Томас Бекет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др рэкатэгарызацыя using AWB
Радок 33:
}}
 
'''Томас Бекет''' ({{lang-en|Thomas Becket}}; {{ДН|21|12|1118}}, {{МН|Лондан||}} — {{ДС|29|12|1170}}, [[Кентэрберыйскі сабор]]) — адна з ключавых фігур у англійскай гісторыі XII стагоддзя, першапачаткова канцлер [[Генрых II, кароль Англіі|Генрыха II]], затым [[архібіскуп Кентэрберыйскі]] з [[1162]] па [[1170]] годы. Уступіў у канфлікт з Генрыхам II і быў забіты, магчыма, па загадзе караля на ступенях [[алтар|алтара]]а [[Кентэрберыйскі сабор|Кентэрберыйскага сабора]]. Кананізаваны [[Рымска-каталіцкая царква|Каталіцкай царквой]] у [[1173]] годзе, з [[XIX]] стагоддзя шануецца і [[Царква Англіі|Царквой Англіі]].
 
== Раннія гады ==
Томас Бекет нарадзіўся ў [[Чыпсайд]]зе, [[Лондан]], у сям'і купца Гілберта Бекета і яго жонкі Мацільды. Бацька Томаса быў сынам рыцара, у маладосці стаў купцом, набыў нерухомасць у Лондане і жыў тут на даходы ад арэнды. Вядомая легенда, што маці Томаса была [[іслам|мусульманскай]] [[прынцэса|прынцэсай]]й, якая сустрэлася з Гілбертам падчас яго [[паломнік|паломніцтва]] ў [[Святая зямля|Святую зямлю]], прыплыла за ім у [[Англія|Англію]] і прыняла там [[хрышчэнне]]. Усталявана, што легенда не адпавядае рэчаіснасці і ўзнікла праз тры стагоддзі пасля гібелі архібіскупа. Пра ўплывовасць і багацці сям'і Бекетаў можна судзіць па тым, што Гілберт і Мацільда былі пахаваны ў [[сабор Святога Паўла|саборы Святога Паўла]].
 
Першапачатковае выхаванне ў рыцарскім духу Томас Бекет атрымаў пад кіраўніцтвам сябра свайго бацькі Рышара дэ л'Эгль, а пачатковую адукацыю — у лонданскім [[манастыр|манастыры]]ы Мертан. Затым ён вывучаў грамадзянскае і кананічнае права ў [[Сарбона|Парыжскім]] і [[Балонскі ўніверсітэт|Балонскім універсітэтах]]. Пасля вяртання ў Англію ў [[1142]] годзе Бекет паступіў на службу да [[Тэабальд, архібіскуп Кентэрберыйскі|архібіскупа Кентэрберыйскага Тэабальда]] і неўзабаве стаў адным з яго дзейных памочнікаў. У [[1148]] годзе Бекет суправаджаў Тэабальда на сабор у [[Рэймс]]е, у [[1152]] годзе ён быў прадстаўніком архібіскупа ў [[Рым]]е і дамогся ад Папы паслання, які забараняў [[каранацыя|каранацыю]] [[Яўстахій IV|сына]] [[Стэфан, кароль Англіі|Стэфана Блуаскага]]. У [[1154]] годзе Бекет стаў [[архідыякан]]ам Кентэрберы, а затым па рэкамендацыі Тэабальда новы англійскі кароль [[Генрых II, кароль Англіі|Генрых II]] прызначыў Бекета [[канцлер]]ам.
 
== Канцлер Генрыха II. Абранне архібіскупам ==
Радок 47:
Прызначыўшы свайго сябра і саветніка на кентэрберыйскую кафедру, [[Генрых II, кароль Англіі|Генрых II]] спадзяваўся падпарадкаваць сабе англійскую Царкву і пазбавіць яе шэрагу прывілеяў. Тым не менш, адразу ж пасля сваёй [[хіратонія|хіратоніі]] Томас Бекет адмовіўся ад пасады [[канцлер]]а і стаў праводзіць палітыку, цалкам процілеглую чаканням караля. Архібіскуп пачаў шэраг судовых працэсаў супраць асоб, якія незаконна захапілі царкоўную ўласнасць у перыяд [[Грамадзянская вайна ў Англіі 1135—1154 гадоў|грамадзянскай вайны]]. У кастрычніку [[1163]] года кароль на сходзе духавенства ў [[Вэстмінстэр]]ы абвясціў пра намер увесці новы падатак з царкоўных земляў і перадаць расследаванні крымінальных злачынстваў [[клір]]ыкаў з ведама царкоўных судоў свецкім судам; Бекет рэзка выступіў супраць каралеўскіх ініцыятыў. Акрамя таго, Бекет пасля свайго прызначэння архібіскупам змяніў лад жыцця — калі раней ён вёў звычайнае жыццё прыдворнага, то пасля прыняцця сану стаў аддавацца аскетычным практыкам, шмат маліцца, займацца дабрачыннасцю.
 
