Кніга Быццё: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Літаратура: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
M.L.Bot (размовы | уклад)
др выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 23:
Бог пасяліў першую чалавечую пару ў садзе Эдэм (у старажытнаславянскай мове перакладзена як Рай), каб чалавек даглядаў яго і ахоўваў, дазволіўшы Адаму і Еве есці любую садавіну з дрэў саду, акрамя плода з Дрэва спазнання дабра і зла. Змей спакушае Еву парушыць забарону. Змей у хрысціянскай традыцыі лічыцца ўвасабленнем зла, спакушальнікам, д'яблам. Бог праклінае змея і выганяе першалюдзей з Эдэма. 3 таго часу наканаванне Адама — у поце здабываць хлеб свой, а Евы — у пакутах нараджаць дзяцей.
 
Сюжэт пра грэхападзенне, нягледзячы на знешнюю займальнасць, надзвычай складаны ў філасофскім сэнсе, і яго неабходна разумець алегарычна. Грэх першалюдзей у тым, што яны зрабілі ўчынак паводле волі, супрацьлеглай волі Бога, таму выйшлі са сферы закону, пакладзенага Богам у аснову свету. У чалавека з'явілася функцыя спазнання, функцыя розуму, які, аднак, не ўсёмагутны. Першародны грэх сказіў сапраўднасць чалавека, створанага нявінным, бязгрэшным.
 
Пасля выгнання з раю Адам і Ева сталі жыць на Зямлі і працаваць. У іх нараджаюцца дзеці. Адзін з сыноў, Каін, робіцца земляробам, другі, Авель, — пастухом. Раззлаваўшыся на брата за тое, што яго ахвяра больш падабаецца Богу, Каін забівае Авеля. Гэта другі грэх чалавецтва — братазабойства. Ад яго — усе канфлікты, злачынствы, войны.
 
Пасля забойства Авеля Адам сто трыццаць гадоў не набліжаўся да Евы. Але аднойчы Анёл параіў яму пачаць зноў жыць з жонкай. Нарадзіўся трэці сын — Сіф, які ўвасабляе шчодрае і любячае чалавечае сэрца.
 
Нашчадкі Каіна былі пакараны [[Сусветны патоп|Сусветным Патопам]]. Гэта алегарычная карціна пагібелі цывілізацыі, разбурэння культуры. Але сапраўды каштоўнае выратоўваецца ў каўчэгу. У Сіфа быў бязгрэшны нашчадак — Ной, такі ж любімы Богам, як і Сіф. Ной пабудаваў каўчэг і выратаваўся ў ім са сваёй сям'ёю. Пасля выратавання Ной першы заняўся земляробствам. Адам памёр, калі яму было 950 гадоў. Ад яго сыноў паходзяць усе народы Зямлі: ад Сіма — семіты (аліўкавая раса), ад Хама — афрыканцы (чорная раса), ад Яфета — еўразійскія народы (белая раса).
 
Шматлікія нашчадкі Ноя спачатку гаварылі на адной мове. I вырашылі яны пабудаваць вежу да неба ў мясцовасці пад назвай Вавілон (у перакладзе «Брама Бога»). Бог абурыўся такім нахабствам і аднойчы зрабіў так, што ўсе будаўнікі загаварылі на розных мовах. Пачалася неразбярыха, бязладдзе («вавілонскае перамяшэнне», «вавілонскі вэрхал»), і будаўніцтва засталося незакончаным.
Радок 45:
{{Кнігі Танаха}}
{{Кнігі Старога Запавету}}
 
 
 
[[Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету]]
[[Катэгорыя:Пяцікніжжа]]
[[Катэгорыя:Кніга Быццё]]
 
 
{{Link GA|da}}