 6.</ref>.
 
Красінскі быў неардынарнай асобай (захапляўся мастацтвам і меў у сваім польскім маёнтку меў вялікую калекцыю [[антыкварыят]]у), а таксама атрымаў славу ўзорнага гаспадара. У сваіх абшырных польскіх маёнтках (Красне, Гулаў, Жулін і інш.) ён пабудаваў і абсталяваў самай новай тагачаснай тэхнікай цагельні, цукроўні, млыны, правёў да іх вузкакалейную чыгунку. Самую вялікую славу сярод польскіх арыстакратаў яму прынесла захапленне [[конегадоўля]]й: конезавод графа ў Красне лічыўся лепшым у [[Варшаўскае генерал-губернатарства|Варшаўскім генерал-губернатарстве]], таму коней, выгадаваных у яго гаспадарцы, куплялі для паляпшэння пароды як мясцовыя каняводы, так і замежныя. Шырокая грамадская дзейнасць графа Красінскага праявілася і ў тым, што ён стаў заснавальнікам філіяла Санкт-Пецярбургскага таварыства падтрымкі расійскай прамысловасці і гандлю, адным з заснавальнікаў і шматгадовым старшынёй музея прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў [[Варшаўскае генерал-губернатарства|польскіх губернях]] Расійскай імперыі.