Розніца паміж версіямі "Сярэднедунайская нізіна"

др
removing category, typos fixed:   → (2) using AWB
др (removing category, typos fixed:   → (2) using AWB)
|Катэгорыя на Вікісховішчы =
}}
[[Выява:Canal_DanubeCanal Danube-Tisa-Danube_in_SerbiaDanube in Serbia.jpg|міні|250px|Ландшафт Сярэднедунайскай нізіны — канал [[Дунай]]-[[Ціса]]-[[Дунай]] каля вёскі Руменка, недалёка ад [[Нові-Сад]]а, [[Сербія]]]]
'''Сярэднедунайская нізіна''' ('''Сярэднедунайская раўніна, Ціса-Дунайская нізіна, Панонская раўніна'''; {{lang-hr|Panonska nizina}}, {{lang-cs|Panonská pánev}}, {{lang-hu|Kárpát-medence}}, {{lang-sk|Panónska panva}}, {{lang-de|Pannonische Tiefebene}}, {{lang-ro|Câmpia Panonică}}, {{lang-uk|Тисо-Дунайська низовина}}, {{lang-sr|Панонска низија}}, {{lang-sl|Panonska nižina}}, {{lang-bs|Panonska nizija}}) — [[раўніна]] ў басейне сярэдняга цячэння ракі [[Дунай]], у межах [[Венгрыя|Венгрыі]] (вялікая частка), [[Славакія|Славакіі]], [[Румынія|Румыніі]], [[Харватыя|Харватыі]] і [[Аўстрыя|Аўстрыі]]; на паўночным усходзе заходзіць на тэрыторыю [[Закарпацкая вобласць|Закарпацкай вобласці]] [[Украіна|Украіны]]. Плошча — каля 200 тыс. км². Уяўляе сабой міжгорную тэктанічную нізіну, якую атачаюць [[Альпы]], [[Карпаты]], Дынарске нагор'е і горы Усходняй [[Сербія|Сербіі]]. Вышыня — 100—200 м. Паверхня плоская — у [[Альфёльд]]зе (на ўсход ад Дуная) ці слабаўзгорыстая — у Дунантуле (на захад ад Дуная) з асобнымі ізаляванымі горамі сярэдняй вышыні (гэтак званае Задунайскае сярэднегор'е, вышынёй да 757 м). На паўночным захадзе — [[Кішальфёльд]], большая частка якога ўяўляе сабой конус вынасу Прадуная. У склад Сярэднедунайскай нізіны ўваходзяць таксама Заграбскі басейн (на паўднёвым захадзе) і даліны рэк [[рака Драва|Драва]] і [[рака Сава|Сава]] на поўдні. На Сярэднедунайскай нізіне знаходзіцца возера [[Балатон]].
 
Радовішчы баксітаў (Гант, Іскасентдзьердзь у Венгрыі), нафты, газу, бурага вуглю. Клімат умераны, кантынентальны, на ўсходзе засушлівы. Сярэдняя тэмпература студзеня — -1  °C -2  °C, у ліпені 20-22°С. Ападкі — 500—600 мм, у гарах — да 900 мм у год. Пераважна [[чарназём]]ы і алювіяльныя грунты, на ўсходзе месцамі засоленыя. 70-80 % тэрыторыі Сярэднедунайскай нізіны разараны (пасевы пшаніцы, кукурузы, сады, вінаграднікі). Малаважныя ўчасткі лесастэпаў (галоўным чынам у горах і перадгор'ях). Сярэднедунайская нізіна густа населена; найбольш буйныя гарады — [[Будапешт]] (Венгрыя), [[Заграб]] (Харватыя), [[Браціслава]] (Славакія), [[Тымішаара]] (Румынія).
 
== Панонскае мора ==
[[Катэгорыя:Геаграфія Румыніі]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Харватыі]]
[[Катэгорыя:Нізіны паводле алфавітуалфавіта]]
11 592

праўкі