Памір: Розніца паміж версіямі

4 байты выдалена ,  7 гадоў таму
др
removing category, typos fixed:   → (4) using AWB
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др (→‎Літаратура: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB)
др (removing category, typos fixed:   → (4) using AWB)
Найвышэйшыя пункты размешчаны ў Кашгарскіх гарах (г. Кангур, 7719 м; г. Музтагата, 7546; [[пік Ісмаіла Самані]], [[пік Леніна]]). Паводле асаблівасцей рэльефу Памір падзяляюць на Заходні і Усходні. Для Заходняга Паміра характэрна сістэма высокіх хрыбтоў амаль шыротнага распасцірання. Буйнейшыя антыклінорыі маюць крышталічныя ядры [[палеазой]]скага ўзросту, якія прарваны гранітоіднымі інтрузіямі. Схілы хрыбтоў расчлянёны глыбокімі цяснінамі рэк. Усходні Памір складзены з парод палеазою і мезазою, трапляюцца вулканагенна-асадкавыя адклады палеагену. Для рэльефу характэрны плоскія днішчы вялізных далін і катлавін, якія падняты на вышыню 3500—4500 м і запоўнены прадуктамі разбурэння гор, у грунтах трапляецца вечная мерзлата. Над імі ўзвышаюцца хрыбты вышынёй больш за 6000 м. Найвышэйшыя грабяні маюць горна-ледавіковыя формы, якія вылучаюцца на агульным фоне старажытнага рэльефу. Памір — моцна сейсмічная вобласць, землетрасенні дасягаюць 8—9 балаў. Радовішчы [[золата]], [[малібдэн]]у, [[вальфрам]]у, горнага хрусталю, азбесту, слюды, [[лазурыт]]у.
 
[[Клімат]] суровы, рэзка кантынентальны. У далінах Захдняга Паміра на вышыні каля 2100 м сярэднія тэмпературы студзеня −7,4  °C, ліп. 22,5  °C, гадавая колькасць ападкаў да 800 мм (на [[Ледавік Федчанкі|ледавіку Федчанкі]]). На Усходнім Паміры клімат больш суровы. На вышыні каля 4000 м сярэдняя тэмпература студзеня −20  °C, ліпеня +8  °C, ападкаў 100 мм за год. Снегавая мяжа ў Заходнім Паміры размешчана на вышыні 3600-3800 м, на ледавіку Федчанкі — на вышыні 4400 м, ва Усходнім Паміры — 5200-5240 м.
 
Плошча зледзянення ў межах Таджыкістана больш за 7500 км² (больш за 10 % паверхні Паміра), агульная колькасць [[ледавік]]оў каля 7110. Тыпы ледавікоў: каравыя, вісячыя, схілавыя, складаныя далінныя альпійскага і туркестанскага тыпаў. Найбольшыя ледавікі: Федчанкі (даўж. 77 км) і Грум-Гржымайлы (37 км).
 
[[Катэгорыя:Памір| ]]
[[Катэгорыя:Горныя сістэмы паводле алфавітуалфавіта]]
[[Катэгорыя:Горы Афганістана]]
[[Катэгорыя:Горы Кітая]]
12 427

правак