Розніца паміж версіямі "Магдалена Радзівіл"

[[File:Magdalena zavisha.jpg|thumb|150px|Магдалена ў маладосці]]
[[File:Альжбета, Алена Радзівіл sepia.jpg|thumb|Партрэт сясцёр Альжбеты і Алены Радзівіл, якіх раней памылкова ідэнтыфікавалі як Марыю Магдалену з дачкой Людвікай<ref>[[Адам Мальдзіс|Адам Мальдис]]. [http://pda.sb.by/post/115429/ Тайна портрета княгини-«холопоманки»] // «Советская Белоруссия» № 242 (23884), 20.12.2011.''}}</ref>]]
[[27 красавіка]] [[1882]] г. графіня Магдалена Завіша ў [[горад Варшава|Варшаве]] ўзяла шлюб з польскім графам [[Людвік Юзаф Красінскі|Людвікам Юзафам Красінскім]] (1833—1895), які быў значна старэйшы за яе і вельмі ў яе закаханы<ref>''Łatyszonek, O.'' Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398.</ref>. Яна стала цяпер пісацця як «графіня Марыя Магдалена Красінская». У 1881 г. бацька даў ёй у пасаг маёнтак Жорнаўкі (Жарноўкі) у Ігуменскім павеце — 27 000 дзесяцін зямлі<ref>''Надсан, А.'' Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 6.</ref>.
 
Красінскі быў неардынарнай асобай (захапляўся мастацтвам і меў у сваім польскім маёнтку меў вялікую калекцыю [[антыкварыят]]у), а таксама атрымаў славу ўзорнага гаспадара. У сваіх абшырных польскіх маёнтках (Красне, Гулаў, Жулін і інш.) ён пабудаваў і абсталяваў самай новай тагачаснай тэхнікай цагельні, цукроўні, млыны, правёў да іх вузкакалейную чыгунку. Самую вялікую славу сярод польскіх арыстакратаў яму прынесла захапленне [[конегадоўля]]й: конезавод графа ў Красне лічыўся лепшым у [[Варшаўскае генерал-губернатарства|Варшаўскім генерал-губернатарстве]], таму коней, выгадаваных у яго гаспадарцы, куплялі для паляпшэння пароды як мясцовыя каняводы, так і замежныя. Шырокая грамадская дзейнасць графа Красінскага праявілася і ў тым, што ён стаў заснавальнікам філіяла Санкт-Пецярбургскага таварыства падтрымкі расійскай прамысловасці і гандлю, адным з заснавальнікаў і шматгадовым старшынёй музея прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў [[Варшаўскае генерал-губернатарства|польскіх губернях]] Расійскай імперыі.