Біблія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілена апошняя 1 змена (SandTransformed) і адноўлена версія 1697720 JerzyKundrat: невядомы чый гэта пераклад, т.ч. ці можна яму
Радок 24:
На тэрыторыі Беларусі спісы асобных біблейскіх кніг або іх фрагментаў з'явіліся, верагодней за ўсё пасля хрышчэння Русі (986—988). На працягу многіх стагоддзяў Біблія на тэрыторыі сучаснай Беларусі чыталася на [[Царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай]] мове. Вядомы дзясяткі рукапісаў XI—XV стагоддзяў на царкоўнаславянскай мове. Магчыма, перапісваннем свяшчэнных кніг займалася [[Ефрасіння Полацкая]] ([XII ст.). Пра сталую біблейскую традыцыю на тэрыторыі Беларусі сведчаць рукапісныя помнікі: [[Аршанскае Евангелле|Аршанскае]], [[Полацкае Евангелле|Полацкае]], [[Друцкае Евангелле|Друцкае]] Евангеллі, [[Смаленскі псалтыр]] і інш.
 
[[:en:Bible translations into Belarusian|Першым]] унікальным навукова-папулярным друкаваным выданнем Бібліі на роднай мове, блізкай да тагачаснай [[Старабеларуская мова|старабеларускай]] літаратурнай мовы, была Біблія [[Ф. Скарына|Ф. Скарыны]]. [[6 жніўня]] [[1517]] годаг. ён выпускае Псалтыр, потым амаль кожны месяц — новую кнігу Бібліі. За два гады ён выдаў 23 ілюстраваныя кнігі. У першую беларускую Біблію выдавец уключыў амаль паўсотні ілюстрацый: шматлікія застаўкі, іншыя дэкаратыўныя элементы, якія гармануюць з вёрсткай старонак, шрыфтам і тытульнымі лістамі. У яго [[Прага|пражскіх]] выданнях мноства арнаментальных упрыгожанняў і графічных ініцыялаў. У сакавіку [[1525]] ўг. у [[Вільня|Вільні]] Скарына выпусціў «Апостал» («Дзеі і пасланні апосталаў»).
 
Наступным значным перакладам з'явілася праца [[Васіль Цяпінскі|Васіля Цяпінскага]]. Ён быў вядомым прыхільнікам [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] ў Беларусі, заснаваў у сваім маёнтку Цяпіна друкарню. Ён выдаў Евангелля ад Матфея, Марка і пачатак Лукі на дзвюх мовах: царкоўнаславянскай і беларускай.
 
Пазней у [[1563]] г. выдадзена [[Берасцейская Біблія]] (Радзівілаўская Біблія). Выданнем біблейскіх кніг займаўся [[С. Будны]], [[І. Фёдараў]] і [[П. Мсціславец]], [[С. Собаль]], [[М. Вашчанка]] і інш.<ref name="ЧалГр"/>
 
На працягу XVII—XIX стагоддзяў не было зроблена ні аднаго перакладу на беларускую мову.
 
У пачатку дваццатых1920-х гадоўгг. [[Баптызм|баптысцкі]] прэсвітар з [[Брэст]]а [[Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей|Лукаш Дзекуць-Малей]] перавёў Евангелле на беларускую мову. Пазней свае паслугі перакладу прапанаваў [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антон Луцкевіч]]. Ён і далучыўся да працы Дзекуць-Малея. У [[1931]] годзег. выйшаў іх сумесны пераклад Новага Запавету і псалмоў. Наступны пераклад па храналогіі належыць да [[Вінцэнт Гадлеўскі|Вінцэнта Гадлеўскага]], які скончыў пераклад Новага Запавету да [[1930]] годаг., аднак супрацьстаянне каталіцкіх уладаў дазволіла выпусціць Новы Запавет толькі ў [[1939]] г. Вінцэнт пачаў перакладаць і Стары Запавет, аднак загінуў падчас вайны ад рук [[гестапа]]. Яго працу працягнуў [[Пётр Татарыновіч]]. Аднак пераклад Гадлеўскага і Татарыновіча моцна насычаны [[паланізмам]]і. Наступны пераклад звязаны з імем [[Янка Станкевіч|Янкі Станкевіча]]. Ён першы, хто перавёў ўсю Біблію на беларускую мову. Варта згадаць пераклады Мікалая Мацукевіча, [[Ян Пятроўскі|Яна Пятроўскага]], [[Міхась Міхайлавіч Міцкевіч|Міхася Міцкевіча]] (брата [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]), [[Анатоль Клышка|Анатоля Клышкі]], Уладзіміра Чарняўскага. У [[2002]] годзег. [[Васіль Сёмуха]] выдаў у Мінску пераклад ўсёй Бібліі<ref>[http://holybible.by/by.html Біблія на беларускай мове]</ref> на беларускую мову [[тарашкевіца]]й.
 
З [[1989]] годаг. ажыццяўляе дзейнасць па перакладзе Святога Пісання Беларуская Біблейская камісія, арганізаваная пры [[Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату|Беларускім Экзархаце]] мітрапалітам [[Філарэт (Вахрамееў)|Філарэтам]]. На дадзены момант зроблены пераклад чатырох Евангеллеў і рыхтуецца да друку Дзеі Апосталаў.
 
Пераклад кніг Новага Запавету быў здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Пры падрыхтоўцы перакладу выкарыстоўваўся тэкст «Лекцыянарыя», які быў папярэдне (2002-052002—2005) перакладзены Секцыяй з арыгінальных моваў.
 
== Гл. таксама ==