Хрысціянства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены, арфаграфія, дапаўненне
Радок 24:
У [[312]] годзе імператар [[Канстанцін Вялікі]] спыніў праследаванні хрысціянства, а пазней сам прыняў хрысціянскую веру і фактычна зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] хрысціянскай дзяржавай застаецца [[Візантыя]], таксама хрысціянства прымаюць правадыры [[варвары|варварскіх]] дзяржаў, што ўзніклі на руінах [[Заходняя Рымская імперыя|Заходняй Рымскай імперыі]]. Пад канец 1-га тысячагоддзя хрысцяцца славянскія і скандынаўскія народы, і такім чынам уся Еўропа робіцца хрысціянскай.
 
Дагматыка хрысціянскай Царквы дакладна фармулявалася і зацвярджалася на [[Сусветныя саборы|Сусветных саборах]] ([[4 стагоддзе|IV]]—[[8 стагоддзе|VIII]] стагоддзі). На іх былі асуджаны разнастайныя [[ерась|ерасі]], што ўзнікалі ў Царкве ў тыя часы, прыняты [[Сімвал Веры]] і дадатковыя дагматычныя і кананічныя азначэнні. Не прыняўшы саборных вырашэнняў, ад сусветнай царквы адпалі [[нестарыянства|нестарыяне]], [[Армянская Апостальская царква|Армянская]] і [[Копцкая царква|Копцкая]] цэрквы і некаторыя іншыя абшчыны. У [[1054]] годзе адбыўся [[Раскол хрысціянскай царквы 1054 года|Вялікі раскол]] паміж усходняй і заходняй часткамі Царквы, які быў выкліканы як непагадненнямі ў дагматыцы, так і прычынамі палітычнага характару. Заходняя царква прыняла назву [[каталіцтва|Каталіцкай]], усходняя — [[Праваслаўе|Праваслаўнай]]. Раскол канчаткова замацаваўся пасля ўзяцця [[крыжакі|крыжакамі]] [[Канстанцінопаль|Канстанцінопаля]] ў [[1204]] годзе. У [[1596]] годзе была заключана [[Берасцейская унія]], паводле якой істотная частка праваслаўных [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] перайшла пад юрысдыкцыю [[Рымскі папа|Рымскага папы]], утварыўшы [[уніяцтва|Грэка-каталіцкую (уніяцкую) царкву]].
 
У [[16 стагоддзе|XVI стагоддзі]] ў каталіцкіх краінах пачынаецца [[рэфармацыя|рэфармацыйны рух]], які абвяшчаў Біблію адзінай крыніцай веравучэння і адмаўляў неабходнасць Царквы для выратавання душы. Узніклі і ўступілі ў барацьбу з каталіцтвам такія плыні, як [[англіканства]], [[лютэранства]], [[кальвінізм]], [[гусіцтва]]. У наступныя стагоддзі ад вялікіх пратэстанцкіх канфесій аддзялілася незлічоная колькасць дробных суполак са сваімі веравучэннямі: [[метадызм|метадысты]], [[баптызм|баптысты]], розныя [[евангелізм|евангелічныя]] і [[пяцідзясятніцтва|пяцідзясятніцкія]] суполкі і гэтак далей. У другой палове [[20 стагоддзе|XX стагоддзя]] ўзніклі філасофскія плыні і рэлігійныя суполкі (так званае «[[ліберальнае хрысціянства]]») і нават таталітарныя [[секта|секты]] (такія, як «[[Царква Хрыста, секта|Царква Хрыста]]»), адэпты якіх называюць сябе хрысціянамі, хаця іх ідэалогія і практыка не мае нічога агульнага з вучэннем Хрыста. Усходнія цэрквы пазбеглі дагматычных расколаў, хаця, напрыклад, у гісторыі [[Руская праваслаўная царква|Рускай праваслаўнай царквы]] мелі месца расколы па кананічных ([[17 стагоддзе|XVII стагоддзе]]) і палітычных ([[20 стагоддзе|XX стагоддзе]]) матывах.