Аблога Канстанцінопаля (1394—1402): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Аблога Канстанцінопаля (1394–1402)}} — да канца 14 ст. туркі-асманы ўжо добра замацавал...
(Няма розніцы)

Версія ад 13:58, 26 жніўня 2008

Шаблон:Вызнч — да канца 14 ст. туркі-асманы ўжо добра замацаваліся на Балканскім паўвостраве, ваяўнічы султан Баязід дыктаваў сваю волю Візантыйскай імперыі, уладанні якой абмяжоўваліся наваколлямі Канстанцінопаля і асобнымі грэчаскімі гарадамі, сувязь з якімі ажыццяўлялася толькі па моры. У 1394 імператар Мануіл II адмовіўся дапусціць у сталіцу асманскага суддзю для рашэння спрэчак паміж хрысціянамі і мусульманамі. У адказ султан блакаваў Канстанцінопаль з сушы, і толькі адсутнасць у асманаў моцнага флоту дазваляла грэкам забяспечваць горад харчаваннем, прывозячы яго на караблях. Не маючы сіл для супраціву, імператар спадзяваўся на ваенную дапамогу з Заходняй Еўропы, але ў 1396 годзе асманы знішчылі вялікае рыцарскае войска ў бітве пры Нікапалі. Здавалася, што доля Канстанцінопаля прадвызначаная, але ў 1402 эмір Цімур разграміў Баязіда ў бітве пры Анкарэ і ўзяў султана ў палон. Канстанцінопаль вызваліўся ад блакады, візантыйцы нават перасталі плаціць асманам даніну.