Розніца паміж версіямі "Індастан"

2 байты выдалена ,  6 гадоў таму
др
removing category using AWB
др (removing category using AWB)
| Подпіс =Від паўвострава са спадарожніка
}}
'''Індастан''', паўвостраў на поўдні [[Азія|Азіі]], пераважна ў [[Індыя|Індыі]], часткова ў [[Пакістан]]е і [[Бангладэш]]. Плошча каля 2 млн. км<sup>2</sup>. На захадзе абмываецца [[Аравійскае мора|Аравійскім морам]], на ўсходзе — [[Бенгальскі заліў|Бенгальскім залівам]] [[Індыйскі акіян|Індыйскага акіяна]]. Паўночная граніца ўмоўна праводзіцца ад дэльты [[Рака Інд|Інда]] да дэльты [[Рака Ганг|Ганга]]—[[Рака Брахмапутра|Брахмапутры]].
 
Берагі нізкія, слаба парэзаныя. Асноўную частку Індастана займае пласкагор'е [[Дэканскае пласкагор'е|Дэкан]] (сярэдняя вышыня каля 800 м), заходні край якога (Заходнія Гаты) крутымі ступенямі абрываецца да пясчанай вузкай прыбрэжнай нізіны з бухтамі і скалістымі мысамі (Малабарскі бераг). На ўсходзе Дэканскага пласкагор'я знаходзяцца Усходнія Гаты — сістэма невысокіх горных ланцугоў і глыбавых масіваў. На поўдні паўвострава размяшчаецца горны масіў Анаймалай з найвысшым пунктам Індастана — гарой Анаймуды (2698 м), а таксама горы Нілгіры, Палні, Кардамонавы.
 
[[Клімат]] субэкватэрыяльны мусонны з вільготным летам (да 90% ападкаў падчас летняга мусону з мая па кастрычнік) і сухой зімой. Мусонныя лістападныя лясы захаваліся пераважна ў горных раёнах на поўдні па схілах Заходніх і Усходніх Гатаў. На ўнутраных плато, міжгорных паніжэннях — сухія рэдкалессі. У вусцях рэк — мангравыя зараснікі. Асноўныя рэкі — [[Рака Нармада|Нармада]] (Нарбада), [[Рака Тапты|Тапты]], [[Рака Маханады|Маханады]], [[рака Гадавары|Гадавары]], [[Рака Крышна|Крышна]] — маюць дажджавое жыўленне і разліваюцца летам; выкарыстоўваюцца для арашэння. Ворывам ([[рыс]], [[пшаніца]], [[бабовыя]], [[бавоўна]], [[чай]], [[кава]], інш.) занятыя вялікія плошчы. Багаты жывёльны свет ([[слон|сланы]], [[насарог]]і, [[тыгр]]ы, [[воўк|ваўкі]], [[малпа|малпы]], шмат [[паўзуны|паўзуноў]], [[птушкі|птушак]]).
 
== Гл. таксама ==
* [[Індыйская пліта]]
* [[Індыйскі субкантынент]]
 
{{india-geo-stub}}
 
[[Катэгорыя:Паўвостравы Азіі|Індастан]]
[[Катэгорыя:Паўвостравы Індыі|Індастан]]
[[Катэгорыя:Паўвостравы паводле алфавітуалфавіта|Індастан]]
 
 
{{india-geo-stub}}
11 786

правак