Розніца паміж версіямі "Асірыс"

47 байтаў выдалена ,  5 гадоў таму
др
выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
др (стылявыя змены, арфаграфія, афармленне)
др (выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB)
 
== У егіпецкай міфалогіі ==
Згадваецца ў [[Старажытны Егіпет|старажытнаегіпецкіх]] тэкстах як старэйшы сын бога неба [[Геб]]а і багіні зямлі [[Нут]], а таксама брат і муж багіні Ісіды. Быў адным з чатырох багоў, якія ў першапачатковыя часы пачаргова жылі на зямлі, сярод людзей, і кіравалі Егіптам, як фараоны. Узначальваючы [[Егіпет]], ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, [[Канібалізм|канібалізмуканібалізм]]у, навучыў сеяць культурныя расліны ([[Полба|полбу]] і [[ячмень]]), садзіць вінаграднікі, гатаваць [[віно]] і [[піва]], а таксама здабываць медную і залатую руду. Ён навучыў людзей медыцыне, будаўніцтву гарадоў, усталяваў культ. Амбіцыёзны і зайздрослівы бог пустыні [[Сет, міфалогія|Сэт]] — малодшы брат Асірыса — пажадаў кіраваць замест яго і прыдумаў спосаб знішчыць брата. Сэт наведаўся разам з 72 зламыснікамі на пір, які спраўляў Асірыс, загадаў унесці прыгожую скрыню (відавочна, [[саркафаг]]) і абвясціў, што гэтая рэч будзе падаравана таму, каму падыйдзе паводле памераў. Калі Асірыс лёг у скрыню, служкі Сэта закрылі яе, залілі свінцом і кінулі і [[Ніл]]. Плынь прыцягнула саркафаг да берага, і куст верасу, які там рос, ахапіў яе сваімі галінамі.
 
Багіня Ісіда, жонка Асірыса, знайшла труну з целам мужа. Яна цудоўным чынам выцягнула з яго схаваную жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага мужа сына — бога [[Гор]]а. Пахаваўшы цела Асірыса, яна пасялілася ў балотах [[Дэльта Ніла|дэльты Ніла]] і там выхавала свайго сына. Калі Гор падрос, ён пачаў змагацца з Сэтам. Спачатку ён пацярпеў паразу і нават згубіў адно вока — чароўнае [[Вока Гора]], але затым поспех перайшоў на яго бок. Ён перамог Сэта, адабраў згубленае вока, якое даў праглынуць мёртваму бацьку. Асірыс ажыў, але не пажадаў заставацца на зямлі і пакінуў трон Гору, а сам стаў кіраваць замагільным светам.
 
[[Image:Serapis Pio-Clementino Inv689 n2.jpg|thumb|200px|Бюст Серапіса.]]
Першапачаткова Асірыс, верагодна, быў мясцовым богам у [[Джэду]], ва ўсходняй частцы дэльты Ніла. Атоеснены з іншым богам горада — [[Аджэці]] — яго сталі выяўляць з атрыбутамі гэтага боства (кіем і бізуном альбо покаўкай<!--?-->), якія трывала замацаваліся за Асірысам. Заняўшы цэнтральнае месца ў царскім кульце, Асірыс стаў шанавацца ў [[Абідос]]е — месцы пахавання [[Фараон|фараонаўфараон]]аў, дзе ён замяніў бога памерлых Анубіса — апошні зрабіўся яго спадарожнікам і памочнікам. Як сын бога зямлі Геба — сын, які сыходзіў пасля смерці пад зямлю, Асірыс стаў шанавацца богам зямных глыбінь, на чыіх плячах спачывала Зямля, з поту чыіх рук выцякае Ніл.
 
З канцом Новага царства Асірыса звязвалі з богам Ра і выяўлялі з сонечным дыскам на галаве. У эліністычны перыяд культ Асірыса зліўся з культам свяшчэннага быка Апіса і новы (элінізаваны) вобраз бога, які атрымаў імя [[Серапіс]]а (Асірыса — Апіса), набывае папулярнасць далёка за межамі Егіпта. Раней культ Асірыса распаўсюдзіўся ў захопленым Егіптам [[Кушанскае царства|Кушы]] і іншых краінах. У грэка-рымскі перыяд культ Асірыса (у адным шэрагу з грэка-ўсходнімі культамі багоў паміраючай і ажываючай прырода — [[Атыс]]а, [[Адоніс]]а, [[Тамух]]а) шырока распаўсюдзіўся ў Заходняй Азіі і [[Еўропа|Еўропе]], уключаючы ўсё [[Прычарнамор'е]].
 
{{Рэлігія Старажытнага Егіпта}}
 
 
 
[[Катэгорыя:Старажытнаегіпецкія багі]]
{{Link GA|fr}}
11 592

праўкі