Сіп белагаловы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др выдаленне Ш:Link GA, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 26:
 
== Апісанне ==
Вельмi вялiкi. Даўжыня цела 95—110 см, размах крылаў 240—280 см. Галава, шыя i верх цела белаватыя, махавыя цёмныя. Нiз цела рыжаваты, у маладых нiз цямнейшы i цёмны каўнер. Ад чорнага грыфа адрознiваецца формай хваста. Звычайна сустракаюцца некалькi асобiн разам. Голас: цiхiя, чутныя толькі зблізку каркаючыя i шыпячыя гукi, якія выдаюць толькi ў гнездавы перыяд.
 
== Пашырэнне ==
Распаўсюджаны на засушлівых горных і раўнінных ландшафтах. Арэал разарваны: [[Паўднёвая Еўропа]], [[Малая Азія]] i [[Паўднёвая Азія]] (акрамя ўсходняй часткi), Паўночная i Паўднёвая Афрыка. Насяляе сухiя адкрытыя тэрыторыi на краі абрываў альбо гор (200—2750 м), у пошуках харчавання адзначаны ў далiнах i на раўнiнах (асаблiва пад час качовак).
 
Аселы. Мноства асобiн качуе, у гэты час залятаюць у Ірландыю, Вялiкабрытанiю, Бельгію, Галандыю, Германiю, Данiю, Нарвегію, Швецыю, Фiнляндыю, Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Швейцарыю, Румынію, Беларусь, Малдавію, а таксама ў Сiбiр.
 
Арэал і агульная колькасць гэтага віду паступова скарачаюцца. На тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.
 
== Асаблівсці біялогіі ==
Гняздо пераважна ў невялікай калонii, у шчылiнах альбо на скальных уступах, у нiшах i ўваходах у пячоры, на абрывістых скалах, зрэдку ў старых гнёздах на дрэвах, плоская кучка сухiх галiн з высцiлкай з галiнак i сухой травы.
 
Яйка адно (калі два, то яны адкладзены дзвюм самкамі), амаль элiптычныя, з шурпатай паверхняй, брудна-белыя са светла-бурымi альбо светла-чырвонымi мазкамi; часам без мазкоў. Памеры: 92,0 х 70,5 мм.
Радок 45:
 
== Літаратура ==
* Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
 
 
 
[[Катэгорыя:Грыфавыя]]
Радок 51 ⟶ 53:
[[Катэгорыя:Птушкі Афрыкі]]
[[Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1783 годзе]]
 
{{Link GA|de}}