Мексіканская кухня: Розніца паміж версіямі

др
выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
др (шаблон)
др (выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB)
 
'''Мексіканская кухня''' — [[кухня]], што паходзіць з [[Мексіка|Мексікі]]. Атрымала вядомасць у свеце з-за мнагастайнасці яе [[водар]]аў, маляўнічага ўпрыгожвання, і вялікай колькасці [[спецыя|спецый]] і [[інгрэдыент]]аў, шматлікія з якіх родныя для краіны. Уяўляе сабой сінтэз ацтэкскіх і іспанскіх кулінарных традыцый.
 
Бадай што асноўная страва мексіканскай кухні — [[тарцілья]]с (Tortillas) (кукурузны лаваш) з прыправамі, першае месца сярод якіх займае [[перац чылі]] — «візітная картка» гэтай кухні. З тарцільяс вырабляюць разнастайныя рулецікі: [[бурыта]] (мясны піражок), энчылада (з сырам і памідорамі), чымічанга (курыца, мяса, фасоля загорнутыя у ляпёшку і палітыя сырам).
 
З першых страў вядомы суп з [[тарцілья|тарцільі]] (sopa a tortilla) — даволі востры прадукт. У курыны булён дадаюць абсмажаныя ў кукурузным [[алей|алеі]] цыбулю і часнок, ачышчаныя ад скуры і семак, дробна нарэзаныя памідоры, чорны перац, кумін, кінзу і востры перац чылі. Сумесь трымаюць на агні паўгадзіны, а затым падаюць у глыбокую місу з драным сырам і смажанымі палоскамі тарцілья шырынёй каля 1 см. У супе тарцільяс разбухаюць і напітваюцца пякучай вільгаццю булёну.
 
Сярод мясных страў першае месца займае [[фахіта]] (Fajita) — абсмажаная на [[грыль|грылі]] [[ялавічына]].
 
З [[гарнір]]аў найбольш распаўсюджаныя рыс і фасоля. Характэрныя спецыі: кінза, кумін, арэгана, перцы [[серана]] (Serrano) і [[халапенья]] (Jalapeno). Спецыфіку стравам мексіканскай кухні надае і соус [[сальса, соус|сальса]].
 
Знакаміты мексіканскі алкагольны напой — [[тэкіла]] (tequila). Месіканцы шырока ўжываюць [[піва]] (асноўныя брэнды — «Modelo» і «Corona») і, у значна меншай ступені, [[віно]].
 
Важнае месца ў гісторыі мексіканскай кухні займае [[шакалад]].
 
== Гл. таксама ==
 
{{commonscat|Cuisine of Mexico}}
 
[[Катэгорыя:Мексіканская кухня| ]]
 
{{Нацыянальныя кухні}}
 
 
{{Link GA|no}}
 
[[Катэгорыя:Мексіканская кухня| ]]
11 812

правак