Ісландцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 14:
== Гісторыя ==
[[File:Gísla saga Illustration 5 - Gisli slips through Bork's fingers.jpg|thumb|left|Перасяленне нарвежца Гіслі Сурсана ў Ісландыю. Мал. 1866 г.]]
Паходжанне ісландцаў вывучанае добра, больш таго — [[дакумент|задакументаванае]]. У прыватнасці, ў «Кнізе пра ўзяццё зямлі» ([[12 стагоддзе|ХІІ]]-[[13 стагоддзе|ХІІІ]] стагоддзі) згадваюцца імёны першапасяленцаў [[9 стагоддзе|ІХ]]-[[10 стагоддзе|Х]] стагоддзяў — [[Нарвежцы|нарвежцаў]]. Першым пастаянным насельнікам [[Ісландыя|Ісландыі]] лічыцца [[Інгальф Арнарсан]] (''Ingólfur Arnarson''), які асеў на [[востраў|востраве]] каля [[874]] года. Далейшы перыяд — з [[874]] г. да [[930]] г. - перыяд засялення [[Ісландыя|Ісландыі]].
 
У [[930]] годзе былі скліканы першыя агульнаісландскія зборы ([[альтынг]]). Перыяд іх бесперапыннай дзейнасці (да [[1030]] года) ў [[гісторыя|гысторыі]] Ісландыі атрымаў назву «эра народаўладдзя» і апеты ў ісландскіх [[Сагі|сагах]]. Тады ж, у [[1000]] годзе было прынятае [[хрысціянства]].
 
У [[1262]] - [[1264]] гадах Ісландыя ў выніку ўнутраных разладаў падпала пад уплыў [[Нарвегія|Нарвегіі]], але з прычыны, што Нарвегія сама ў [[1380]] годзе была падпарадкаваная [[Данія|Даніі]] ([[Кальмарская ўнія]]), а ў [[1537]] годзе страціла статус [[каралеўства]], Ісландыя апынулася пад ўладай дацкіх [[манарх]]аў. Насуперак цяжкай [[эканоміка|эканамічнай]] і [[палітыка|палітычнай]] сітуацыі з канца [[18 стагоддзе|ХVІІІ]] стагоддзя адбываецца ўздым нацыянальнай свядомасці ісландцаў і захаванне старажытных рыс іх [[культура|культуры]] і [[мова|мовы]].
 
У [[19 стагоддзе|ХІХ]] стагодзі нацыянальна-вызваленчы рух узначаліў [[Ёўн Сігурдссан]] (''Jón Sigurðsson''). Першым значным поспехам руху было аднаўленне дзейнасці [[альтынг]]у ў [[1843]] годзе. Нарэшце, ў [[1874]] годзе Ісландыя атрымала аўтаномію. З сярэдзіны [[19 стагоддзе|ХІХ]] стагоддзя ісландцы актыўна [[Эміграцыя|эмігруюць]] у [[Паўночная Амерыка|Паўночную Амерыку]].
Радок 28:
==Традыцыйная культура==
===Асноўныя заняткі===
Дзякуючы адносна цёпламу [[клімат]]у, які назіраўся ў [[Паўночнае паўшар'е|паўночным паўшар'і]] на працягу ўсяго высокага [[сярэднявечча]], першыя перасяленцы ў [[Ісландыя|Ісландыі]] мелі магчымасць развіваць [[земляробства]] і вырошчваць [[збожжавыя культуры]], у асноўным [[ячмень]] і [[авёс]]<ref name="hurstwic.org">[http://www.hurstwic.org/history/articles/daily_living/text/Villages.htm hurstwic.org]</ref>. Аднак перасяленцы прывезлі са [[Скандынаўскі паўвостраў|Скандынаўскага паўвострава]] даволі экстэнсіўную сістэму апрацоўкі палеткаў, заснаваную на выпальванні ўчасткаў, прызначаных для сяўбы. У Ісландыі [[вулкан]]ічныя [[глеба|глебы]], і ўрадлівы пласт вельмі тонкі. Гэта прыводзіла да хуткай эрозіі і страце ўрадлівасці, вымушала шукаць новыя надзелы і ўступаць з-за іх у канфлікт з суседзямі. Акрамя таго, экстэнсіўнае земляробства адмоўна ўплывала на мясцовую [[экалогія|экалогію]]<ref>Гл. [https://dspace.stir.ac.uk/bitstream/1893/583/1/ENVSveinbjarnardottir.pdf Guðru´n Sveinbjarnardo´ttir, Egill Erlendsson, Kim Vickers, Tom H. McGovern, Karen B. Milek, Kevin J. Edwards, Ian A. Simpson and Gordon Cook, The palaeoecology of a high status Icelandic farm]</ref>.
 
