Маанзундскі архіпелаг: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др removing category, typos fixed:   → (2) using AWB
Радок 22:
'''Маанзундскі архіпелаг''' (ад нямецкай назвы праліва Муху-Вяйн - ''Moonsund''), або '''Заходні Эстонскі архіпелаг''' ({{lang-et|Lääne-Eesti saarestik}}) — група астравоў ва ўсходняй частцы [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]], належыць [[Эстонія|Эстоніі]]. Агульная [[плошча]] — каля 4 тысяч км². У склад архіпелага ўваходзяць чатыры буйныя астравы: [[востраў Саарэмаа|Саарэмаа]], [[востраў Хійумаа|Хійумаа]], [[востраў Муху|Муху]] і [[востраў Вормсі|Вормсі]] і каля 500 дробных. Ад мацерыка аддзяляецца пралівам Вяйнамеры, які складаецца з праліваў Суур-Вяйн паміж мацерыком і Муху і Вааз-Вяйн паміж мацерыком і Вормсам. Максімальная вышыня - 54 м (ўзгорак Раўнамягі на востраве Саарэмаа).
Клімат умераны марскі, лагодны. Сярэдняя тэмпература [[студзень|студзеня]] складае -4 °C, [[ліпень|ліпеня]] - 17 ° C. [[Ападкі|Ападкаў]] 550 мм у год. Вялікая колькасць [[возера|азёр]]. Астравы малаўрадлівыя, бо складаюцца галоўным чынам з вапнякоў і марскіх адкладаў антрапагену. Глебы друзавыя і пясчаныя. Расліннасць прадстаўлена лугамі і беднымі хваёвымі лясамі, па берагах сустракаюцца зараснікі трыснягу.
На астравах ёсць запаведнікі Війдумяэ і Вільсандзі. Найбуйнейшыя гарады — [[Курэссаарэ]] ([[востраў Саарэмаа]], насельніцтва - 14 тысяч чалавек) і [[Кярдла]] ([[востраў Хійумаа]], 4 тысячы чалавек).