Розніца паміж версіямі "Туберкулёз"

34 байты выдалена ,  5 гадоў таму
др
выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| (2) using AWB
др (→‎Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (3) using AWB)
др (выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| (2) using AWB)
}}
 
'''Туберкулёз''' ({{lang-la|tuberculum}} — бугарочак, {{lang-en|tuberculosis}}, {{lang-el|Φυματίωση}}) — [[Інфекцыйныя захворванні|інфекцыйнае захворванне]] [[чалавек]]а і жывёл (часцей буйнога рагатага ската, свінняў, кур), якое выклікаецца некалькімі разнавіднасцямі кіслотаўстойлівых [[мікабактэрыі|мікабактэрый]] (род ''Mycobacterium'') (састарэлая назва — палачка Коха). <ref>Kumar, Vinay; Abbas, Abul K.; Fausto, Nelson; & Mitchell, Richard N. Robbins Basic Pathology. — 8th. — Saunders Elsevier, 2007. — P. 516—522. — ISBN 978-1-4160-2973-1</ref>. Туберкулёз звычайна паражае [[лёгкія]], радзей закранаючы іншыя органы і сістэмы. [[Mycobacterium tuberculosis]] перадаецца паветрана-кропельным шляхам пры размове, кашлі і чханні хворага<ref>Konstantinos, A (2010). [http://www.australianprescriber.com/magazine/33/1/12/18/ «Testing for tuberculosis»]. Australian Prescriber, 33:12-18.</ref>. Часцей за ўсё пасля інфіцыравання мікабактэрыямі захворванне працякае ў бессімптомнай, схаванай форме (тубінфіціяванасць), але прыкладна адзін з дзесяці выпадкаў схаванай [[інфекцыя|інфекцыі]] ў рэшце рэшт пераходзіць у актыўную форму.
 
Класічнымі сімптомамі сухотаў лёгкіх ёсць працяглы [[кашаль]] з [[макроцце]]м, часам з [[крывахарканне]]м, якое з'яўляецца на больш позніх стадыях, [[ліхаманка]], слабасць, начная патлівасць і значнае пахуданне. Дыягностыка заснавана на [[флюараграфія|флюараграфіі]] і [[рэнтгенаграфія|рэнтгенаграфіі]] органаў і сістэм, мікрабіялагічным даследаванні рознага біялагічнага матэрыялу, [[рэакцыя Манту|рэакцыі Манту]], а таксама метадзе малекулярна-генетычнага аналізу і іншых. Лячэнне складанае і доўгае, якое патрабуе прыём прэпаратаў на працягу мінімум шасці месяцаў. Асоб, якія кантактавалі з хворым, абследуюць флюараграфічным метадам або з дапамогай рэакцыі Манту, з магчымасцю прызначэння прафілактычнага лячэння процітсухотнымі прэпаратамі.
Прыкметныя складанасці ў лячэнні сухотаў узнікаюць пры наяўнасці ўстойлівасці ўзбуджальніка да процісухотных прэпаратаў асноўнага і, радзей, рэзервовага шэрагу, якая можа быць выяўлена толькі пры [[мікрабіялагічнае даследаванне|мікрабіялагічным даследаванні]]. Устойлівасць да [[ізаніязід]]у і [[рыфампіцын]]у таксама можа быць усталяваная метадам ПЦР. Прафілактыка сухотаў заснаваная на скрынінгавых праграмах, [[прафагляд]]ах, а таксама на [[вакцынацыя|вакцынацыі]] дзяцей вакцынай [[БЦЖ]] або БЦЖ-М.
 
Існуе меркаванне, што ''M. tuberculosis'' інфіцыравана прыкладна траціна насельніцтва [[планета Зямля|Зямлі]]<ref>Jasmer RM, Nahid P, Hopewell PC (December 2002). [http://jasoncartermd.com/resources/pdf/Latent%20TB%20Infection.pdf «Clinical practice. Latent tuberculosis infection»]. N. Engl. J. Med. 347 (23).</ref>, і прыкладна кожную секунду ўзнікае новы выпадак інфекцыі<ref name="who">[http://who.int/mediacentre/factsheets/fs104/en/index.html Tuberculosis]. World Health Organization (2007). </ref>. Доля людзей, якія захворваюць на туберкулёз кожны год ва ўсім свеце, не змяняецца, аднак з-за росту колькасці насельніцтва абсалютная колькасць новых выпадкаў працягвае павяличвацца<ref name="who"/>. У [[2007]] годзе налічвалася 13,7 млн зарэгістраваных выпадкаў хранічных актыўных сухотаў, 9,3 млн новых выпадкаў захворвання і 1,8 млн выпадкаў смерці, галоўным чынам у краінах, якія развіваюцца<ref>World Health Organization The Stop TB Strategy, case reports, treatment outcomes and estimates of TB burden // Global tuberculosis control: epidemiology, strategy, financing. — 2009. — P. 187—300. — ISBN 978 92 4 156380 2</ref>. Акрамя таго, усё больш людзей у [[развітыя краіны|развітых краінах]] заражаюцца на туберкулёз, таму што іхная [[імунная сістэма]] слабее з-за прыёму імунасупрэсіўных прэпаратаў, злоўжывання [[псіхаактыўнае рэчыва|псіхаактыўных рэчываў]] і асабліва пры [[ВІЧ-інфекцыя|ВІЧ-інфекцыі]]. Распаўсюджанне сухотаў размеркаваны нераўнамерна па ўсім свеце, каля 80 % насельніцтва ў многіх азіяцкіх і афрыканскіх краінах маюць станоўчы вынік сухотных пробаў, і толькі сярод 5-10 % насельніцтва [[ЗША]] такі тэст станоўчы. Паводле некаторых дадзеных, на тэрыторыі Расіі тубінфіцыраванасць дарослага насельніцтва прыблізна ў 10 разоў вышэй, чым у развітых краінах<ref>[http://medi.ru/doc/9590305.htm «Основы. К проблеме вакцинации BCG»] № 3 1999. Большой Целевой Журнал о туберкулёзе</ref>.
 
== Гісторыя ==
 
{{Супрацьтуберкулёзныя прэпараты}}
 
 
 
 
[[Катэгорыя:Мікабактэрыяльныя інфекцыі]]
[[Катэгорыя:Фтызіятрыя]]
[[Катэгорыя:Туберкулёз]]
 
 
 
 
 
{{Link GA|cs}}
{{Link GA|sv}}
11 592

праўкі