Сяргей Мікалаевіч Чыгрын: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Rymchonak перанёс старонку Сяргей Чыгрын у Сяргей Мікалаевіч Чыгрын
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Сяргей Мікалаевіч ЧЫГРЫН''' (нар. {{ДН|24|9|1958}}, [[вёска Хадзявічы|в. Хадзявічы]], {{МН|Слонімскі раён|у Слонімскім раёне|}}) — беларускі [[паэт]], [[літаратуразнавец]], [[гісторык]], [[краязнавец]], [[перакладчык]], [[журналіст]].
 
== Біяграфія ==
Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскага культасветвучылішча і [[філалагічны факультэт [[БДУ]]. Працуе загадчыкам аддзела культуры і спадчыны «Газеты Слонімскай» і загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатра. Член [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]], Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў [[Слонім]]е.
 
Дэбютаваў вершам «Свеціць сонейка» у часопісу «Бярозка» (1975). Аўтар зборнікаў паэзіі «Шчырая Шчара» (1993), «Горад без цябе» (1999), «Лірыка» (2007), «Камень Міндоўга» (2009), кнігі гісторыка-краязнаўчых артыкулаў «Янка Купала і Слонімшчына» (1993), «Родам са Слонімшчыны» (2003), «Пакліканыя на родны парог» (2005), «Чамяры і чамяроўцы» (2006), «У пошуках слонімскіх скарбаў» (2007), «Беларуская Беласточчына» (2008), «Тэатр у Слоніме» (2008), «З беластоцкай зямлі» (2008), «Мастак Антон Карніцкі» (2009), «Жыў роднай песняй» (2010), «Па слядах Купалы і Коласа» (2012), «Такі іх лёс» (2012) і многія іншыя.