Пахаладанне позняга сярэднявечча прывяло да далейшага скарачэння плошчаў ворнай зямлі і трагічных наступстваў у [[гісторыя|гісторыі]] саміх ісландцаў, якія ў [[1380]] г. канчаткова згубілі сваё самакіраванне і трапілі пад кантроль больш паспяховых [[Данія|датчан]]. Але спосабы апрацоўкі зямлі ў далейшым змяняліся мала. Да пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. гэта рабілі пераважна ўручную. У якасці ўгнаення выкарыстоўвалі [[водарасці]]. Збожжавыя культуры амаль не вырошчвалі. Іх месца заняла кармавая [[трава]] і некаторыя віды [[гародніна|гародніны]]. Нават ячмень вырошчвалі толькі для корму жывёлы. У наш час апрацоўваецца толькі каля 100 тысяч га зямлі<ref>[http://ec.europa.eu/agriculture/enlargement/countries/iceland/profile_en.pdf European Commission – Agriculture and Rural development. Iceland - Agriculture and Enlargement]</ref>. Паляпшэнне тэхналогій і [[глабальнае пацяпленне]] сёння дазваляюць асобным ісландскім фермерам вырошчваць азімую [[пшаніца|пшаніцу]]<ref>[http://www.grapevine.is/Features/ReadArticle/The-Revolution-Growing-On-Icelands-Farms The Revolution Growing On Iceland’s Farms]</ref>, але падобная практыка з цяжкасцю прыжываецца з-за шматвяковых традыцый, не знаходзіць паразумення, а самі фермеры скардзяцца на дзікіх [[Шэрая гусь|гусакоў]], ад якіх не ўмеюць ратаваць ураджай<ref>[http://www.yukon-news.com/sports/icelandic-grain-farmers-welcome-warming Sigrún María Kristinsdóttir, Icelandic grain farmers welcome warming]</ref>.
Радок 34:
Галоўнай галіной [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]] з позняга сярэднявечча і да нашага часу з'яўляецца [[жывёлагадоўля]]. [[Авечкагадоўля]] забяспечвае прыбыткі большасці ферм. Ісландскія прысадзістыя кароткахвостыя [[авечка свойская|авечкі]] паходзяць ад парод, калісьці распаўсюджаных ва ўсёй Паўночна-Заходняй [[Еўропа|Еўропе]]. Яны адрозніваюцца цягавітасцю, добра прыстасаваныя да мясцовых умоў. У асноўным практыкуецца адгонны метад утрымання авечак. Летам іх пераганяюць на багатыя травой [[гара|горныя]] [[луг]]і, а ўвосень вяртаюць на ферму. Адсутнасць у Ісландыі небяспечных драпежнікаў доўгі час дазваляла гаспадарам асабліва не клапаціцца пра наяўнасць сталых пастухоў<ref>[http://www.icelandlamb.is/iceland-lamb/ http://www.icelandlamb.is/iceland-lamb/]</ref>. Сваіх авечак яны распазнаюць па маркіроўцы на вушах<ref>[http://www.icelandnaturally.com/country-and-people/history/nr/766 Iceland Readies for Rettir]</ref>. Пэўную колькасць авечак вырошчваюць на [[бараніна|мяса]] да 4 - 5 месяцаў, астатніх пакідаюць для атрымання [[воўна|воўны]] (2,2 - 2,7 кг ад дарослай жывёлы). Воўна здаўна была прыбытковым прадметам [[гандаль|гандлю]], шырока выкарыстоўвалася для вытворчасці [[вопратка|вопраткі]]<ref>[http://www.wool.ca/Icelandic_sheep Icelandic Sheep]</ref>.
 
