Розніца паміж версіямі "Міхаіл Львовіч Глінскі"

(→‎Біяграфія: дапаўненне)
Прадстаўнік княжаскага роду [[Род Глінскіх|Глінскіх]] гербу ўласнага, сын {{нп3|Леў Барысавіч Глінскі|Льва Глінскага|uk|Глинський Лев Борисович}}. Навучаўся ў [[Еўропа|Еўропе]], быў у [[Германія|Германіі]], [[Італія|Італіі]], [[Іспанія|Іспаніі]]; авалодаў асноўнымі еўрапейскімі мовамі. У [[Італія|Італіі]] прыняў [[каталіцтва]]. Служыў у войску імператара Святой Рымскай імперыі [[Максіміліян I Габсбург|Максіміліяна I]], удзельнічаў у {{нп3|Італьянскія войны|італьянскіх войнах|ru|Итальянские войны}}, дзе вызначыўся ваенным талентам і смеласцю. Заслужыў асаблівую прыхільнасць імператара, які надаў яму тытул [[Фюрст|князя Святой Рымскай імперыі]].
 
У канцы [[1490-я|1490-х]] вярнуўся ў Літву, дзе неўзабаве наблізіўся да [[Вялікія князі літоўскія|вялікага князя]] [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра]], які ў [[1499]] зрабіў яго маршалкам свайго двара. Суправаджаў вялікага князя ў часе выправы на {{нп3|каранаванне||ru|Коронация}} ў [[Горад Кракаў|Кракаў]]. Паступова зрабіўся першым дарадцам Аляксандра, фактычна быў кіраўніком дзяржавы. Спрыяў узвышэнню старэйшых братоў, а таксама стрыечнага брата з жаночай лініі, сына [[Феадора Барысаўна Глінская|Федкі Глінскай]], [[Андрэй Аляксандравіч Дрозд|Андрэя Дрожчыча]], які ў [[1504]] зрабіўся [[Старосты лідскія|намеснікам лідскім]]. У [[1506]] узначаліў войска [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], якое атрымала перамогу над татарамі ў [[Клецкая бітва|Клецкай бітве]] ([[1506]]).
 
М. Глінскі імкнуўся стварыць з часткі зямель княства (поўдзень Беларусі, часткі Украіны, Расіі) незалежную дзяржаву. Гэтыя памкненні перакрэсліў новы уладар ВКЛ — [[Жыгімонт I Стары]], які да таго пазбавіў М. Глінскага ўсіх урадаў.