Марыя Магдалена Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 48:
У той жа час на выхаванне Магдалены вялікі ўплыў аказаў яе бацька [[Ян Тадэвушавіч Завіша]], які вызначаўся «мясцовым патрыятызмам». Сярод заможных дваран [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ([[Род Ваньковічаў|Ваньковічаў]], [[Род Вайніловічаў|Вайніловічаў]], [[Род Манюшкаў|Манюшкаў]], [[Род Тышкевічаў|Тышкевічаў]], [[Род Горватаў|Горватаў]] і іншых) у сярэдзіне XIX ст. стала вельмі папулярным цікавіцца гісторыяй роднага края і [[Беларускі фальклор|беларускамоўным сялянскім фальклорам]], што ў Яна Завішы праяўлялася ў прафесійных занятках мясцовай [[археалогія]]й і беларускай этнаграфіяй<ref>''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. Бацька імкнуўся прывіць дочкам любоў да роднай зямлі і сам з'яўляўся для іх прыкладам у гэтай справе. Ён часта браў з сабой Марыю Магдалену і Марыю Еву падчас наведвання вёсак, што размяшчаліся на яго землях (вакол сядзібы ў Кухцічах). З жыхарамі гэтых вёсак (як, дарэчы, даволі часта і дома) бацька размаўляў на [[беларуская мова|беларускай мове]], а яго дочкі ведалі мову сялян, а не толькі [[польская мова|польскую мову]], якую таксама ведалі заможныя каталіцкія маянткоўцы і выкарыстоўвалі пры ліставаннях<ref>''Надсан, А.'' Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 6.</ref><ref>''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. Гэта ў многім вызначыла накірунак грамадскай дзейнасці Магдалены. Вядома, што Магдалена добра валодала гутаковай беларускай мовай, але не наважвалася пісаць на ёй<ref>Беларуская літаратурная мова не была яшчэ ўнармавана.</ref> i пазней у перапісцы з дзеячамі беларускага i літоўскага культурнага рухаў карысталася [[польская мова|польскай мовай]]<ref>''Надсан, А.'' Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 7.</ref>.
 
Замежныя падарожжы таксама служылі выхаванню і адукацыі дачок. Так вядома, што восенню [[1871]] г. граф Ян Завіша і яго дочкі Марыя Ева і Марыя Магдалена былі ў [[горад Рым|Рыме]], дзе сустрэлі і пазнаёміліся з землякомземлякоўмаладыммаладога [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|ЭдвардамЭдварда ВайніловічамВайніловіча]], які падарожнічаў па [[Італія|Італіі]] са сваім дзядзькам Люцыянам Вайніловічам і цёткай Геленай Вайніловіч<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia... С. 31.</ref>.
 
== Маёнткі ==