Акрамя таго, ісландцы разводзяць малочных [[карова|кароў]] і [[Ісландскі конь|канёў]]. Ісландскі поні маларослы, але вельмі дужы. Канёў звычайна трымалі для верхавой язды, а не для працы на палетках або запрагання ў воз. У мінулым нават бедныя людзі мелі хаця б аднаго каня, а ў багатых статак налічваў шмат галоў. Дзякуючы натуральнай ізаляцыі Ісландыі, звычайныя для іншых краін конскія хваробы тут не вядомы. Каб не падвяргаць карэнную пароду залішняй рызыцы, з [[1882]] г. імпарт іншаземных коняў забаронены<ref>[http://www.icelandichorse.is/history.htm History of the Icelandic horse]</ref>. Свінагадоўля не вылучылася ў асобны від гаспадаркі, хаця для першых пасяленцаў утрыманне [[Свойская свіння|свінняў]] мела важнае значэнне, а іх мяса лічылася ласункам. Аднак, пашкоджанні, якія прыносілі свінні наваколлю, вымусілі заканадаўцаў абмяжоўваць іх колькасць<ref>[http://www.hurstwic.org/history/articles/daily_living/text/Villages.htm name="hurstwic.org]<"/ref>. У асноўным, свінняў трымаюць на фермах выключна для ўнутранага спажывання.
 
[[Рыбалоўства]] адыгрывае значную ролю ў [[гісторыя|гісторыі]] і [[культура|культуры]] ісландцаў. Дастаткова прахалодны клімат і адсутнасць урадлівых глебаў вымушалі іх спадзявацца на [[мора]]. Ня гледзячы на [[геаграфія|геаграфічную]] аддаленасць, іх востраў заставаўся прыцягальным для іншаземцаў, якія прыбывалі сюды для лову [[рыбы]], але таксама займаліся гандлем з мясцовым насельніцтвам і такім чынам падтрымлівалі мясцовую [[эканоміка|эканоміку]], знаёмілі са сваімі традыцыямі<ref>[http://www.dainst.org/en/project/english-and-hanseatic-trading-and-fishing-medieval-iceland?ft=all English and Hanseatic Trading and Fishing in Medieval Iceland]</ref>. Першымі з іншаземцаў для лову [[траска|траскі]] ў Ісландыю завіталі рыбакі з паўночна-заходняй [[Англія|Англіі]] ([[1409]] г.). Але пазней ім канкурэнцыю склалі выхадцы з [[Ганза|Ганзы]] і [[Нідэрланды|галандцы]]. Часам канкурэнцыя ператваралася ў сапраўдныя [[вайна|войны]]<ref>[http://www.fisheries.is/history/the-age-of-rowing-boats/first-foreign-fisheries-off-Iceland/ FIRST FOREIGN FISHERIES OFF ICELAND]</ref>. Самі ісландцы лавілі рыбу для задавальнення ўнутраных патрэб і да пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. шырока карысталіся маламернымі грабнымі [[судна]]мі. У канцы [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. абмежавана выкарыстоўваліся ветразі. Толькі з [[1902]] г. з'явіліся [[лодка|лодкі]] з сучаснымі рухавікамі<ref>[http://www.fisheries.is/history/chronology-of-the-icelandic-fisheries/ THE CHRONOLOGY OF THE ICELANDIC FISHERIES]</ref>. На працягу XX ст. ісландскі рыбалоўны [[флот]] рос і ў выніку рыбалоўства ператварылася ў адзін з асноўных і найбольш прыбытковых заняткаў.
Радок 47:
===Жытло===
[[File:Meyjarhof 02.jpg|thumb|Ісландская дзярновая хаціна]]
[[Ісландыя]] да нашых дзён з'яўляецца адной з найменш шчыльна населеных краін у свеце. Найлепш заселены [[бераг|прыбярэжныя]] [[раўніна|раўніны]], у цэнтры [[востраў|вострава]] — [[даліна|даліны]]. [[горад|Гарады]] як цэнтры [[рамяство|рамяства]] і [[гандаль|гандлю]] доўгі час былі не вядомы. У эпоху [[сярэднявечча]] гандаль нават не быў асобым прафесійным заняткам. Ім займаліся рыбакі і сяляне, у асноўным калі жадалі прадаць або абмяняць наяўны тавар<ref>[http://www.hurstwic.org/history/articles/daily_living/text/Towns.htm#town_line hurstwic.org]</ref>. Паселішчы з некалькіх гаспадарак узнікалі на беразе мора ў месцах, спрыяльных для лову [[рыбы]] і кабатажнага суднаходства. Паколькі сухапутныя шляхі былі не развітыя, толькі грабныя [[лодка|лодкі]], якія плавалі ўздоўж берага, звязвалі розныя часткі Ісландыі.
 
