Мірскі замак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
др вырашэнне неадназначнасцей using AWB
Радок 48:
Сярод вучоных дагэтуль працягваюцца спрэчкі і пра прызначэнне Мірскага замка. Нагодай для будаўніцтва каменнага замка маглі паслужыць войны з [[Вялікае княства Маскоўскае|Вялікім княствам Маскоўскім]], набегі [[крымчакі|крымчакоў]], складаныя адносіны з суседзямі, уласная агрэсіўнасць ці імкненне праславіцца, атрымаць тытул графа [[Свяшчэнная Рымская Імперыя|Свяшчэннай Рымскай Імперыі]] ці проста становішча [[маршалак надворны літоўскі|маршалка надворнага літоўскага]]<ref name="ReferenceC">МИР. Замок и местечко. Текст О. Новицкой</ref><ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 40</ref>.
[[Выява:Hniezna. Гнезна (07-2007).jpg|злева|thumb|Архітэктура [[Касцёл Святога Міхаіла, Гнезна|касцёла Святога Міхаіла ў Гнезна]] сугучна з архітэктурай Мірскага замка]]
Цяпер даследчыкі звязваюць пабудову замка з меркаваннямі аўтарытэту і жаданнем Юрыя Ільініча самасцвердзіцца. Ён на працягу больш чым двух дзесяцігоддзяў вёў судовыя цяжбы за права ўладання Мірскімі маёнткамі, якія завяршылася ў карысць Ільінічаў толькі ў [[1522]] годзе, калі мабыць і пачалося ўзвядзенне Мірскага замка<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 13</ref><ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с.71</ref>. Да гэтага часу Ільініч стаў заможным магнатам і атрымліваў прыбыткі ад кіравання [[Берасцейскае староства|Берасцейскім]] і [[Ковенскае староства|Ковенскім]] староствамі і замкамі<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 64</ref>, а таксама магчыма скарыстаўся вялізнай сумай грошай у 10 000 залатых дукатаў ад земскага падскарбія [[Абрам Езафовіч Рабічковіч|Абрама Езафовіча Рабічковіча]]<ref>Інтрыга вакол 10 тысяч дукатаў. </ref>.
 
Вызывае спрэчкі і дата будаўніцтва замка. Замак упершыню ўпамінаецца ў [[1527]] годзе ў [[Літоўская метрыка|Літоўскай метрыцы]], аднак асаблівасці архітэктуры Мірскага замка паказваюць на тое, што ён быў закладзены не раней за [[1510]] год. [[Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў|Міхаіл Ткачоў]] лічыў, што замак быў пабудаваны ў 1506—1510 гадах<ref name="ReferenceA"/>, сустракаюцца таксама даты будаўніцтва — канец XV — пачатак XVI стст.<ref>Краўцэвіч А. К., Якшук Г. М. Стары Мір. с.7</ref>), і [[1508]]—[[1510]] гады (паводле А. Сняжко). Цяпер большасць гісторыкаў сходзяцца ў меркаванні, што ў самым канцы XV стагоддзя замка ў Міры яшчэ не было<ref>Калнин В. В. Мирский замок. с. 7</ref>. На тое, што замак будаваўся не раней за 20-я гады ўскосна ўказвае факт пабудовы ў [[1524]] годзе непадалёк ад [[Ваўкавыск]]а [[Касцёл Святога Міхаіла, Гнезна|касцёла Святога Міхаіла]], пластыка архітэктурных дэталяў якога вельмі падобная на архітэктурнае аздабленне замка<ref>Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.49</ref>. Некаторыя асаблівасці архітэктуры Мірскага замка («''крышталёвыя скляпенні''») таксама з'яўляюцца пацвярджэннем таго, што замак быў закладзены не раней чым у 1510-х гадах<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с. 38</ref>.
Радок 90:
[[Выява:Інтер'еры Мірскага замка.JPG|thumb|злева|200px|Інтер'еры трэцяга паверха Мірскага замка. Рэканструкцыя, сучасны стан.]]
 
