Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1534—1537): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 8:
 
== Перамір'е ==
 
Масква, занятая барацьбой з татарамі, хацела замірэння. Вільня, ад якой вайна патрабавала вялікіх гасп.-фінансавых намаганняў,— таксама. Пасля спрэчак аб месцы перагавораў Жыгімонт I Стары згадзіўся прыслаць да шасцігадовага Івана IV сваё «вялікае пасольства», якое і з'явілася ў Маскве 12.1.[[1537]]. Праз 2 дні пачаліся цяжкія і доўгія перагаворы. Абодва бакі спачатку высвятлялі, хто распачаў вайну, выстаўлялі тэрытарыяльныя дамаганні (Масква патрабавала [[Кіеў]] і [[Полацк]], Вільня — [[Ноўгарад]] і [[Пскоў]]). Паслы ВКЛ дамагаліся вяртання ўсёй Северскай зямлі і разбурэння нанава збудаваных замкаў — Себежа, Завалочча і Веліжа, а маскоўскі бок настойваў на даваенныя межы і прасіў абмяняць усіх палонных. Вільня згаджалася аддаць усіх палонных за адзін г. Чарнігаў, аднак Масква не прыняла прапановы. Толькі ў лютым [[1537]] на кампрамісных умовах было дасягнута пагадненне: Гомель з усёй зямлёй заставауся ў складзе ВКЛ, Себеж і Завалочча перадаваліся Маскоўскай дзяржаве, астатнюю мяжу пакідалі нязменнай. Падпісаны трактат прадугледжваў пяцігадовае перамір'е (да 25.3.1542), мір на межах і свабоду гандлю.
 
{{Кароткі артыкул}}
==Гл. таксама==
* [[Аблога Старадуба]]
 
==Літаратура==
{{літ|1=|* Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею. Т. 2. Спб., 1848;
|* Карамзин Н. М. История государства Российского. Кн. 2, т. 1. М., 1989;
|* Соловьев С. М. История России с древнейших времен. Кн. 3, т. 5—6. М., 1960;
|* Natanson-Leski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. Cz. 1. Lwow., Warszawa, 1922.
 
}}
{{belarus-hist-stub}}
{{Літоўска-маскоўскія войны}}
[[Катэгорыя:Руска-літоўскія войны]]