Яўрэйскі каляндар: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 2:
'''Яўрэйскі каляндар''' — штогадовы каляндар [[яўрэі|яўрэяў]], афіцыйны каляндар у [[Ізраіль|Ізраілі]] (разам з [[грыгарыянскі каляндар|грыгарыянскім]]). Па гэтым календары святкуюць [[яўрэйскія святы]], чытаюць адпаведныя часткі [[Тора|Торы]] ў [[сінагога]]х, адзначаюць дні нараджэння і дні памяці памерлых сваякоў, прастаўляюць даты на афіцыйных і камерцыйных дакументах.
 
Яўрэйскі каляндар ўяўляе рэлігійную і грамадзянскую сістэму датавання, заснаваную на месяцовых і сонечных цыклах. У календары, які выкарыстоўваецца сёння, дзень лічыцца ад заходу да заходу сонца, тыдзень уключае 7 дзён, месяц мае 29 або 30 дзён, і год мае 12 месяцовых месяцаў плюс прыблізна 11 дзён (або 353, 354, ці 355 дзён). Месяцы пачынаюцца толькі ў [[маладзік]], як і [[Рош Ха-Шана|Яўрэйскі Новы год]]. [[Песах|Яўрэйскі Вялікдзень]] — заўсёды ў [[поўняПоўня, фаза Месяца|поўню]] ў пачатку вясны.
 
Для таго каб прывесці каляндар у адпаведнасці з гадавым сонечным цыклам, трынаццаты месяц з 30 дзён дадаецца ў 3, 6, 8, 11, 14, 17, і 19 гады 19-гадовага цыкла. Таму высакосны год можа мець ад 383 да 385 дзён. Яўрэйскі каляндар, які выкарыстоўваецца сёння, быў прыняты прыкладна ў 4 ст. Ён грунтуецца на біблейскіх вылічэннях, які вызначаюць стварэнне свету ў 3761 да н. э.