[[30 студзеня]] [[1164]] года на сходзе знаці і духавенства ў [[Кларэнданскі палац|Кларэнданскім палацы]] Генрых II прад'явіў прысутным для падпісання так званыя [[Кларэнданскія канстытуцыі]] — 16 артыкулаў, якія істотна абмяжоўвалі прывілеі Царквы. Так, 3-і артыкул абавязваў [[клір]]ыкаў, абвінавачаных у крымінальных злачынствах, паўстаць і перад свецкім, і перад духоўным судамі. 4-ы артыкул забараняў [[біскуп]]ам і клірыкам пакідаць [[Англія|Англію]] без дазволу караля, а ў выпадку атрымання такога дазволу абавязвала іх пісьмова гарантаваць манарху, што падчас знаходжання за мяжой яны не будуць наносіць шкоду кароне. 7-ы артыкул забараняў аддаваць [[анафема|анафеме]] ці [[інтэрдыкт]]у каралеўскіх [[васал]]аў і [[чыноўнік]]аў без дазволу манарха. Артыкулам 11-й на біскупаў, [[абат]]аў і клірыкаў, якія трымаюць [[ф'еф]]ы ад кароны, накладаліся ўсе абавязкі васала; 12-ы артыкул перадаваў каралю даходы ад вакантных [[дыяцэзія|дыяцэзій]] і [[абацтва|абацтваў]]ў, ім жа вызначалася, што замяшчэнне вакантных царкоўных пасад можа адбывацца толькі па згодзе караля, а кандыдаты абавязваліся прыносіць клятву вернасці манарху<ref name="да">[http://www.fordham.edu/halsall/source/cclarendon.html Кларэнданскія канстытуцыі]</ref>.
 
Прадстаўнікі духавенства, якія прысутнічалі ў Кларэндане, ухвалілі канстытуцыі, але Бекет, хоць і заявіў пра сваю згоду з іх зместам, адклаў падпісанне. Папа [[Аляксандр III, Папа Рымскі|Аляксандр III]] адмовіўся прызнаць канстытуцыі, бо яны супярэчылі кананічнаму праву (у прыватнасці, за адно і тое ж злачынства клірыкі павінны былі быць асуджаны двойчы — свецкім і духоўным судамі); услед за папам Томас Бекет таксама абвясціў пра адмову ад падпісання Кларэнданскіх канстытуцый. У адказ [[8 кастрычніка]] 1164 года Генрых II на савеце ў [[Нартгемптан]]е абвінаваціў архібіскупа ў [[растрата]]х казны ў перыяд яго канцлерства. Томас Бекет абвясціў пра сваю непадсуднасць каралеўскаму савету і бег у [[Францыя|Францыю]].
Радок 60:
У снежні 1170 года Томас Бекет вярнуўся з выгнання з трыумфам: яго і лодку, у якой ён высадзіўся на бераг, захопленыя вернікі неслі на руках да [[Кентэрберы]]. Падбадзёраны такой сустрэчай Томас Бекет неадкладна адлучыў ад Царквы трох вінаватых біскупаў. Даведаўшыся пра гэта, Генрых II, які знаходзіўся ў Нармандыі, паводле распаўсюджанай легенды, гнеўна выклікнуў: «''Няўжо ніхто не збавіць мяне ад гэтага мяцежнага папа?''» У хроніцы Эдварда Грыма, сучасніка Бекета, зафіксаваны іншы варыянт: «''Якіх жа нікчэмных баязліўцаў і здраднікаў я карміў і даў ім прытулак у маім доме, што яны дазваляюць подламу папу абражаць іх гаспадара?''» Чацвёра рыцараў (Рэджынальд Фітц-Урс, Х'юг дэ Марэвіль, Уільям дэ Трасі і Рычард ле Брэтон) успрынялі словы караля ў якасці загаду і неадкладна адбылі ў Кентэрберы.
 