Адпаведна былі аздоблены і інтэр'еры пакояў розных узроўняў. У лехах падлога была брукаванай, сцены не тынкаваліся, з ацяпляльных прыстасаванняў былі толькі прымітыўныя каміны, сталярка таксама вельмі простая. На першым і другім паверхах падлога выкладвалася керамічнай пліткай, на другім паверсе пазней былі высланы драўляныя падлогі. Сцены тынкаваліся і бяліліся, уладкоўваліся печы, прычым на першым паверсе абкладзеныя, як правіла, непаліванай кафляй, а на другім — паліванай, часцей за ўсё зялёнай. Затое трэці наверх зіхацеў усімі фарбамі, асляпляльна ззяў пазалотай. У апісаннях сустракаюцца ўпамінанні аб [[Францыя|французскім]] жывапісе на сценах (на распісных [[фрызФрыз, архітэктура|фрызах]]ах), кесонных столях з разьбой, ляпнінай, расфарбоўкай і пазалотай, паркетных падлогах, багата ўпрыгожаных камінах і печах, якія былі аздоблены паліванай кафляй (шматколернай, па чатыры і болей колераў на адной кафліне) рознай формы ў залежнасці ад месца ўстаноўкі. Дзверы з каштоўных парод дрэва ўстаўляліся ў прыгожа прафіляваныя каменныя абрамленні. Кампазіцыю інтэр'ераў цудоўна дапаўняла багатая мэбля, творы мастацтва і іншыя прадметы ўнутранага ўбранства<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 42-43</ref>. Асабістыя пакоі князя Радзівіла Сіроткі былі абабіты чорным [[Маравія|мараўскім]] сукном, для якога чорны стаў асноўным колерам у адданасці ідэалам [[Контррэфармацыя|Контррэфармацыі]], а таксама смутку ад смерці каханай жонкі<ref>Бохан, Ю. М. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя. с.98</ref>. Былі ў замку адмысловыя пакоі-«скарбцы» для захоўвання каштоўнасцей<ref>Анатоль Бутэвіч. Таямніцы Мірскага замка. с. 84</ref>.
[[Выява:Капліца ў вежы. Рэканструкцыя Д. Бубноўскага.JPG|thumb|200px|Замкавая капліца. Рэканструкцыя Д. Бубноўскага]]
Шмат увагі надавалася разьбе, асабліва каменнай. Дубовыя бэлькі столі пакрываліся адмысловай разьбой ці размалёўвалі фарбамі, якія імітуюць разьбу. На сценах жывапіс выконваўся ў тэхніцы [[грызайль]], імітуючы скульптурны рэльеф<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с.78</ref>. У апрацоўцы вонкавых сцен выкарыстоўвалі тэхніку [[сграфіта]]<ref>Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.50</ref>.
Радок 110:
=== Разбурэнне замка падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай. Заняпад і аднаўленне замка ===
{{Цытата |аўтар=Данясенне [[Аляксей Мікітавіч Трубяцкой|А. Трубяцкога]] цару [[Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі|Аляксею Міхалайлавічу]]|''...Ідучы да Слоніма, горад Мір і іншыя гарадкі, і гарады, і сёлы, і вёскі па розных дарогах і хлеб, сена і ўсякія конскія кармы павыжглі, і людзей пабівалі, і ў палон імалі, і зусім разарылі дашчэнту''}}
[[Выява:Katarzyna_SobieskaKatarzyna Sobieska.jpeg|thumb|Першыя ў гісторыі замка аднаўленчыя работы пачаліся пад кіраўніцтвам [[Кацярына Сабеская|Кацярыны Радзівіл]]]]
Мірнае жыццё замка абарвала [[вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667]]. У [[1655]] Мірскі замак быў упершыню спустошаны казакамі [[Іван Залатарэнка|І. Залатарэнкі]] і войскам ваяводы [[Аляксей Мікітавіч Трубяцкой|А. Трубяцкога]]. У тым жа годзе [[Багуслаў Радзівіл]] прывёў да Міра [[Швецыя|шведскі]] атрад, каб зваяваць уладальніка горада [[Міхаіл Казімір Радзівіл|Міхаіла Казіміра Радзівіла]], які не далучыўся да прашведскай кааліцыі. Шведы ўзялі штурмам замак і горад, спалілі фальварак, зламалі млыны, спусцілі ставы, зруйнавалі замак<ref>Краўцэвіч А. К., Якшук Г. М. Стары Мір. с.10.</ref>.
 
