Свінка (гульня): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Paganetz (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Значэнні|Свінка}}
'''Свінка''' — дзіцячая [[гульня]] на [[Беларусь|Беларусі]]. Колькасць удзельнікаў неабмежавана. Кожны гулец павінен мець кіёк. Каб вырашыць, каму выконваць ролю пастуха, праводзілася жараб'ёўкалёсаванне: па чарзе браліся за кіёк зверху над рукой папярэдняга, і каму выпала брацца за канец кійка апошнім, заставаўся «пастухом». Удзельнікі свабодна станавіліся кругам і выкопвалі насупраць сябе неглыбокую рытвінку, у якой на працягу гульні трымалі канец кійка. «Пастух» з дапамогай кійка «выганяў» (выкатваў) на «выган» (цэнтр круга) «свінку» (невялікі кавалак дрэва) і пачынаў яе «пасвіць» (падштурхоўваць то да аднаго, то да другога гульца). Гулец павінен быў хутка адагнаць яе ад сябе на «выган» (адкінуць кавалак дрэва ў цэнтр кругакругу) і паставіць кіёк назад у рытвінку. «Пастух» таксама імкнуўся паставіць свой кіёк у свабодную рытвінку гульца, і калі яму ўдавалася, яны мяняліся ролямі. Дапамагчы гульцу адагнаць «свінку» мог суседні гулец. Гульня вядома на [[Магілёўская вобласць|Магілёўшчыне]], [[Мінская вобласць|Міншчыне]] і [[Віцебская вобласць|Віцебшчыне]].
 
== Літаратура ==