Сен-Бартэльмі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
M.L.Bot (размовы | уклад)
др выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 53:
{{coord|display=title|17|54|N|62|50|W|type:isle_region:BL}}
 
'''Тэрытарыяльная супольнасць Сен-Бартэ́льмі ''' ({{lang-fr|Collectivité territoriale de Saint-Barthélemy}}) — заморскае тэрытарыяльнае валоданне [[Францыя|Францыі]] ў [[Вест-Індыя|Вест-Індыі]]. У яго склад уваходзяць востраў Сен-Бартэльмі і некалькі суседніх дробных астравоў. Агульная плошча - 22,1 км². Насельніцтва (2009 г.) - 8902 чал. Адміністрацыйны цэнтр - [[Густавія]].
 
==Геаграфія==
Радок 59:
Асноўную частку тэрытарыяльнай супольнасці займае востраў Сен-Бартэльмі, які знаходзіцца ў 19,84 км на паўднёвы ўсход ад [[востраў Святога Марціна|вострава Святога Марціна]], у 241 км на паўночны захад ад горада [[Бас-Тэр]] ([[Гвадэлупа]]), у 6 716 км на паўднёвы захад ад [[Парыж]]а, сталіцы [[Францыя|Францыі]].
 
Востраў Сен-Бартэльмі, а таксама суседнія астраўкі Фурш'ю, Шэўру, Фрэгат, Ток-Ве маюць [[вулкан]]ічнае паходжанне, былі сфарміраваны ў выніку субдукцыі (напаўзання) [[тэктоніка пліт|тэктанічных пліт]]. Найвышэйшы пункт на востраве Сен-Бартэльмі - пагорак Морн-дзю-Вітэ (286 м). Акрамя таго, маюцца невялікія астраўкі [[карал]]авага паходжання.
 
[[Клімат]] трапічны пасатны. Сярэднегадавая тэмпература - каля +25 ° C. Паўночная частка вострава, адкрытая прахалодным вятрам з [[Атлантычны акіян|Атлантыкі]], значна больш засушлівая, чым паўднёвая, дзе стала дзьмуць цёплыя вільготныя вятры з [[Карыбскае мора|Карыбскага мора]]. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - каля 1000 мм.
 
==Гісторыя==
Сен-Бартэльмі быў адкрыты ў [[1493]] годзе [[Хрыстафор Калумб|Хрыстафорам Калумбам]] названы {{lang-es|Isla de San Bartolomeo}} у гонар яго брата Барталамеа. У [[1648]] г. на ім было заснавана [[Францыя|французскае]] паселішча, знішчанае ў [[1656]] г. [[індзейцы|індзейцамі]]-[[карыбы|карыбамі]]. У [[1651]] г. права на каланізацыю Сен-Бартэльмі атрымалі [[Гаспітальеры|мальтыйскія рыцары]], але па розных прычынах так і не здолелі ім скарыстацца. У сярэдзіне [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. Францыя выкупіла валоданне гаспітальераў. У [[1758]] г. на Сент-Бартэльмі высадзіліся [[Вялікабрытанія|брытанцы]], але ў выніку хутка пакінулі яго. У [[1763]] г. востраў быў зноў населены [[брэтонцы|брэтонцамі]] і [[Нармандыя|нармандцамі]]. Мясцовыя [[глеба|глебы]] не спрыялі хуткаму развіццю [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]], таму невялікая калонія выкарыстоўвалася пераважна як цэнтр гандлю [[рабства|рабамі]] і прыстанак [[карсары|карсараў]].
 
