Армуз: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др removing category using AWB
Радок 27:
 
==Гісторыя==
Востраў вядомы з антычных часоў пад назвамі ''Аргана''. У XIII ст. населены выхадцамі з узбярэжнага горада Армуза, разбуранага [[манголы|манголамі]]. Іх паселішча, а потым увесь востраў атрымалі назву Новы Армуз або проста Армуз. Тут усталявалася мясцовая правячая дынастыя, якая спрыяла развіццю гандлю паміж краінамі [[Персідскі заліў|Персідскага заліву]], з [[Індыя]]й, [[Вялікія Зондскія астравы|Зондскім архіпелагам]] і [[Кітай|Кітаем]].
 
У перыяд росквіту насельніцтва вострава дасягала 50 тыс. чалавек. Сюды наведваліся [[Марка Пола]], [[Афанасій Нікіцін]], [[Ібн Батута]] і іншыя вядомыя вандроўнікі.
 
У [[1507]] г. захоплены партугальцамі, якія пабудавалі буйное ўмацаванне Маці Божай Кансепсьёнскай, і кантралявалі з яго дапамогай гандлёвыя сувязі з Персідскім залівам.
 
У [[1622]] г. быў захоплены [[іран]]скім шахам [[Абас I Вялікі|Абасам I]] з дапамогай [[Англія|англічан]] і значна разбураны.
 
У XVIII - XIX стст. уваходзіў у склад [[Аман]]а. У [[1868]] г. зноў далучаны да Ірана.
 
==Прырода==
Востраў знаходзіцца ў [[Армузскі праліў|Армузскім праліве]] на паўночны ўсход ад буйнога [[востраў Кешм|вострава Кешм]]. Складзены пераважна з асадкавых і старажытных [[вулкан]]ічных парод. Берагі пясчаныя, часткова занятыя скальнымі масівамі. Найвышэйшая кропка - 186 м. Са старажытных часоў на востраве здабываецца [[охра]].
 
[[Флора]] і [[фаўна]] бедныя, прадстаўленыя паўпустыннай расліннасцю, [[Змеі|змеямі]], [[Яшчаркі|яшчаркамі]], марскімі [[птушкі|птушкамі]]. Глебы месцамі засоленыя. На востраве маецца недахоп пітной вады.
Радок 46:
 
==Эканоміка==
Асноўныя заняткі - лоў [[рыбы]] і рамесная вытворчасць, у тым ліку будаўніцтва традыцыйных суднаў. Значная частка астравіцян сезонна працуе ў іншых раёнах [[Іран]]а і [[Аб'яднаныя Арабскія Эміраты|ААЭ]]. Іншаземны [[турызм]] не развіты з-за адсутнасці гасцініц і іншай інфраструктуры.
 
==Галерэя==
Радок 62:
*[http://www.heritageinstitute.com/zoroastrianism/hormozgan/peoplePlaces2.htm Гісторыя]
 
[[Катэгорыя:Астравы паводле алфавітуалфавіта]]
[[Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна]]
[[Катэгорыя:Астравы Ірана]]