Іван Іванавіч Насовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
Шмат падарожнічаў па [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходнім краі]]. Супрацоўнічаў з Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці Пецярбургскай АН, Археаграфічнай камісіяй, Аддзяленнем этнаграфіі [[Рускае геаграфічнае таварыства|Рускага геаграфічнага таварыства]]. Па ix прапанове склаў першы гістарычны слоўнік беларускай мовы «Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з Актаў, што адносяцца да гісторыі 3аходняй Расіі» (Увараўская прэмія 1865, рукапіс захоўваецца ў Бібліятэцы РАН у Санкт-Пецярбургу), дзе растлумачаны каля 13 тыс. слоў. Асноўная навуковая праца І. І. Насовіча тлумачальна-перакладны «Слоўнік беларускай гаворкі» (1870, Дзямідаўская прэмія 1865), у які ўвайшло больш за 30 тыс. слоў, запісаных аўтарам у [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]], [[Віцебская губерня|Віцебскай]], [[Мінская губерня|Мінскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] губернях, а таксама выбраных з вуснай народнай творчасці, старабеларускіх пісьмовых помнікаў; усе значэнні слоў і словазлучэнняў раскрываюцца аўтарскімі тлумачэннямі з дакладнымі рускімі эквівалентамі і цытатамі з дыялектнай, фальклорнай ці агульналітаратурнай мовы, часам даецца этымалогія слоў. У 1881 быў выдадзены «Дадатак да беларускага слоўніка І. І. Насовіча» (каля 1 тыс. новых слоў). Слоўнік да гэтага часу застаецца ўнікальным зборам беларускай лексікаграфіі.
 
Значнымі былі і фальклорна-этнаграфічныя працы І. І. Насовіча, галоўная сярод якіх — «Зборнік беларускіх прыказак» (1867, залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства), які змяшчае каля 3,5 тыс. [[прыказка|прыказак]], [[прымаўка|прымавак]], [[прыгаворка|прыгаворак]], [[праклён]]аў, [[скорагаворка|скорагаворак]] і інш. блізкіх да іх паняццяў. У зборніку раскрываецца сэнс прыказак, выяўляецца іх паходжанне, даюцца эквіваленты з рускай мовы, а ў многіх выпадках і з інш. моў. Потым выйшаўвыйшли зборнікі «Беларускія прыказкі і прымаўкі» (1868), «Беларускія прыказкі і загадкі» (1868), «Беларускія песні» (1873, больш за 350 тэкстаў), вядомы рукапіс зборніка «Легенды, паданні, быліны, байкі, анекдоты» не выяўлены і інш. зборнікі. Зборнікі адкрываюцца прадмовамі аўтара, у якіх І. І. Насовіч выказваў свае погляды на беларускую народную вусна-паэтычную творчасць.
 
Аўтарству І. І. Насовіча належыць гістарычна-лінгвістычны нарыс «Aб плямёнах да часоў Рурыка, што засялялі беларускую тэрыторыю» (рукапіс захоўваецца ў Бібліятэцы РАН у Санкт-Пецярбургу), дзе ён м. інш. даводзіў, што назвы плямёнаў «дрыгавічы», «радзімічы», «крывічы» і інш. паходзяць ад беларускіх народных слоў. Пакінуў гісторыка-мемуарную працу «Успамінаў майго жыцця» (рукапіс захоўваецца ў Інстытуце мовазнаўства [[НАН Беларусі]], паводле інш. звестак у бібліятэцы Расійскай АН у Пецярбургу). Таксама аўтар артыкулаў, прысвечаных песеннай культуры беларусаў. Пераклаў з лацінскай мовы 3-томную працу [[А. Тэйнер]]а «Старажытныя помнікі, што асвятляюць гісторыю Польшчы і Літвы», у якой адлюстраваны ўзаемадачыненні Польшчы і [[ВКЛ]], асветлена гісторыя беларускіх зямель з 1217 да 1696 г.