Крэўскі замак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
Адна з першых мураваных [[Кастэль|кастэляў]] ВКЛ. Пабудаваны ў XIV ст.(ёсць падставы меркаваць, што будаўніцтва пачалося напрыканцыў канцы XIII ст.) каля сутокаў рэк Краўлянка і Шляхцянка. Асноўная частка збудаванняў замка была размешчана на балоцістым поплаве, палова абарончых муроў узведзена на штучна расшыранай пясчанай дзюне.
 
[[Image:Крэва.jpg|thumb|left|''Крэва'', [[Фердынанд Рушчыц]], [[1899]]. Уласнасць калекцыі [[Бібліятэка Акадэміі навук Літвы|бібліятэкі Урублеўскіх]] у [[Вільня|Вільні]]]]
[[Файл:Kreva Castle Kniaskaja viezha-donjon.jpg|міні|Княжацкая вежа, пач. XX ст.]]
 
Крэўскі замак быў сведкам і месцам многіх гістарычных падзей. Ужо ў хуткім часе пасля будаўніцтва ён быў абстраляны каменным ядрамі (іх знайшлі пад час раскопак ля заходняй сцяны), была спалена баявая галерэя. У [[1382]] ў падзямеллі паводле загаду вялікага князя [[ВКЛ]] [[Ягайла|Ягайлы]] быў задушаны яго дзядзька вялікі князь [[Кейстут]] — прэтэндэнт на вялікакняжацкі трон. У [[1385]] ў замку выпрацоўваліся ўмовы [[Крэўская унія|Крэўскай уніі 1385]] — аб'яднання ВКЛ і Польшчы пад уладай вялікага князя Ягайлы. У [[1433]] Крэўскім замкам авалодаў вялікі князь [[Свідрыгайла]], які прэтэндаваў на вялікакняжацкі трон. У 1503-1506 гадах замак неаднойчы асаджалі і значна пашкодзілі перакопскія татары, але хутка ён быў адбудаваны. У [[1519]] ў ходзе глыбокага рэйду на Беларусь Крэва захапілі маскоўскія ваяводы. У другой палове [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] ў Крэўскім замку жыў збеглы рускі князь [[Андрэй Курбскі]]. Паступова замак траціў абарончае значэнне.
 
[[Файл:Kreŭski zamak. Крэўскі замак (1916, 1917).jpg|thumb|Замак у 1916 і 1917 гг.]]
 
Яшчэ ў [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] Крэўскі замак быў у добрым стане. Пазней пачалося яго разбурэнне, якое давяршыла [[Першая сусветная вайна]], калі праз Крэва праходзіла лінія фронту і больш як 3 гады вяліся пазіцыйныя баі. Замак апынуўся на тэрыторыі, захопленай немцамі, тут былі збудаваны сховішчы і назіральныя пункты. Пад час абстрэлаў асабліва моцна пацярпела Княжацкая вежа і сцены ў паўднёвай частцы замка. Да нашых дзён захаваліся толькі замкавыя руіны.
Кансервацыя рэшткаў замкавых муроў была зроблена ў 1929 польскімі рэстаўратарамі. У 1970 замак даследавала экспедыцыя пад кіраўніцтвам [[М. Ткачоў|М. Ткачова]]. У 1985 — на чале з [[Алег Трусаў|А. Трусавым]] і М. Ткачовым. У 1988 — пад кіраўніцтвам І. М. Чарняўскага.
 
[[Image:Belarus-Kreva Castle-Wall.jpg|thumb|left|Руіны сцен]]
 
Кансервацыя рэштак замка працягнулася ў 2004 годзе. Тады студэнты-валанцёры закансервавалі ўваход у Кейстутаву вежу. Пазней на сцяне замка была ўсталявана супрацьаварыйная канструкцыя, якая абараняе гэту частку сцяны ад уздзеяння ападкаў.
У 2005 годзе быў створаны Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» (www.kreuskizamak.by), галоўнай мэтай якога з'яўляецца садзеянне захаванню Крэўскага замка. Фонд штогод ладзіць летнікі і культурніцкіякультурныя імпрэзымерапрыемствы ў Крэва і іншых населеных пунктах.
 
Замак — помнік архітэктуры і гісторыі, турыстычны аб'ект.
Радок 24 ⟶ 29:
== Архітэктура ==
Замак у плане няправільны чатырохвугольнік, абнесены мураванымі сценамі. Паўночная сцяна даўжынёй 85 м, усходняя — 108,5 м, паўднёвая — 71,55 м, заходняя — 97,2 м. Таўшчыня сцен 2,5-3 м, вышыня каля 12-13 м. Сцены да ўзроўню баявой галерэі вымураваны з палявога каменю, на вышыні каля 7 м ад паверхні сцены па вонкавым перыметры аблямаваны поясам каля 2 м з буйнапамернай цэглы. Замак па рагах меў 2 вежы. Паўночная, Княжацкая вежа, амаль квадратная ў плане (18,65 х 17 м) выступае за перыметр абарончых муроў. У вежы было не менш за 4 паверхі і склеп-турма ўнізе, пераходы паміж імі існавалі ў тоўшчы сцен. Па дыяганалі ад Княжацкай вежы знутры да закавых муроў была прыбудавана Малая вежа памерамі 11 х 10,65 м. Сцены да вышыні 3 м вымураваны з камянёў, вышэй — з цэглы. Уяздная брама знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй сцяне. На замкавым двары размяшчалася кузня, жылыя пабудовы, мелася сажалка.
 
 
== Літаратура ==
* [[Алег Іванавіч Дзярновіч|''Дзярновіч, А.І.'']] [http://pawet.net/library/history/bel_history/dziarnovich/52b/Эвалюцыя_статуса_Крэўскага_замка_ў_XIV-XVII_ст..html Заняпад ці трансфармацыя? Эвалюцыя статуса Крэўскага замка ў XIV-XVII ст. (па выніках гістарычна-археалагічных даследаванняў)] / А.І. Дзярновіч // Замкі, палацы і сядзібы ў кантэксце еўрапейскай культуры: Зб. навук. арт. / Мін. культ. РБ, Замкавы комплекс "Мір". — Мінск : Медысонт, 2013. — С. 23—29.
 
== Спасылкі ==
{{Гісторыка-культурная каштоўнасць РБ|412Г000602}}
Радок 36 ⟶ 41:
* [http://www.kreuskizamak.by Афіцыйны сайт Мясцовага дабрачыннага фонду «Крэўскі замак»]
* [http://news.tut.by/society/243008.html Крэўскі замак быў расстраляны]
 
{{Замкі Беларусі}}
 
[[Катэгорыя:Замкі Беларусі]]
Радок 41 ⟶ 48:
[[Катэгорыя:Аграгарадок Крэва]]
[[Катэгорыя:Славутасці Смаргонскага раёна]]
{{Замкі Беларусі}}