Радок 200:
 
=== Адлюстраванне замка на выявах у XIX стагоддзі ===
[[Выява:Mirski_zamakMirski zamak._Мірскі_замак_ Мірскі замак (1849).jpg|left|thumb|200px|Замак Ільінічаў-Радзівілаў. Літаграфія з малюнка Ф. М. Сабешанскага, [[1849]]]]
Да сярэдзіны стагоддзя адносяцца першыя друкаваныя выявы Мірскага замка. У кнізе Ф. М. Сабешчанскага, выдадзенай у [[Варшава|Варшаве]] на [[польская мова|польскай мове]] ў [[1849]] годзе, разам з малюнкам замка з'явілася і першае яго апісанне як помніка архітэктуры, складзенае варшаўскім архітэктарам Баляславам Падчашынскім. Падчашынскі першы заўважыў розныя стылі ў архітэктуры замка і настолькі добра вывучыў Мірскі замак, што яго архітэктурным нарысам карысталіся ўсе салідныя выданні аж да пачатку XX стагоддзя. Яго бацька, вядомы прафесар архітэктуры [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]] Караль Падчашынскі, пасля закрыцця царскімі ўладамі гэтай навучальнай установы ўладкаваўся аканомам на гаспадарцы каля Нясвіжа<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с. 107</ref>.
[[Выява:Orda-Mir Castle.PNG|справа|thumb|300px|Мірскі Замак. Малюнак [[Напалеон Орда|Н. Орды]], [[1876]]]]
Радок 411:
* Адна з легенд замка апавядае, што сапернік Юрыя Ільініча [[Літавор Храбтовіч]], пасля шматгадовай цяжбы, не дачакаўшыся ў судзе праўды, пракляў [[род Ільінічаў|Ільінічаў]]. Праклён упаў на дзяцей і ўнукаў усяго роду. Пасля смерці Юрыя замак застаўся недабудаваным. Аднаго з чатырох сыноў — Івана бацька пазбавіў спадчыны за тое, што «''меў ад яго значныя непрыемнасці''». Злы рок пераследваў і іншага сына, Мікалая, які памёр адразу пасля смерці бацькі. Сваё права на спадчыну пачынае даказваць Іван. У барацьбу братоў умяшаўся вялікі князь [[Жыгімонт Стары]], які сваёй граматай [[27 мая]] [[1527]] года пакінуў замак за трэцім сынам Станіславам, які ў [[1531]] годзе памірае ў маладых гадах. Згодна з іншаю легендай ён быў атручаны жонкай свайго слугі. Жонка слугі, прыгажуня Кася, была ашукана панічам і прымусова выдадзена замуж за слугу. Народжанае дзіця забілі. Таму ганарлівая міранка адпомсціла крыўдзіцелю і атруціла яго, але і сама памерла страшнай смерцю. Суд прысудзіў яе да спалення. Прысуд выканаў малодшы сын Юрыя [[Фелікс Ільініч|Фелікс]] па мянушцы Шчасны. Па яго загаду прыгажуню спалілі ў паўднёва-заходняй вежы і там жа замуравалі яе косці. У месяцовыя ночы душа няшчаснай блукае па замку ў пошуках дзіцяці. Сын Іван таксама памірае бяздзетным, і апошні сын Шчаснага Юрый таксама пражыў кароткае жыццё<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я. Замки Мирский и Несвижский. с.10-11</ref>.
 
* Існуе легенда, нібы падчас рэстаўрацыі замка, якая праводзілася пры [[Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі |Міхаіле Святаполк-Мірскім]], пры адкрыцці падлог было выяўлена два шкілеты, быццам бы ваяроў, пахаваных пазней па загаду гаспадара на праваслаўных могілках. Згодна з паданнямі, дагэтуль у навагоднюю поўнач можна пачуць ляск іх мячоў, а затым працяглыя стогны<ref>Людмила Массакова. Сокровище мира. с.38</ref>.
 
* Па іншай легендзе, падчас пабудовы замка пры рыцці катлавана былі знойдзены косці [[мамант]]а. Але не ведалі, каму яны належаць, і таму вырашылі, што гэта косці велікана і навесілі іх на цэп варот уязной вежы<ref>В. Калнин. Жизнерадостный замок эпохи сурового средневековья</ref>. Народная фантазія ператварыла сапраўдныя косці жывой істоты ў легендарных волатаў-будаўнікоў Мірскага замка<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с. 33</ref>.
Радок 508:
{{Замкі Беларусі}}
{{Славутасці Міра}}
 
 
{{Выдатны артыкул|Архітэктура}}
{{Артыкул года|2013}}
 
[[Катэгорыя:Замкі Беларусі|Мірскі замак ]]
[[Катэгорыя:Славутасці Міра]]
[[Катэгорыя:Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь]]