Біблія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
== Гісторыя перакладу на беларускую мову ==
{{main|Пераклады Бібліі на беларускую мову}}
На тэрыторыі Беларусі спісы асобных біблейскіх кніг або іх фрагментаў з'явіліся, верагодней за ўсё пасля хрышчэння Русі (986—988). На працягу многіх стагоддзяў Біблія на тэрыторыі сучаснай Беларусі чыталася на [[Царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай]] мове. Вядомы дзясяткі рукапісаў XI—XV стагоддзяўстст. на царкоўнаславянскай мове. Магчыма, перапісваннем свяшчэнных кніг займалася [[Ефрасіння Полацкая]] ([XII ст.). Пра сталую біблейскую традыцыю на тэрыторыі Беларусі сведчаць рукапісныя помнікі: [[Аршанскае Евангелле|Аршанскае]], [[Полацкае Евангелле|Полацкае]], [[Друцкае Евангелле|Друцкае]] Евангеллі, [[Смаленскі псалтыр]] і інш.
 
[[:en:Bible translations into Belarusian|Першым]] унікальным навукова-папулярным друкаваным выданнем Бібліі на роднай мове, блізкай да тагачаснай [[Старабеларуская мова|старабеларускай]] літаратурнай мовы, была Біблія [[Ф. Скарына|Ф. Скарыны]]. [[6 жніўня]] [[1517]] г. ён выпускае Псалтыр, потым амаль кожны месяц — новую кнігу Бібліі. За два гады ён выдаў 23 ілюстраваныя кнігі. У першую беларускую Біблію выдавец уключыў амаль паўсотні ілюстрацый: шматлікія застаўкі, іншыя дэкаратыўныя элементы, якія гармануюць з вёрсткай старонак, шрыфтам і тытульнымі лістамі. У яго [[Прага|пражскіх]] выданнях мноства арнаментальных упрыгожанняў і графічных ініцыялаў. У сакавіку [[1525]] г. у [[Вільня|Вільні]] Скарына выпусціў «Апостал» («Дзеі і пасланні апосталаў»).