Вайна ў Карэі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| (2) using AWB
Mprach (размовы | уклад)
Радок 32:
З савецкага боку - сілы [[Далёкаўсходняя ваенная акруга СССР|Далёкаўсходняй ваеннай акругі]] і [[Ціхаакіянскі флот СССР|Ціхаакіянскага флота]], кантынгент у паўночна-ўсходнім Кітаі, група ваенных саветнікаў у КНДР (246 чал. па штаце, фактычна - 148), звыш 4000 ваенных спецыялістаў. [[Карэйская народная армія]] налічвала дзесяць пяхотных дывізій, адну танкавую брыгаду, матацыклетны полк. [[Народна-вызваленчая армія Кітая]] была звязана вайной з [[гаміньдан]]аўскімі сіламі ў Кітаі і не магла прыняць удзел у Карэйскай вайне на першым этапе.
 
З амерыканскага боку - [[Сёмы флот ЗША|7-мы флот]] (каля 300 караблёў), дзве паветраныя арміі на авіябазах у Японіі і [[Філіпіны|Філіпінах]] - тактычная 5-я і стратэгічная 20-я, на базах у непасрэднай блізкасці ад Карэі - тры пяхотныя дывізіі і адна бранятанкавая армія. У Паўднёвай Карэі працавала амерыканская саветніцкая група з 500 чал. Армія Паўднёвай Карэі мела восем пяхотных дывізій, мясцовыя аборончыя і пагранічныяпамежныя часці.
 
Былыя саюзнікі па Другой сусветнай вайне знаходзіліся ў стане неафіцыйнага ваеннага супрацьстаяння, якое магло ў любы час прывесці да прамога сутыкнення. Да лета 1950 напружанне па лініі міжкарэйскага размежавання вырасла максімальна.