Па сведчаннях кентэрберыйскага манаха Гервасія і летапісца Эдварда Грыму, рыцары накінулі плашчы на свае даспехі і пакінулі зброю пад [[сікамор]]ам каля ўваходу ў [[Кентэрберыйскі сабор]]. Сустрэўшы архібіскупа, яны паведамілі яму, што кароль выклікае яго для суда ў [[Вінчэстэр, Англія|Вінчэстэр]], але Бекет адпрэчыў гэта патрабаванне. Рыцары вярнуліся за зброяй і, ужо ўзброеныя, уварваліся ў сабор, дзе архібіскуп павінен быў узначальваць [[вячэрня|вячэрню]]. Забойцы нагналі Бекета на ступенях, якія вядуць да [[алтар|алтара]]а, на якім павінна была праходзіць вячэрня, і нанеслі яму чатыры ўдары [[меч|мяч]]ом па галаве. Толькі на трэцім удары архібіскуп паваліўся са словамі: «''Я прымаю смерць у імя Бога і аддаю сваю душу на суд Божай Царквы''». Чацвёрты ўдар мячом раздрабніў яму галаву. Пасля гэтага забойцы беглі з сабора ([[29 снежня]] 1170 года).
 
== Кананізацыя ==
[[Выява:Canterbury cathedral - the place where Thomas Becket was murdered 1170.jpg|250 px|thumb|Месца забойства Томаса Бекета ў Кентэрберыйскім саборы]]
Забойства архібіскупа ля алтара ў яго ўласным [[Сабор, храм|кафедральным саборы]] патрэсла сярэдневяковую [[Еўропа|Еўропу]]. Ужо [[21 лютага]] [[1173]] года папа Аляксандр III прылічыў [[свяшчэннамучанік]]а да ліку святых. Культ святога хутка распаўсюдзіўся па Еўропе: ужо ў [[XII]] стагоддзі яго абразы з'яўляюцца на [[Сіцылія|Сіцыліі]] ([[мазаіка|мазаікі]] апсіды [[сабор Манрэале|сабора Манрэале]]) і [[Кастылія|Кастыліі]] (царква Святога Мікалая ў [[Сорыа]]<ref name="і">http://www.infox.ru/science/past/2009/05/21/thomas_becket.phtml)</ref>. У Англіі грабніца Томаса Бекета стала месцам масавага [[паломніцтва|паломніцтва]]. Традыцыйны маршрут паломнікаў пачынаўся ў [[Саутуарк]]у (тут [[23 снежня]] [[1170]] года апошні раз прапаведаваў архібіскуп перад адпраўленнем у Кентэрберы) і працягваўся да [[Кентэрберы]]. Маштаб паломніцтва быў такім, што быў адмыслова ўзведзены[[Лонданскі мост]] (па ім паломнікі праходзілі ў пачатку падарожжы і пры яго завяршэнні), пабудаваны спачатку ў дрэве, а затым у камені. Менавіта ў паломніцтва да грабніцы Томаса Бекета накіроўваліся героі «[[Кентэрберыйскія апавяданні|Кентэрберыйскіх апавяданняў]]» [[Джэфры Чосер|Джэфры Чосера]]а — першага літаратурнага твора на [[англійская мова|англійскай мове]].
 
[[12 ліпеня]] [[1174]] года да грабніцы Томаса Бекета прыходзіў з пакаяннем босы [[Генрых II Плантагенет]]. [[7 ліпеня]] [[1220]] года [[мошчы]] святога, якія захоўваліся ў [[крыпта|крыпце]] сабора, былі перанесены ў раскошную [[рака|раку]] ў [[Капэла, капліца|капэле]] Святой Тройцы Кентэрберыйскага сабора.
Радок 111:
[[Катэгорыя:Англіканскія святыя]]
[[Катэгорыя:Святыя Англіі]]
[[Катэгорыя:Святыя паводле алфавітуалфавіта]]
[[Катэгорыя:Ахвяры забойстваў]]