[[1 чэрвеня]] [[1784]] г. права на валоданне Сен-Бартэльмі перайшло да [[Швецыя|Швецыі]], за што Францыя атрымала наўзамен іншыя тэрыторыі. На месцы французскага паселішча Карэнаж быў пабудаваны буйны [[горад]] [[Густавія]], названы так у гонар [[Густаў III|Густава III]]. Ён атрымаў статус свабоднага порта, дзе маглі весці гандаль прадстаўнікі розных краін. У канцы [[18 стагоддзе|XVIII]] - пачатку [[19 стагоддзе|XIX]] стст., калі ў [[Вест-Індыя|Вест-Індыі]] адбываліся сталыя канфлікты паміж Вялікабрытаніяй, Францыяй, [[Нідэрланды|Нідэрландамі]] і [[ЗША]], шведскія гандляры істотна ўзбагаціліся як [[эканоміка|эканамічныя]] пасрэднікі паміж варагуючымі бакамі. У [[1814]] г. у Густавіі была адкрыта дзяржаўная школа, дзе дазвалялася вучыцца прадстаўнікам усіх [[пол]]аў, [[раса|рас]] і [[рэлігія|веравызнанняў]]. У [[1847]] г. было адменена рабства, прычым шведскі ўрад цалкам уносіў выкуп за рабоў, так што ў адрозненні ад іншых калоній Вест-Індыі на Сен-Бартэльмі не існавала пераходнага перыяду, калі рабы заставаліся павінны працаваць на былых гаспадароў.
 
З заканчэннем [[Напалеонаўскія войны|Напалеонаўскіх войн]] скончыўся эканамічны росквіт калоніі. Пасля адмены рабства многія былыя чарнаскурыя нявольнікі ў пошуках працы пераехалі на суседнія астравы. Гэта абумовіла тое, што сярод сучасных жыхароў Сен-Бартэльмі шмат нашчадкаў белых перасяленцаў. [[10 жніўня]] [[1877]] г. Оскар II перадаў востраў зноў у валоданне Францыі, за што Швецыя атрымала 320 тысяч [[Французскі франк|франкаў]]. У [[1878]] г. Сен-Бартэльмі быў адміністрацыйна далучаны да [[Гвадэлупа|Гвадэлупы]]. У [[1963]] г. Сен-Бартэльмі быў аб'яднаны ў адзіную адміністрацыйную з іншым французскім уладаннем [[Сен-Мартэн, Францыя|Сен-Мартэн]] у складзе Гвадэлупы.
Радок 73:
 
==Кіраванне==
Тэрытарыяльная супольнасць Сен-Бартэльмі з'яўляецца валоданнем [[Францыя|Французскай Рэспублікі]] і як яе частка ўваходзіць у склад [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага Саюза]]. Галоўны орган кіравання — тэрытарыяльная рада з 19 дэпутатаў, якія выбіраюцца грамадзянамі на пяцігадовы тэрмін шляхам прамога галасавання. Выканаўчую ўладу ўзначальвае прэзідэнт, які таксама выбіраецца грамадзянамі на пяцігадовы тэрмін. Ён прызначае выканаўчую раду з 7 членаў. Першыя выбары адбыліся [[15 ліпеня]] [[2007]] г.
 
Сен-Бартэльмі адміністрацыйна падзелены на 40 акруг.
 
==Эканоміка==
Асноўнымі галінамі [[эканоміка|эканомікі]] Сен-Бартэльмі з'яўляюцца [[турызм]] і [[гандаль]]. У [[2007]] г. [[валавы ўнутраны прадукт]] склаў 255 мільёны [[Долар ЗША|долараў]], валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва — 37 тысяч долараў, што на 10% вышэй, чым у самой [[Францыя|Францыі]].
 
[[Грошы|Грашовая]] адзінка — [[еўра]].
Радок 100:
{{Паўночная Амерыка}}
{{Дэпартаменты Францыі}}
 
 
{{Заморскія ўладанні Францыі}}
 
[[Катэгорыя:Краіны Паўночнай Амерыкі]]
[[Катэгорыя:Малыя Антыльскія астравы]]
[[Катэгорыя:Дэпартаменты Францыі]]
 
 
{{Link GA|no}}
{{Заморскія ўладанні Францыі}}