Беларуская сацыялістычная грамада: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23:
З'езд выказаўся за ператварэнне Расійскай імперыі ў Расійскую федэратыўную дэмакратычную рэспубліку са свабодным самавызначэнем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй ўсіх яе народаў (у тым ліку — [[беларусы|беларусаў]]). Пра стварэнне асобнай і суверэннай беларускай дзяржавы не мовілася. Для Беларусі і Літвы праграма патрабавала ўвесці супольную тэрытарыяльную аўтаномію з соймам у [[Вільня|Вільні]], з прадстаўленнем культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцяў края.<ref name="fnturuk"/>
 
У аграрным пытанні партыя адмовілася ад [[Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|эсэраўскай]] ідэі нацыяналізацыі зямлі і ўвядзення ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме, а зацвердзіла ў сваёй праграме патрабаванне муніцыпалізацыі ўсёй зямлі, што поўнасцю супадала з аграрнай праграмай расійскіх [[меншавікі|меншавікоў]]<ref>Сярод расійскіх партый было некалькі падыходаў да вырашэння аграрнага пытання ў Расіі: 1) расійскія канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты) выступалі за частковую канфіскацыю прыватных і дзяржаўных зямель за ўмеранае ўзнагароджанне; 2) расійскія сацыялісты-рэвалюцыянеры (эсэры) выступалі за поўную канфіскацыю ўсіх зямлі ў грамадскі фонд без кампенсацыі былым уласнікам і бясплатную перадачу зямлі сялянам-земляробам па ўраўняльнай працоўнай норме; 3) расійскія бальшавікі выступалі за канфіскацыю ўсёй зямлі без кампенсацыі былым уласнікам і перадачу яе ва ўласнасць дзяржавы (нацыяналізацыю), якая б аддавала зямлю сялянам у бязвыплатнае карыстанне; 4) расійскія меншавікі выступалі за канфіскацыю ўсёй зямлі без кампенсацыі былым уласнікам і перадачу зямлі органам мясцовага самакіравання, якія б здавалі яе сялянам у арэнду (муніцыпалізацыя зямлі). Гл.: История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А.Б. Зубов. — Москва, 2009. — Т. I. — С. 122, 214.</ref>. Муніцыпалізацыя зямлі прадугледжвала скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю, перавод усёй зямлі (дзяржаўнай, удзельнай, памешчыцкай, царкоўнай і сялянскай) у абласныя зямельныя фонды, а самі фонды павінны былі перайсці ў распараджэнне органаў абласнога самакіравання. Праграмай прадугледжвалася, што ўсе жадаючыя асабіста працаваць на зямлі атрымаюць зямлю з зямельных фондаў на правах пажыццёвай арэнды з выплатаю зямельнай рэнты (падатку) на карысць краю. Ажыццяўленне ўсіх палітычных і сацыяльных пераўтварэнняў з'езд звязваў з рэвалюцыйным звяржэннем расійскага самаўладдзя і скліканнем Устаноўчага сойма ў Вільні на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога і тайнага выбарчага права.
 
Асноўным аб'ектам дзейнасці БСГ было беларускае сялянства. Яе ўплыў на гарадскіх рабочых, за выключэннем [[Мінск]]а і [[Вільня|Вільні]], быў нязначны.
Радок 58:
 
== Літаратура ==
* История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А.Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.
* [[Андрэй Уладзіміравіч Унучак|''Унучак, А.У.'']] «Наша ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915 гг.) / А.У. Унучак. — Мінск : Беларуская навука, 2008. — 186 с.
== Спасылкі ==
* ''Сідарэвіч, А.'' Да гісторыі Беларускай Сацыялістычнай Грамады: агляд крыніцаў -- [http://arche.bymedia.net/2006-4/sidarevic406.htm Частка 1], [http://arche.bymedia.net/2006-5/sidarevic506.htm Частка 2], [http://arche.bymedia.net/2006-9/sidarevic906.htm Частка 3]
* ''Сідарэвіч, А.'' [http://arche.by/by/11/30/446/ Да гісторыі Беларускае Сацыялістычнае Грамады: «новыя» дакумэнты]
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1795—1918)]]
[[Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі]]