Адкрыць галоўнае меню

Змены

няма тлумачэння праўкі
Бацька Магдалены граф [[Ян Тадэвушавіч Завіша]] валодаў у Ігуменскім павеце Мінскай губерні значным родавым маёнткам Кухцічы (вёскі Кухцічы, Жарноўцы, Верайцы, Гарадзянец, Гарабікляны і інш.), меў іншыя маёнткі ў Беларусі і Літве, а таксама ўласны [[палац]] у [[горад Варшава|Варшаве]] (Расійская імперыя). У выніку шлюбу з Квілецкай бацька атрымаў маёнткі ў [[Велікапольшча|Велікапольшчы]] ([[Варшаўскае генерал-губернатарства]]). Завішы на працягу некалькіх стагоддзяў валодалі маёнткам Кухцічы, як маглі развівалі гэты край, пабудаваўшы не толькі фальваркі, заводы і школы, але і [[чыгунка|чыгунку]] ад Верайцоў да фальварка Градзянец.
 
Пасля смерці бацькі ў 1887 г. маёнткі і іншая маёмасць былі падзелены паміж дзвюма дочкамі — Марыяй Магдаленай і [[Марыя Ева Радзівіл|Марыяй Евай]]. Магдалена атрымала маёнтак Жарноўкі (які яна атрымала ў пасаг яшчэ ў 1882 г.) і маёнтак Кухцічы (і з'яўлялася апошняй ўладальніцай [[Сядзібна-паркавы комплекс Завішаў, Кухцічы|Кухціцкай сядзібы]]<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — 1991. — Cz. 1. — T. 1. Województwo Mińskie, Mścisławskie, Połockie, Witebskie. — С. 90.</ref>), што складала 41 000 дзесяцін<ref>[http://www.library.mogilev.by/kray/Asipovichi/902.html Асіповічы]</ref>, а таксама маёнткі ў Велікапольшчы (Варшаўскае генерал-губернатарства) і нерухомую маёмасць у [[горад Варшава|Варшаве]]<ref>''Łatyszonek, O.'' Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398.</ref>. 3 студзеня 1889 г. яна афіцыйна ўвайшла ў валоданне сваімі маёнткамі па бацьку<ref>[http://www.library.mogilev.by/kray/Asipovichi/902.html Асіповічы]</ref>. Кіраўніцтва сваімі маёнткамі Магдалена перадала свайму першаму мужу графу Людвіку Красінскаму, які з радасцю і поспехам кіраваў імі, гэтак жа, як і сваімі<ref>''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. Але ў сакавіку 1895 г. першы муж Магдалены памёр.
 
У [[горад Мінск|Мінску]] Магдалена доўгі час арандавала сем пакояў першага паверху ў даходным [[Дом Абрампольскага|доме Абрампольскага]].
[[27 красавіка]] [[1882]] г. графіня Магдалена Завіша ў [[горад Варшава|Варшаве]] ўзяла шлюб з польскім графам [[Людвік Юзаф Красінскі|Людвікам Юзафам Красінскім]] (1833—1895), які быў значна старэйшы за яе і вельмі ў яе закаханы<ref>''Łatyszonek, O.'' Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398.</ref>. Яна стала цяпер пісацця як «графіня Марыя Магдалена Красінская». У 1881 г. бацька даў ёй у пасаг маёнтак Жорнаўкі (Жарноўкі) у Ігуменскім павеце — 27 000 дзесяцін зямлі<ref>''Надсан, А.'' Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 6.</ref>.
 
Красінскі быў неардынарнай асобай (захапляўся мастацтвам і меў у сваім польскім маёнтку меў вялікую калекцыю [[антыкварыят]]у), а таксама атрымаў славу ўзорнага гаспадара<ref>''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. У сваіх абшырных польскіх маёнтках (Красне, Гулаў, Жулін і інш.) ён пабудаваў і абсталяваў самай новай тагачаснай тэхнікай цагельні, цукроўні, млыны, правёў да іх вузкакалейную чыгунку<ref>''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. Самую вялікую славу сярод польскіх арыстакратаў яму прынесла захапленне [[конегадоўля]]й: конезавод графа ў Красне лічыўся лепшым у [[Варшаўскае генерал-губернатарства|Варшаўскім генерал-губернатарстве]], таму коней, выгадаваных у яго гаспадарцы, куплялі для паляпшэння пароды як мясцовыя каняводы, так і замежныя<ref>''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. Шырокая грамадская дзейнасць графа Красінскага праявілася і ў тым, што ён стаў заснавальнікам філіяла Санкт-Пецярбургскага таварыства падтрымкі расійскай прамысловасці і гандлю, адным з заснавальнікаў і шматгадовым старшынёй музея прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў [[Варшаўскае генерал-губернатарства|польскіх губернях]] Расійскай імперыі<ref>''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>.
 
Ад першага шлюбу з Людвікам Красінскім Магдалена мела адну дачку — графіню [[Марыя Людвіка Красінская|Людвіку (Марыю Людвіку) Красінскую]] (1883—1958), якая была названа ў гонар бацькі і пазней пайшла замуж за князя [[Адам Людвік Чартарыйскі|Адама Людвіка Чартарыйскага]] (1872—1937)<ref>''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>.
 
Яшчэ пры жыцці свайго першага мужа Магдалена ў час падарожжа па Еўропе пазнаёмілася ў Велікабрытані з маладым князем Мікалаем Радзівілам (1880—1914), які быў пляменнікам нясвіжскага ардыната Антона Радзівіла і стане другім мужам Магдалены<ref>''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>.
 
У сакавіку 1895 г. памёр граф Людвік Красінскі (1833—1895), першы муж Магдалены. Аўдавелая арыстакратка і багатая землеўласніца Магдалена стала выгаднай нявестай, да якой (па матэрыяльных разліках) адразу пачалі заляцацца з прапановамі рукі і сэрца. Усе яны атрымалі адмову, бо Магдалена разумела, што прэтэндэнтаў цікавіць багацце, а яна сама, таму засталася пакуль удавой<ref>''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>.
 
== Грамадская дзейнасць ==