Лабрадор (паўвостраў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др removing category, typos fixed:   → (4) using AWB
Радок 20:
'''Лабрадор''' ({{lang-fr|péninsule du Labrador}}, {{lang-en|Labrador Peninsula}}) — [[паўвостраў]] на ўсходзе [[Канада|Канады]]. Займае правінцыі [[Ньюфаўндленд і Лабрадор]] і [[Правінцыя Квебек|Квебек]].
 
Лабрадор (Labrador, ад партуг. Lavrador — земляроб). Абмываецца водамі Атлантычнага акіяна, заліў Св. Лаўрэнція, [[Гудзонаў праліў|Гудзонава праліва]] і [[Гудзонаў заліва|Гудзонава заліва]]. Берагі на поўначы і захадзе пераважна нізкія, месцамі шхерныя. Усходняе ўзбярэжжа высокае, берагі фіёрдавыя, на поўдні — прамалінейныя. Плошча больш за 1,6 млн км². Складзены дакембрыйскі пародамі (граніты, гнейс, габра). У геалагічным дачыненні — частка Канадскага шчыта, араграфічным — усходняя вобласць Лаўрэнційскага ўзвышша. Паверхня ўзгорыстая са слядамі чацвярцічнага зледзянення. Усходні край прыпадняты (горы Торнгат, 1621 м), у цэнтры — шырокае Азёрнае плато вышынёй 500—800 м. З поўначы на поўдзень працягваецца адна з найбуйнейшых у свеце руданосных зон (гл. жалезарудны пояс Лабрадор). Клімат субарктычны і ўмераны; знаходзіцца пад моцным уплывам Паўночнага Ледавітага акіяна (Гудзонава заліва) і халоднага Лабрадорскага цячэння. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −28  °C на паўночным захадзе да −12  °C на паўднёвым усходзе, ліпеня — ад 7  °C на поўначы да 18  °C на поўдні. Ападкаў ад 250 мм у год на поўначы да 1200 мм на поўдні. На большай частцы тэрыторыі Лабрадора распаўсюджаны шматгадовамёрзлыя грунты. Рэкі парожыстыя, несуднаходныя (самая буйная — Чэрчыль); шмат азёр ([[Містасіні]], [[Вадасховішча Смолвуд|Смолвуд]] і інш), балот. Пераважная расліннасць — [[лесатундра]] і рэдкастойныя лясы з [[чорная елка|чорнай]] і [[белая елка|белай елі]], [[бальзамічная піхта|бальзамічнай піхты]] і [[лістоўніца|лістоўніцы]]. На поўдні — тайговыя лясы, месцамі з прымешкай ліставых парод. Значныя пушныя рэсурсы ([[куніца]], [[лісіца]], [[рысь]], [[андатра]]). Населена галоўным чынам узбярэжжа. Здабыча жалезнай руды. Пушны і рыбны промыслы. Значныя гарады: Шэфервіл і Сэт-Іль, злучаныя чыгункай, Форт-Шыма, Лабрадор-Сіці.
 
У гонар паўвостраву названы [[Лабрадор, мінерал|аднайменны мінерал]].
Радок 26:
[[Катэгорыя:Лабрадор]]
[[Катэгорыя:Паўвостравы Канады|Лабрадор]]
[[Катэгорыя:Паўвостравы паводле алфавітуалфавіта|Лабрадор]]
[[Катэгорыя:Паўвостравы Паўночнай Амерыкі|Лабрадор]]