Парэчча (Акцябрскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4373014 (translate me)
дапаўненне, афармленне, вікіфікацыя
Радок 1:
{{НП-Беларусь
|статус = [[Вёска]]аграгарадок
|беларуская назва = Парэчча
|арыгінальная назва =
Радок 20:
|вобласць = Гомельская
|раён = Акцябрскі
|сельсаветсельсавет2 = Парэцкі сельсавет, Акцябрскі раён{{!}}Парэцкі
|пасялковы савет =
|карта краіны =
Радок 53:
|катэгорыя ў Commons =
|сайт =
|мова сайта =
|мова сайта 2 =
|мова сайта 3 =
|мова сайта 4 =
|мова сайта 5 =
|add1n =
|add1 =
|add2n =
|add2 =
|add3n =
|add3 =
}}
{{Значэнні|Парэчча}}
'''Парэ{{націск}}ччаПарэ́чча''' — вёска ([[аграгарадок]]), цэнтр [[Парэцкі сельсавет, Акцябрскі раён|Парэцкага сельсавета]] [[Акцябрскі раён|Акцябрскага раёна]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]].
 
== Геаграфія ==
 
=== Размяшчэнне ===
У 18 км на захад ад гарадскога пасёлка [[Гарадскі пасёлак Акцябрскі|Акцябрскі]], 218  км ад [[Гомель|Гомеля]], 11 км ад чыгуначнай станцыі [[Пасёлак Рабкор|Рабкор]], размешчанай на чыгунцы [[Бабруйск]]  — Рабкор, адгалінаванні лініі [[Асіповічы]]  — [[Жлобін]].
 
=== Гідраграфія ===
Радок 75 ⟶ 66:
 
== Транспартная сетка ==
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым [[Дарога|аўтамабільнай дарозе]] Акцябрскі — [[Вёска Капцэвічы, Петрыкаўскі раён|Капцэвічы]].
 
== Інфармацыя ==
Планіроўка складаецца з доўгай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўдні далучаецца Г-падобная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны 50 цагляных хат, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку [[Чарнобыльская аварыя|аварыі на Чарнобыльскай АЭС]] месцаў. Цэнтр сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса», 2 малочнатаварныя фермы, зерняток, механічны парк. Сярэдняя школа (пры ёй з 1983 года гісторыка-краязнаўчы музей, якому 04.06.1991  г. прысвоена званне «народны»), дзіцячы сад, участковая бальніца, аптэка, лясніцтва, аддзяленне сувязі, Цэнтр вольнага часу, бібліятэка, лазня, комплексны прыёмны пункт, 3 крамы<ref >[http://www.oktiabrskiy.gomel-region.by/ru/agro/porechye Аграгарадок Парэчча]</ref>.
 
== Гісторыя ==
Па пісьмовых крыніцах вядомая з [[XIV]] стагоддзя. Пад 1396 годам згадана ў лісце князя Гальшанскага як сяло ў Глускай воласці, якое было аддадзена [[Кіева-Пячэрская лаўра|Кіева-Пячэрскаму манастыру]]. Згадваецца ў 1559 годзе ў матэрыялах рэвізіі пушч. У 1683 годзе пазначана як цэнтр маёнтка, уладальніку якога Парэчча давала 292 злотых і 22,5 гроша ў год; акрамя таго, Парэчча  — цэнтр воласці. Паводле інвентару 1748 года  — буйное ўладанне [[Радзівілы|Радзівілаў]]. У другой палове XVIII стагоддзя Парэчча становіцца цэнтрам шляхецкага ўладання [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павета]] [[Мінскае ваяводства|Мінскага ваяводства]]. У вёсцы знаходзілася ўніяцкая царква ў імя Узнясення Маці Божай, заснаваная князем Альбрэхтам Радзівілам.
 
