Кешм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др removing category using AWB
Радок 26:
 
==Гісторыя==
Кешм здаўна з'яўляўся [[гандаль|гандлёвым]] цэнтрам [[Персідскі заліў|Персідскага заліва]]. У [[пісьмо]]вых крыніцах узгадваўся з [[II стагоддзе да н.э.|II]] ст. да н. э. У 1 - першай палове 2 тысячагоддзяў н. э. кантраляваўся [[Персія|персідскімі]], [[Дынастыя Сельджукаў|сельджукскімі]] і [[арабы|арабскімі]] ўладарамі. У [[XVI стагоддзе|XVI]] ст. быў падпарадкаваны [[Партугалія|партугальцамі]]. Затым - [[Нідэрланды|галандцамі]] і [[бахрэйн]]скімі арабамі. Увайшоў у склад [[Іран]]а ў канцы [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст.
 
==Геаграфія==
Кешм — самы буйны [[востраў]] [[Персідскі заліў|Персідскага заліва]] і самы буйны востраў [[Іран]]а. Месціцца ў [[Армузскі праліў|Армузскім праліве]] у 2,5 кіламетрах на поўдзень ад іранскага ўзбярэжжа. Цягнецца прыкладна на 110 км у даўжыню і да 34,5 км у шырыню. На поўдзень ад Кешма знаходзіцца [[востраў Хенгам]], на захад - астравы [[Востраў Армуз|Армуз]] і [[Востраў Ларак|Ларак]].
 
Складзены пераважна з асадкавых і старажытных [[вулкан]]ічных парод. У цэнтральнай частцы вылучаецца [[гара|горны]] масіў Танг-е-Чаху (да 430 м), расколаты ў старажытнасці [[землятрус]]ам. Ён знакаміты сваімі [[скала]]мі незвычайных форм. Землятрусы здараюцца і ў наш час. Так, землятрус [[27 лістапада]] [[2005]] г. стаў прычынай смерці 13 чалавек.
 
Узбярэжжа пераважна нізкае са шматлікімі [[пясок|пясчанымі]] [[пляж]]амі. На заходнім беразе падчас адліву агаляюцца астаткі старажытных [[карал]]аў. Паўночнае ўзбярэжжа часткова [[балота|балоцістае]], занятае [[мангры|манграмі]].
 
[[Клімат]] субтрапічны засушлівы. Сярэдняя колькасць ападкаў - 183,2 мм у год.
 
==Прырода==
[[Прырода]] вострава даволі разнастайная. На частцы паўночнага [[бераг|ўзбярэжжа]] захаваўся апошні ў [[Персідскі заліў|Персідскім заліве]] [[мангры|мангравы лес]]. Сюды з поўначы прылятаюць зімаваць рэдкія [[птушкі]], шмат [[Земнаводныя|земнаводных]] і [[яшчаркі|яшчарак]]. У манграх нерастуюць [[рыбы]].
 
На астатняй частцы вострава [[флора]] прадстаўлена пераважна [[пустыня|пустыннымі]] і паўпустыннымі [[куст|хмызнякамі]] і [[трава|травамі]]мі. На ўзбярэжжы сустракаюцца [[пальмы]]. [[Фаўна]] блізкая да паўднёваіранскай — [[змеі]], [[чарапахі]], [[трусы]], [[насякомыя|казуркі]] і інш.
 
Для аховы прыроды на Кешме створаны геапарк.
 
==Эканоміка і інфраструктура==
Большасць мясцовага насельніцтва складаюць арабы-''бандары''. Самы вялікі населены пункт, горад Кешм, знаходзіцца на паўночна-ўсходнім беразе. Ён злучаны сталай паромнай пераправай з [[порт]]ам [[Горад Бендэр-Абас|Бандар-Абас]] на паўднёвым узбярэжжы [[Іран]]а. На Кешме таксама працуе [[аэрапорт]].
 
Для мясцовых жыхароў галоўным заняткам з'яўляецца [[рыбалоўства]]. Астатнія: ([[сельская гаспадарка]] і будаўніцтва рыбацкіх [[лодка|лодак]]) — толькі дапаўняюць яго. У апошнія дзесяцігоддзі хутка развіваецца міжнародны [[гандаль]], пераважна з арабскімі краінамі. На Кешме створана свабодная эканамічная зона, аднак пакуль значна меней папулярная, чым свабодная зона на іншым [[іран]]скім [[востраў Кіш|востраве Кіш]].
 
Улады Ірана імкнуцца развіваць на востраве [[турызм]]. Вандроўнікаў вабяць багатая прырода, цудоўныя краявіды, а таксама традыцыйны вобраз жыцця. У паселішчы Лафт на поўначы Кешма захавалася старая [[вёска|вясковая]] [[архітэктура]]. На поўдні - [[пячора|пячоры]] Харбоз са старажытнымі наскальнымі выявамі.
Радок 72:
{{Індыйскі акіян}}
 
[[Катэгорыя:Астравы паводле алфавітуалфавіта]]
[[Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна]]
[[Катэгорыя:Астравы Ірана]]