Талаўд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др removing category using AWB
Радок 24:
 
==Геаграфія==
Астравы Талаўд знаходзяцца на ўсходзе [[мора Сулавесі]]. Сфарміраваны ў выніку субдукцыі (падняцця) [[тэктоніка пліт|тэктанічных пліт]], якія выклікалі стварэнне ланцугу [[вулкан]]ічных узвышшаў. Іх вяршыні склалі паверхню астравоў. Найбуйнейшы [[востраў Каракелонг]] займае плошчу 846 км².
 
[[Клімат]] трапічны пасатны. З канца [[кастрычнік]]а да пачатку [[красавік]]а працягваецца сезон [[дождж|мусонаў]], які суправаджаецца моцнымі [[трапічны цыклон|цыклонамі]].
 
На схілах вулканаў захаваліся [[лес|лясы]]. [[Фаўна]] прадстаўлена [[птушкі|птушкамі]], у тым ліку эндэмічнымі відамі, [[яшчаркі|яшчаркамі]], [[дзікі|дзікамі]], [[кажаны|кажанамі]], [[чарапахі|чарапахамі]].
 
==Гісторыя і культура==
Астравы Талаўд былі населены некалькі тысяч гадоў таму. Мяркуюць, што яны былі важным пунктам перасялення старажытных [[аўстранезійцы|аўстранезійцаў]] на тэрыторыю сучаснай [[Інданезія|Інданезіі]], [[Філіпіны]] і [[Акіянія|Акіянію]]. Іх нашчадкі складаюць сучаснае насельніцтва, якое размаўляе на асобнай [[мова|мове]], блізкай да мовы [[сангірцы|сангірцаў]]. Большасць сучасных вернікаў спавядае [[хрысціянства]].
 
У другой палове [[17 стагоддзе|XVII]] ст. астравы Талаўд трапілі пад фармальны кантроль [[Нідэрланды|галандскай]] [[калонія|каланіяльнай]] адміністрацыі. Адсюль вывозілі [[бананы|бананавае]] валакно, якое выкарыстоўвалі падчас марскіх плаванняў. Згодна паданням саміх талаўдцаў, у іх мелася свая [[дзяржава]] на чале вярхоўнага правадыра з цэнтрам у [[вёска|вёсцы]] Тараган на [[востраў Каракелонг|востраве Каракелонг]]. У [[19 стагоддзе|XIX]] ст. паміж вярхоўным правадыром і галандцамі ўспыхнуў канфлікт, які скончыўся бегствам правадыра, а потым — яго палонам.
 
У [[1950]] г. астравы Талаўд увайшлі ў склад [[Інданезія|Інданезіі]].
Радок 45:
*[http://taasiringanfc.blogspot.com/2011_11_18_archive.html Talaud Green]
 
[[Катэгорыя:Архіпелагі паводле алфавітуалфавіта|Талаўд]]
[[Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна|Талаўд]]
[[Катэгорыя:Астравы Інданезіі|Талаўд]]