Пасля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793 год) у складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], належала генерал-маёру В.  К.  Вішчынскаму. Праз вёску праходзіў [[Гасцінец, дарога|гасцінец]] [[Слуцк]] — Скрыгалаў. У 1846 годзе адкрыта народнае вучылішча. Большасць вясковых земляў належала, акрамя Вішчынскага, памешчыкам Ф. Валодзьку, К. Клецкаму і А. Быкоўскаму. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. У 1870 ці 1876 годзе пабудавана драўляная праваслаўная царква ў гонар Нараджэння Маці Божай. З 1885 года дзейнічала вінакурня. Паводле перапісу 1897 года існавалі сяло Парэчча-I — 2 царквы, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, 2 лаўкі; вёска Парэчча-II — лаўка, пастаялы двор; сядзіба Парэчча-II — лаўка, гамарня, карчма, і засценак Парэчча — гамарня.
 
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Парэцкага сельсавета [[Глускі раён|Глускага]], з 28 чэрвеня 1939 года Акцябрскага, з 25 снежня 1962 года [[Светлагорскі раён|Светлагорскага]], з 30 ліпеня 1966 года  — адноўленага Акцябрскага раёнаў. Да 26 ліпеня 1930 года ў складзе [[Бабруйская акруга|Бабруйскай акругі]], з 20 лютага 1938 года  — [[Палеская вобласць|Палескай]], з 20 верасня 1944 года  — [[Бабруйская вобласць|Бабруйскай]], з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Камсамольская праўда», працавалі гамарня і вадзяны млын. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. У канцы 1930-х гадоў сяло, вёска, засценак і фальварак аб'яднаны ў адзін населены пункт — Парэчча.
 
Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] партызаны разграмілі апорны пункт акупантаў які размяшчаўся ў вёсцы. У красавіку 1942 года карнікі спалілі 13 двароў і забілі 169 жыхароў. У 0,2 км на ўсход ад вёскі, па дарозе ў гарадскі пасёлак Акцябрскі з сакавіка 1943 года размяшчаўся аэрадром Палеска-Мінскага партызанскага злучэння (у 1973 годзе пастаўлены мемарыяльны знак). У баях каля вёскі загінулі 13 салдат (пахаваны на могілках). 83 жыхары загінулі на фронце, на ўшанаванне іх памяці ў 1967 годзе ў цэнтры вёскі адкрыты помнік  — скульптура воіна. Адразу пасля вызвалення ў вёсцы быў адкрыты дзіцячы дом для дзяцей, бацькі якіх загінулі падчас вайны.
 
У 1957 годзе створаны саўгас, а ў 1958 годзе пачала выходзіць саўгасная шматтыражка «Савецкае Парэчча».
 
У склад Парэцкага сельсавета да Вялікай Айчыннай вайны ўваходзіла вёска Вовін, спаленая акупантамі і не адноўленая пасля вайны, да 1962 года — вёска Чырвоная Дуброва, да 1966 года  — пасёлак Багданаў.
 
== Насельніцтва ==
 
=== Колькасць ===
* 2011 год — 596 жыхароў.
 
=== Дынаміка ===
* 1748 год  — 57 двароў,
* 1897 год — сяло Парэчча-I — 76 двароў, 378 жыхароў; вёска Парэчча-II — 74 двары, 449 жыхароў; сядзіба Парэчча-II — 9 двароў, 54 жыхары; засценак Парэчча — 31 двор, 204 жыхары (паводле перапісу).
* 1917 год — у сяле, вёсцы, засценку і фальварку 1401 жыхар.
* 1925 год — у сяле 122 двары, у вёсцы 104 двары, у засценку 39 двароў, у фальварку 9 двароў.
* 1940 год  — 176 двароў, 810 жыхароў.
* 1959 год — 870 жыхароў (паводле перапісу).
* 1997 год  — 316 двароў, 776 жыхароў.
* 2004 год — 249 гаспадарак, 591 жыхар.
 
{{Зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
* Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна.  — Мн.: БЕЛТА, 1997.
 
== Гл. таксама ==
* [[Малыя населеныя пункты Беларусі]]
* [[Гарадскія пасёлкі Беларусі]]
* [[Гарады Беларусі]]
 
{{Зноскі}}
 
{{Парэцкі сельсавет}}
{{Акцябрскі раён}}
 
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна]]