Швецыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (3) using AWB
M.L.Bot (размовы | уклад)
др выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| (4) using AWB
Радок 84:
Паколькі тэрыторыя Швецыі мае значную працягласць у субмерыдыянальным кірунку, на поўначы краіны значна халадней і вегетацыйны перыяд карацей, чым на поўдні. Адпаведна адрозніваецца і працягласць дня і ночы. Аднак у цэлым для Швецыі характэрная бoльшая паўтаранасць сонечнага і сухога надвор'я ў параўнанні са шматлікімі іншымі краінамі Паўночна-Заходняй Еўропы, асабліва ўзімку. Нягледзячы на тое, што 15 % краіны размешчана за Паўночным палярным кругам, а ўся яна размяшчаецца паўночней 55° з.ш., дзякуючы ўплыву вятроў, якія дьмуць з Атлантычнага акіяна, клімат даволі мяккі. Такія кліматычныя ўмовы спрыяльныя для развіцця лясоў, камфортнага пражывання людзей і вядзення больш прадуктыўнай сельскай гаспадаркі, чым у кантынентальных раёнах, размешчаных на тых жа шыротах. На ўсёй тэрыторыі Швецыі зімы зацяжныя, а лета кароткае.
 
У Лундэ на поўдні Швецыі сярэдняя тэмпература студзеня 0,8  °C, ліпеня 16,4  °C, а сярэдняя гадавая тэмпература 7,2  °C. У Карэсуанда на поўначы краіны якія адпавядаюць паказчыкі −14,5  °C, 13,1  °C і −2,8  °C. На ўсёй тэрыторыі Швецыі штогод выпадае снег, аднак снежны полаг у Сконэ трымаецца ўсяго 47 дзён, тады як у Карэсуанда — 170—190 дзён. Лёдавае покрыва на азёрах у сярэднім захоўваецца 115 дзён на поўдні краіны, 150 дзён у цэнтральных раёнах і не менш 200 дзён — у паўночных. Ля берагоў Батнічнага заліва ледастаў пачынаецца прыблізна ў сярэдзіне лістапада і трымаецца да канца мая. У паўночнай частцы Балтыйскага мора і Батнічным заліве звычайныя туманы.
 
Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 460 мм на в. Готланд у Балтыйскім моры і крайняй поўначы краіны да 710 мм на заходнім узбярэжжы Паўднёвай Швецыі. У паўночных раёнах яна складае 460—510 мм, у цэнтральных — 560 мм, а паўднёвых — некалькі больш за 580 мм. Найбольшая колькасць ападкаў выпадае ў канцы лета (у некаторых месцах выяўлены другі максімум у кастрычніку), найменшая — з лютага па красавік. Лік дзён з штармавымі вятрамі вагаецца ад 20 за год на заходнім узбярэжжы да 8-2 — на ўзбярэжжа Батнічнага заліва.
Радок 138:
{{Паўночны Савет}}
 
[[Катэгорыя:Швецыя| ]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Канстытуцыйныя манархіі]]
 
 
 
 
 
{{Link GA|eo}}
[[Катэгорыя:Швецыя| ]]
{{Link GA|ar}}
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
{{Link GA|no}}
[[Катэгорыя:Канстытуцыйныя манархіі]]
{{Link GA|zh}}