Розніца паміж версіямі "Самалі"

2 байты выдалена ,  6 гадоў таму
др (→‎Гісторыя: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB)
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Самалі}}
Чалавек насяляе тэрыторыю сучаснага Самалі з часоў палеаліту. З [[7 стагоддзе да н.э.|VII ст. да н.э.]] Самалі ў зоне ўплыву араба-мусульманскай цывілізацыі, паступова тут пашыраўся іслам. На ўзбярэжжы ўзніклі буйныя гарады [[Горад Бербера|Барбара]], [[Магадыша]], [[Горад Брава|Бараўэ]], [[Горад Марка|Марка]] і інш. Унутраныя раёны насялялі шматлікія плямёны самалі, якія не мелі ўстойлівых дзяржаўных утварэнняў. З канца [[15 стагоддзе|XV ст.]] ў Самалі праніклі партугальцы, якія падпарадкавалі прыбярэжныя гарады. У [[17 стагоддзе|XVII ст.]] іх выгналі туркі, якія сталі кантраляваць гарады на поўначы Самалі; поўдзень Самалі ўвайшоў у сфеерусферу ўплыву Амана. У выніку каланіяльнай экспансіі ў канцы [[19 стагоддзе|XIX ст.]] тэрыторыя рассялення самалійскіх плямён падзелена на некалькі частак: паўночныя раёны адышлі да Вялікабрытаніі як пратэктарат Самалілэнд, паўднёвыя і ўсходнія — да Італіі як Італьянскае Самалі, заходнія раёны ([[Агадэн]]) — [[Эфіопія|Эфіопіі]]. У [[Другая сусветная вайна|2-ю сусветную вайну]] Італьянскае Самалі ў [[1941]] г. акупіравана брытанскай арміяй. У [[1949]] г. [[ААН]] перадала былое Італьянскае Самалі пад апеку Італіі на 10 гадоў. [[21 чэрвеня]] [[1960]] г. абвешчана незалежнасць Самалілэнда, [[1 ліпеня]] [[1960]] г. — Італьянскага Самалі; у той жа дзень абое Самалі аб’яднаны ў адзіную Самалійскую Рэспубліку. Унутранае становішча дзяржавы было нестабільнае. Пасля забойства першага прэзідэнта [[А.А.Шэрмарка]] ([[1969]] г.) уладу захапілі ваенныя на чале з генералам [[М.С.Барэ]], які ўзначаліў Вярхоўны рэвалюцыйны савет; была абвешчана Самалійская Дэмакратычная Рэспубліка. Урад Барэ абвясціў курс на пабудову сацыялізму: нацыяналізаваны банкі, буйныя прадпрыемствы, праведзены іншыя захады сацыялістычнага характару, наладжаны цесныя сувязі з [[СССР]]. Адзінай дазволенай партыяй стала створаная ў [[1976]] г. [[Самалійская рэвалюцыйная сацыялістычная партыя]] на чале з Барэ. Вайна 1977 – 1978 гг. з Эфіопіяй за правінцыю Агадэн, у якой СССР падтрымаў Эфіопію, прывяла да разрыву з СССР і пераарыентацыі Самалі на ЗША.
 
Пагаршэнне эканамічнага становішча Самалі разам з абвастрэннем міжплемянных супярэчнасцей прывяло ў канцы 1980-х г. да ўзброенных выступленняў супраць рэжыму Барэ, які ў [[1991]] г. быў вымушаны пакінуць краіну. Самалі стала арэнай барацьбы ўзброеных груповак ([[Самалійскі нацыянальны альянс]], [[Самалійскі альянс выратавання]] і інш.) за ўладу.
2 191

праўка