Капенгаген: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 52:
}}
 
'''Капенгаген''' ({{lang-da|København}}; «Гавань гандляроў») — горад у [[Данія|Даніі]], [[Сталіца|сталіца]] краіны. Размяшчаецца на двух астравах: [[Востраў Зеландыя|Зеландыя]] і [[Востраў Амагер|Амагер]].
 
Насельніцтва горада — каля 0,52 млн чал., з прыгарадамі — больш 1,18 млн чал. Адміністрацыйны цэнтр амта Капенгаген. Галоўны эканамічны і культурны цэнтр краіны. Ваенна-марская база.
 
== Гісторыя ==
Упершыню згадваецца ў [[1043]] як вёска Хаўн, каля якой у 1167 пабудаваны замак. Біскуп [[Абсалон]] пасля пабудовы замка, у [[1167]] годзе, залажыў тут умацаваны горад. У [[1254]] г. Капенгаген атрымаў першыя гарадскія прывілеі. У 1416 г. Эрык Памеранскі заваяваў Капенгаген і ў 1433 годзе зрабіў яго сваёй рэзідэнцыяй.
 
Найбольшага росквііу дасягнуў у XVI-XVII ст. Падчас [[Графская вайна|Графскай вайны]] Капенгаген вытрымаў жорсткую аблогу, а ў 1658-1659 гадах па-геройску абараняўся ад шведаў. Моцна разбураны паводкай 1728 і пажарам 1795, бамбардзіроўкай брытанскім флотам у 1807. У выніку паражэння Даніі ў вайне 1813-14 горад заняпаў. Пасля рэканструкцыі (з 2-й пал. ХІХ ст.) значны прамысловы цэнтр. У 1940-45 пад нацысцкай акупацыяй.
Радок 64:
У старой частцы Капенгагена захавалася сярэдневяковая радыяльна-кальцавая планіроўка з вузкімі крывымі вуліцамі. Галоўныя помнікі: у стылі дацкага рэнесансу — палац Росенбарг (1606-34) і будынак біржы (1619-25, архітэктары абодвух браты Стэнвінкель); барочныя палац Шарлотэнбарг (1672-77, арх. Л. Хавен, цяпер будынак Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў) і палацавы комплекс Амаліенбарг (будаваўся з 1750, арх. Н. Эйгвед), палац-парламент Крысціянсбарг (1733-40, арх. Э. Д. Хёйсер, адноўлены пасля пажару арх. Х. К. Хансенам у 1800-20, Т. Ёргенсенам у 1907-22 у псеўдабарочных формах); класіцыстычны Музей Торвальдсена (1839-48, арх. Г. Бінесбёль, мастак I. Зоне); [[Капенгагенская ратуша]] ў стылі нацыянальнага рамантызму (1892-1905, арх. М. Нюрап) і інш.
 
На месцы старых умацаванняў, ад якіх захавалася толькі цытадэль, разбіты бульвары, да якіх прымыкаюць прадмесці (Вестэрбро, Нерэбро і Эстэрбро), у апошнія гады яны амаль зліліся з горадам. У гаспадарчым дачыненні адно цэлае з горадам складаюць таксама Фрэдэрыксберг на захадзе (46954 жыхара), Утэрслеў на паўночным захадзе (2596 жыхара) і Зундб'ернэ на востраве Амагер (13310 жыхара). Капенгаген ўмацаваны моцнымі марскімі фартамі.
 
Горад развіваецца ў 5 асноўных кірунках у выглядзе рукі з растапыранымі пальцамі («далонь» — стары горад, «пальцы» — новыя раёны), паміж імі зялёныя насаджэнні. Сярод збудаванняў ХХ ст.: царква Грунтвіга (1921-40, арх. П. В. Енсен-Клінт і К. Клінт), аэравакзал з гасцініцай «Роял» (1959-61, арх. [[Арнэ Якабсен|А. Якабсен]]) і інш.
 
Паркі, у т.л. Каралеўскі (з XVII ст.), батанічны сад (з 1874), заалаічны сад, луна-парк Цівалі. Сімвал горада — скульптура «[[Русалачка, статуя|Маленькая русалачка]]».
 
== Прамысловасць ==
У Капенгагене выпускаецда каля 40% прамысловай прадукцыі краіны. Пераважаюць машынабудаванне (у т.л. вытворчасць суднаў, дызеляў, электра-тэхнічнае і радыёэлектроннае) і металаапрацоўка. Развіты харчасмакавая, фарфоравая (з XVIII ст., Каралеўская фабрыка фарфору), хімічная прамысловасць.
 
== Культура, адукацыя, навука ==
Радок 110:
{{Сталіцы Еўропы}}
 
 
{{DEFAULTSORT: Капенгаген}}
[[Катэгорыя:Гарады Даніі]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Порты Балтыйскага мора]]
[[Катэгорыя:Сталіцы дзяржаў-членаў ААН]]
{{Link GA|da}}
 
{{Normdaten
Радок 126 ⟶ 121:
|WP=
}}
 
{{DEFAULTSORT: Капенгаген}}
[[Катэгорыя:Гарады Даніі]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Порты Балтыйскага мора]]
[[Катэгорыя:Сталіцы дзяржаў-членаў ААН]]