Асноўным відам паселішча з часоў перасялення з'яўляліся [[хутар]]ы. Яны звычана будаваліся на схілах [[гара|гор]] і ўзвышшаў каля крыніц пітной [[вада|вады]]. На старажытных хутарах хатнюю жывёлу часцяком трымалі ў доме разам з людзьмі або каля дома. Пазней пачалі будаваць для яе загоны і зімовыя хованкі. На хутарах жылі пашыраныя [[сям'я|сем'і]], на чале якіх стаялі гаспадары. Акрамя блізкіх сваякоў, такія сем'і ўключалі работнікаў (сталых і сезонных) і госцяў.
Радок 60:
 
===Сям'я===
Асновай традыцыйнага ісландскага [[грамадства]] была буйная пашыраная [[сям'я]] на чале якой стаяў гаспадар, звычайна ўладар [[хутар]]а. Хаця ў ісландцаў няма прозвішчаў, і ў наш час гэта зацверджана законам<ref>Закон № 54 ад [[27 чэрвеня]] [[1925]] г. забараняе грамадзянам Ісландыі мець прозвішчы</ref>, яны добра ведалі сваю [[генеалогія|генеалогію]] і памяталі пра продкаў, якія прыбылі ў [[Ісландыя|Ісландыю]] з [[Нарвегія|Нарвегіі]]. Паміж сем'ямі маглі ўзнікаць канфлікты, якія скончваліся сапраўднымі [[вайна|войнамі]]. Падставай для іх была абраза, зямельныя спрэчкі або кроўная помста. Звычайна такія канфлікты разбіраліся на [[альтынг]]у, пазней у каралеўскім [[суд]]зе.
 
Ужо ў [[19 стагоддзе|XIX]] ст. многія буйныя сем'і разбурыліся пад ціскам таварна-грашовых адносін. Малодшыя сыны, якія не маглі нароўні са старэйшым прэтэндаваць на спадчыну, разам з жонкамі і дзецьмі ішлі ў [[горад]] або ў [[рыбалоўства|рыбацкія]] паселішчы. Жонкі рыбакоў звычайна працавалі самастойна ад мужа на добра аплачванай перапрацоўцы [[рыбы]].
 
У сучаснай Ісландыі пераважаюць малыя нуклеарныя сем'і. З [[2010]] г. дазволены [[Гомасексуалізм|гомасексуальныя]] [[шлюб]]ы.
 
===Фальклор===
Ісландскі [[фальклор]] дастаткова разнастайны. У [[сярэднявечча|сярэднявеччы]] ісландскія [[паэт|паэты]]ы і [[проза|празаікі]] ''скальды'' стваралі [[эпас|эпічныя творы]] [[сагі]], якія адлюстроўвалі падзеі на ўсёй тэрыторыі [[Скандынавія|Скандынавіі]] і іншых краін [[Еўропа|Еўропы]], у тым ліку [[Беларусь|Беларусі]]. Найбольш вядомы ісландскі скальд [[Сноры Стурлусан]].
 
Шырока вядомы ісландскія [[магія|чарадзейныя]] [[казка|казкі]]. Яны ў значнай ступені адлюстроўваюць [[паганства|дахрысціянскі]] светапогляд народа, насяляюць зямлю прывідамі '' fylgjur'' і малым "схаваным народам" ''huldufólk''<ref>[http://archive.org/stream/icelandicfairyta00halliala/icelandicfairyta00halliala_djvu.txt Angus W. Hall, Icelandic fairy tales]</ref><ref>[http://www.mun.ca/mst/heroicage/issues/13/bryan.php Eric Shane Bryan, Icelandic Fylgjur Tales and a Possible Old Norse Context]</ref>. Цікава, што самі ісландцы даволі сур'ёзна ставяцца да іх зместу. Вядома, што ў часы [[хрысціянства|хрысціянізацыі]], а потым [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] яны будавалі маленькія [[Царква|касцёлы]], каб прывабіць да хрысціянства ''huldufólk''. У [[1654]] - [[1683]] гг. у [[Ісландыя|Ісландыі]], як і ў іншых краінах Еўропы, пачалося паляванне на вядзьмарак. Даследаванне працэсаў над імі паказала, што ісландскія вядзьмаркі часцей абвінавачваліся не ў сувязі з [[Сатана|д'яблам]], а мясцовымі звышнатуральнымі сіламі<ref>[http://www.nat.is/travelguideeng/icelandic_saga_witchcraft_burnings.htm WITCHCRAFT and SCORCERY in ICELAND]</ref>. Нават у сучаснай Ісландыі існуе шмат старых павер'яў.
Радок 76:
{{main|Ісландская кухня}}
[[File:Skyr.is með vanillu.jpg|thumb|150 px|Ісландскі ''skyr'']]
Ісландская нацыянальная [[кулінарыя|кухня]] заснавана на прыгатаванні даступных у гэтай паўночнай краіне інгрыдыентаў. У ёй шмат страў з [[малако|малака]], [[мяса]] і [[рыбы]]. З малочных прадуктаў асабліва вылучаецца ''skyr''. Гэта вадкі густы [[тварог]] з абястлушчанага малака, які атрымоўваюць шляхам [[закісанне|закісання]]. Ісландцы яго параўноўваюць з папулярным у іншых краінах [[ёгурт]]ам, аднак традыцыя вытворчасці ''skyr'' значна старэйшая. Ісланды лічаць, што гэты прадукт быў добра вядомы ўжо [[вікінгі|вікінгам]]<ref>[http://www.skyr.com/about_skyr.html skyr.com]</ref>.
 
З мяса найбольшай папулярнасцю карыстаецца [[бараніна]]. Вараную галаву барана гатуюць цалкам. Таксама ужываюць [[ялавічына|ялавічыну]], мяса [[кіты|кітоў]], [[Конь свойскі|коняў]], [[Паўночны алень|аленяў]], дзікіх [[птушкі|птушак]] і г. д. Распаўсюджаная [[гародніна]] — [[бульба]], [[капуста]], [[шчаўе]], [[рэвень|рабарбар]]<ref>[http://www.travelandleisure.com/articles/in-search-of-icelands-nordic-cuisine Shane Mitchell, In Search of Iceland's Nordic Cuisine]</ref>. Рыбныя стравы найчасцей гатуюць з [[траска|траскі]].
 
У сучаснай Ісландыі існуе сапраўдны культ [[экалогія|экалагічна]] чыстай ежы. Імпарт многіх харчовых прадуктаў, у тым ліку генетычна мадыфікаваных, забаронены<ref>[http://www.icelandnaturally.com/culture/food/nr/9 icelandnaturally.com]</ref>.
Радок 97:
*[http://www.buningurinn.is/?i=25 Icelandic national costumes - Íslenski þjóðbúningurinn]
*[http://www.simnet.is/gardarj/folk/folk.htm Icelandic Folktales]
 
 
 
[[Катэгорыя:Народы Еўропы]]
[[Катэгорыя:Ісландыя]]
[[Катэгорыя:Германцы]]
 
{{Link GA|en}}